Адукацыйныя магчымасці

Руская мова ў беларускай прасторы

У першыя дні навучальнага года падрыхтоўчае аддзяленне для замежных грамадзян факультэта даўніверсітэцкай адукацыі БДУ нагадвае сапраўдны Вавілон. Звыш 200 слухачоў з двух дзясяткаў краін свету збіраюцца разам — і ніводнага слова па-руску. Аднак пройдзе зусім мала часу — і яны загавораць, і не толькі на мове Пушкіна і Чэхава, многія з іх вывучаць на памяць вершы Купалы і Багдановіча, навучацца ... Падрабязней »

Да поспеху — разам!

У Цэнтры развіцця маладзёжнага прадпрымальніцтва БДУ, на базе якога існуе Школа прадпрымальніцтва і менеджменту для моладзі, прайшоў дзень адкрытых дзвярэй. Упершы дзень мерапрыемства наведалі старшакласнікі ліцэяў, гімназій, школ з розных раёнаў сталіцы і Мінскай вобласці, а ў другі — студэнты каледжаў, універсітэтаў і маладыя спецыялісты. Для іх былі арганізаваны карысныя сустрэчы з выкладчыкамі школы, яе колішнімі выпускнікамі і бізнесменамі. Пачынаючы ... Падрабязней »

І практыкі добрыя, і спецыялісты-тэарэтыкі нядрэнныя

Такога меркавання аб выпускніках каледжаў, якія будуць паступаць на скарочаную форму навучання ва ўніверсітэт для павышэння свайго прафесіяналізму, прытрымліваецца прарэктар па вучэбнай рабоце БДТУ Сяргей КАСПЯРОВІЧ. Яго мы і папрасілі расказаць аб асаблівасцях інтэграванай формы навучання ў БДТУ. “Выпускнікоў каледжаў для вучобы ў БДТУ па скарочанай праграме набіраюць толькі на завочную форму навучання, — адразу звярнуў увагу Сяргей Каспяровіч. — ... Падрабязней »

Новая форма — сеткавая

Гісторыя юрыдычнай адукацыі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы бярэ свой пачатак у 1978 годзе, калі было створана аддзяленне правазнаўства. Праз тры гады ва ўніверсітэце з’явіўся факультэт правазнаўства. Амаль за чатыры дзесяцігоддзі існавання факультэт заняў аўтарытэтную пазіцыю ў сістэме падрыхтоўкі кадраў. Ён развіваецца, і ў дачыненні да яго часта можна прымяніць слова “ўпершыню”. Тут першымі ў краіне стварылі залу ... Падрабязней »

Педагагічны каледж для сталіцы

У сталіцы адкрылася новая ўстанова адукацыі — Мінскі гарадскі педагагічны каледж. Рыхтаваць тут будуць выхавальнікаў дашкольных устаноў адукацыі і настаўнікаў пачатковых класаў. Першы набор адбудзецца ў ліпені гэтага года. Аб значнасці такой падзеі для сталічнай сістэмы адукацыі і аб тым, якія перспектывы адкрываюцца перад каледжам і яго будучымі навучэнцамі, мы гутарым з дырэктарам гэтай установы адукацыі Кацярынай Аляксандраўнай ПЯТРУЦКАЙ. — ... Падрабязней »

Лекцыі і лабараторныя работы — у студэнцкіх планшэтах

На хімічным факультэце БДУ ўкараняюцца ўнікальныя для Беларусі інавацыйныя тэхналогіі адукацыі — лекцыйны падкастынг і відэалабараторныя работы. Гэта новая для нашай краіны мадэль арганізацыі вучэбнага працэсу. Мяркуецца, што з яе развіццём эфектыўнасць самастойнай работы студэнтаў істотна павысіцца. Як заўважыла намеснік дэкана хімічнага факультэта БДУ Таццяна Савіцкая, на хімфаку заўсёды імкнуліся зрабіць лекцыі максімальна нагляднымі і зразумелымі для студэнтаў. Напрыклад, мультымедыйныя ... Падрабязней »

Моў шмат не бывае

Ганна Скалабан вучыцца на трэцім курсе перакладчыцкага факультэта МДЛУ. Сярод сваіх аднакурснікаў, ды што казаць, і сярод студэнтаў старшых курсаў вылучаецца тым, што паралельна вывучае 6 замежных моў, 3 з якіх — самастойна. “Англійская, нямецкая, венгерская, украінская, сербская і албанская”, — пералічвае Ганна. На маё здзіўленне гаворыць, што англійскую мову ведае добра, а вось венгерскую і албанскую вывучаць толькі пачала. ... Падрабязней »

Адстаць больш чым на 3 секунды — значыць безнадзейна адстаць

Самай запатрабаванай мовай свету застаецца англійская. Аднак, як правіла, перакладчыкі валодаюць некалькімі замежнымі мовамі, сярод якіх сустракаюцца і рэдкія, тым больш што магчымасцей для іх вывучэння дастаткова: вучоба ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, наведванне моўных курсаў і самастойнае навучанне. Прафесійнаму вывучэнню моў прысвяціла сябе і Наталля Шчуроўская. Яна вучылася на перакладчыцкім факультэце МДЛУ, наведвала моўныя курсы, валанцёрам ад універсітэта ўдзельнічала ... Падрабязней »

QualiMe: зручны рэсурс для школьнікаў, студэнтаў і настаўнікаў

З верасня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце рэалізоўваецца адукацыйны праект QualiMe (http://quali.me/#about). Гэта сучасная інтэрактыўная інтэрнэт-пляцоўка, прызначаная для тых, хто вывучае або выкладае матэматыку. Многія карыстальнікі ўжо ацанілі зручнасць і змястоўную частку згаданага праекта. Калі вы яшчэ не знаёмы з ім, то самы час зайсці на сайт і ацаніць прапанаваныя адукацыйныя магчымасці. Ідэя стварэння інтэрнэт-праекта належыць старшаму выкладчыку кафедры інфармацыйных тэхналогій ... Падрабязней »

Калі слухаюцца нават робаты

Вы толькі паглядзіце на твары гэтых юнакоў: канцэнтрацыя, напружанасць думкі і адначасова зацікаўленасць лёгка прачытаюцца на іх. Хлопцы ўжо змадэлявалі свайго робата з канструктара Lego. Засталася справа за малым: запраграмаваць робата, каб ён з любога кутка аўдыторыі даехаў да загадзя падрыхтаванай жоўтай лініі і на ёй спыніўся. Безумоўна, я ўтрырую, кажучы пра лёгкасць праграмавання. Тым не менш многія юнакі, якія ... Падрабязней »