Вынікі двух першых дзён ЦТ

Як нам паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў, на цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове ў першы дзень было зарэгістравана 45 199 абітурыентаў, але 1246 чалавек на іспыт не з’явіліся. Чатыры абітурыенты былі выдалены з аўдыторый за карыстанне мабільнымі тэлефонамі, і яшчэ адзін не здолеў завяршыць тэст з-за таго, што выйшаў пакурыць за межы ўстановы і, натуральна, не быў дапушчаны назад. Што ... Падрабязней »

Нават лазерны ўзроўнямер не выявіў памылак у тынкаванні

На пачатку чэрвеня ў Мазырскім прафесійным ліцэі будаўнікоў прайшоў рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства навучэнцаў прафтэхустаноў па прафесіі тынкоўшчыка. Паказаць свае тэарэтычныя веды і практычныя ўменні з’ехаліся 7 каманд з усіх рэгіёнаў краіны па тры чалавекі ў кожнай з ліку пераможцаў папярэдніх рэгіянальных этапаў рэспубліканскага спаборніцтва. Для правядзення спаборніцтва сярод будучых тынкоўшчыкаў база Мазырскага прафесійнага ліцэя была выбрана мэтанакіравана. Гэтая ўстанова ... Падрабязней »

У алею ліцэйскіх зорак

Пятнаццатага чэрвеня пачалася ўступная кампанія ў ліцэі краіны — агульнаадукацыйныя навучальныя ўстановы для 10—11 класаў з паглыбленым вывучэннем пэўных прадметаў. На сёння ліцэі ажыццяўляюць прыём па чатырох напрамках: фізіка-матэматычны, хіміка-біялагічны, філалагічны і грамадазнаўчы. Конкурсныя іспыты ў залежнасці ад абранага напрамку здаюць дзевяцікласнікі. Усхваляваных дзевяцікласнікаў учора ветліва сустракалі ў Мазырскім дзяржаўным абласным ліцэі. Тут здавалі два істыты — па замежнай мове ... Падрабязней »

Англамоўная магістратура па версіі БДЭУ

Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт літаральна на наступным тыдні пачынае набор на англамоўную магістарскую праграму “Міжнародная эканоміка і гандлёвая палітыка”. Ідэя адкрыцця магістратуры на англійскай мове ў БДЭУ з’явілася ў пошуках шляхоў нарошчвання адукацыйнага экспарту і прыцягнення на вучобу замежнікаў. Але гэтая ўнікальная паслуга будзе даступная і беларусам. Хто і чаму будзе вучыць — На факультэце міжнародных эканамічных адносін вучыцца большая частка ўсіх замежных ... Падрабязней »

Шлях у вялікае плаванне

Сёлета кафедра гідраўлікі БНТУ робіць ужо чацвёрты выпуск спецыялістаў у галіне караблебудавання і тэхнічнай эксплуатацыі воднага транспарту. Зараз будучыя карабелы здаюць дзяржаўныя экзамены, абараняюць дыпломныя праекты і ўжо хутка раз’едуцца па размеркаванні ў партовыя гарады Беларусі. З імі транспартная галіна звязвае вялікія надзеі на адраджэнне рачнога флоту нашай краіны. Мінская “карабелка” У савецкія часы кадры для беларускага рачнога флоту па ... Падрабязней »

Нішто не павінна збіць вас з толку

Цэнтралізаванае тэсціраванне праводзіцца ў Беларусі ўжо 8 гадоў. За гэты час Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў сфарміравана некалькі тысяч тэставых заданняў па кожным прадмеце, якія з’яўляюцца магутным арсеналам для абітурыентаў пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання. Прааналізаваўшы гэтыя матэрыялы, нескладана заўважыць, што тыпы заданняў з году ў год практычна не мяняюцца, за выключэннем некаторых адрозненняў. Вось на гэтых адрозненнях, а калі быць ... Падрабязней »

Дзівосны лотас і фізіка

Тое, што яшчэ нядаўна здавалася фантастыкай, сёння становіцца рэальнасцю, прычым не толькі ў навуковых лабараторыях, але і ў штодзённым жыцці. Гаворка ідзе аб нанатэхналогіях, якія, імкліва развіваючыся, абяцаюць чалавецтву сапраўдную рэвалюцыю ў навуцы і тэхніцы. І сёння мы хочам расказаць абітурыентам аб асноўных напрамках развіцця нанатэхналогій: для многіх з іх гэта будзе проста пазнавальна, а некаторыя, магчыма, звернуць больш пільную ... Падрабязней »

Прадпрымальніцтва з чалавечым абліччам і нават… душой

Платная адукацыя (як у дзяржаўных, так і ў прыватных ВНУ) у большай ступені арыентавана на задавальненне патрэб асобы, чым бюджэтная, якая працуе на дзяржзаказ. Мяркуецца, што калі чалавек вучыцца за ўласны кошт, то далей толькі ён вырашае, як распарадзіцца дыпломам. У Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці імкнуцца зрабіць так, каб выпускнікі не толькі выкарыстоўвалі сваю адукацыю па прызначэнні, але і фарміравалі новы ... Падрабязней »

Зімовыя роздумы аб летнім ЦТ

Цэнтралізаванае тэсціраванне даўно і трывала ўвайшло ў наша жыццё, яго прынялі і ВНУ, і школа, і грамадства. Але кожны год падрастаюць новыя абітурыенты — старшакласнікі, для якіх ЦТ — гэта яшчэ нязведаны вопыт, а таму многія хвалююцца, перажываюць. Натуральна, яны прыслухоўваюцца да чужых меркаванняў, а гэта могуць быць і аб’ектыўныя ацэнкі, і міфы. Прычым, аб’ектыўныя ацэнкі звычайна спакойныя, узважаныя, а ... Падрабязней »