Залатых спраў майстры

Гэтым людзям падуладны каштоўныя металы і камяні. І які б капрызны характар ні быў у высакародных багаццяў зямлі, як бы цяжка ні было іх апрацоўваць, гэтыя майстры здолеюць саўладаць з імі і стварыць сапраўднае ўпрыгажэнне. Напэўна, вы здагадаліся: размова ідзе пра майстроў ювелірных спраў. Нягледзячы на тое, што вырабы гэтых людзей мы часта бачым на вітрынах, якія так любяць разглядаць ... Падрабязней »

Зрабіць грамадства больш зразумелым…

Па традыцыі ўрачыстая цырымонія пасвячэння першакурснікаў спецыяльнасці “Сацыялогія” ў студэнты ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбываецца 14 лістапада. Менавіта ў гэты дзень ва ўсім свеце адзначаецца Дзень сацыёлага. У рамках святкавання дзён сацыялогіі ва ўніверсітэце арганізоўваюцца навуковыя семінары, сустрэчы з прадстаўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў, заказчыкамі кадраў, выпуск газет і плакатаў, студэнцкі тэатралізаваны капуснік. Зрэшты, не толькі святы і ... Падрабязней »

Крэдыт даверу пацвярджаецца практыкай

Дзве трэці аршанскіх дзяцей атрымліваюць інфармацыю аб прафесіях менавіта ў школе Інавацыйнае пераўтварэнне эканомікі, развіццё новых вытворчых галін, прафесій і спецыяльнасцей патрабуе новых падыходаў да прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі. Пра асаблівасці яе арганізацыі на прыкладзе асобнага рэгіёна расказвае начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Аршанскага райвыканкама Андрэй ЗАГУРСКІ. — Задачай сучаснай установы агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца не проста вывучэнне і ... Падрабязней »

Магчымасцей паступіць процьма, толькі працуй

Гэтыя летнія дні яшчэ застаюцца гарачай парой для сёлетніх абітурыентаў. А вось моладзі, якая будзе паступаць праз год ці два, можна пазайздросціць: яна атрымлівае асалоду ад цудоўнай і, галоўнае, свабоднай ад хваляванння пары года. Тым не менш гэты час добра падыходзіць для таго, каб узважыць свае моцныя і слабыя бакі ў спасціжэнні школьных навук і прыняць рашэнне: магчыма, спатрэбіцца дапамога ... Падрабязней »

Галоўнае для майстра — мець фантазію, жаданне і цярпенне

Калі папрасіць віцябляніна назваць самыя значныя ўстановы прафесійнай адукацыі паўночнай сталіцы, то ў ліку першых абавязкова будзе названы філіял БДТУ “Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж”. Добра ведаюць яго і ў Прыдзвінскім краі, і ў іншых рэгіёнах Беларусі, і нават у замежжы. Прычым не толькі на прадпрыемствах і ў арганізацыях, дзе працуюць і якія ўзначальваюць выпускнікі, але і ў асяроддзі прадстаўнікоў інтэлектуальнай, ... Падрабязней »

Леанід Бялей: “Трэба слухаць людзей, абараняць іх і не забываць хваліць”

З абітурыенткамі 2015 года — выпускніцай Карэліцкай гімназіі Валерыяй Андрэйчык і выпускніцай гродзенскай сярэдняй школы № 32 Пелін Дзюндар — мы сустрэліся ў Гродзенскім дзяржаўным прафесійным тэхналагічным каледжы. Разам з мамамі — гэта ж вельмі адказны момант! — дзяўчаты падавалі дакументы ў прыёмную камісію ўстановы. Валерыя выбрала прафесію афіцыянта-бармена, а Пелін — кухара-кандытара. Папаўненне Дырэктар каледжа Леанід Іосіфавіч Бялей штодня ... Падрабязней »

“Алгебра” і “геаметрыя” музычнай адукацыі

Добрых музыкантаў пачынаюць рыхтаваць з маленства. Бацькі прыводзяць пяцігадовых дзяцей у музычную школу, яшчэ не ведаючы, ці выявяцца ў іх незвычайныя музычныя здольнасці. Кожны дзень малыя, забыўшыся на гульні, бяруць у рукі музычны інструмент і спрабуюць выводзіць на ім гукі. Не ва ўсіх апошнія складаюцца ў зразумелую для вуха мелодыю. Тыя, у каго атрымалася пасябраваць з музыкай, пераходзяць у наступны ... Падрабязней »

Мікалай ФЯСЬКОЎ: “Многія ацэньваюць тэсты з чужых слоў і чужых эмоцый”

Цэнтралізаванае тэсціраванне-2015, да якога так доўга рыхтаваліся ўсёй грамадою, стала ўжо гісторыяй. Экзамены пройдзены, сертыфікаты выдадзены, сярэднія балы падлічаны, і, спадзяёмся, абітурыенты змаглі правільна імі скарыстацца. Ужо літаральна праз тры месяцы пачнецца першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання для абітурыентаў 2016 года, і ўсё закруціцца па новай. ЦТ як сістэма працуе дакладна і зладжана. Для пабочных назіральнікаў яна можа падацца нават нязменнай, ... Падрабязней »

Час для роздуму і прыняцця рашэнняў

Учора завяршыўся прыём дакументаў на бюджэтную форму навучання ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Апошняе абнаўленне інфармацыі пра колькасць пададзеных заяў і балы абітурыентаў універсітэты зрабілі ў 15 гадзін. Зразумела, што да канца дня многія лічбы маглі змяніцца. Але што тычыцца большасці гуманітарных, медыцынскіх і ІТ-спецыяльнасцей, то ўжо зараз можна сказаць: там мае месца даволі высокі конкурс. У шэрагу выпадкаў прахадныя балы ... Падрабязней »

Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д.Сахарава: студэнтам прапануюць толькі лепшае

У апошнія дні мая краіну абляцела навіна — з 1 верасня 2015 года на базе Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А.Д.Сахарава ствараецца аднайменны інстытут, які ўвойдзе ў склад БДУ. Выпускнікі вышэйшай экалагічнай установы адукацыі будуць атрымліваць дыплом аб заканчэнні БДУ. Такія пераўтварэнні адбыліся згодна з пастановай Савета Міністраў ад 27 мая 2015 года.  І хоць пра такі сцэнарый далейшага развіцця ... Падрабязней »