З чаго пачынаецца раніца…

Нядаўна ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю быў зацверджаны праект прафесійнага стандарту “Барыста”. Гэта значыць, што ў хуткім часе ў Адзіным тарыфным кваліфікацыйным даведніку можа з’явіцца адпаведная прафесія — сучасная і вельмі запатрабаваная. Зрэшты, нельга сказаць, што кваліфікацыя “барыста” абсалютна новая і яе з’яўленне застане нашы ўстановы адукацыі знянацку. Напрыклад, у праграме падрыхтоўкі бармэнаў прадугле­джана гатаванне кавы і гарачых напояў на ... Падрабязней »

Не бойцеся памыліцца

Наўрад ці хто будзе спрачацца з тым, што вучыцца неабходна ўсё жыццё. Свет так хутка мяняецца, з’яўляюцца новыя тэхналогіі, ствараюцца новыя сацыяльныя сеткі, узнікаюць новыя стрэсагенныя фактары і псіхалагічныя пагрозы. Дадатковыя веды дамагаюць нам адпавядаць часу, не згубіцца ў моры інфармацыі. Таму раю моладзі не надаваць празмернай важнасці выбару будучай спецыяльнасці. Сёння мы не можам прадбачыць, да чаго прыйдзе чалавецтва праз ... Падрабязней »

Геаграфія: важная, але… недаацэненая

Важную ролю ў патрыятычным выхаванні моладзі адыгрывае не толькі гісторыя, але і геаграфія, якая таксама дапамагае самаідэнтыфікацыі народа. На жаль, айчынная геаграфічная адукацыя сутыкаецца з шэрагам праблем матывацыйнага, змястоўнага і метадычнага характару. У сучаснай школьнай праграме гэта, бадай, адзін з самых незапатрабаваных прадметаў. Як павысіць прэстыж недаацэненай вучэбнай дысцыпліны? Чаму сённяшнім спецыялістам не абысціся без ведання геаграфічных заканамернасцей? І пры ... Падрабязней »

Рэпетыцыя будучых поспехаў

Стартаваў першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Гэта значыць, у абітурыентаў з’явілася магчымасць атрымаць аб’ектыўную ацэнку сваіх ведаў на цяперашнім этапе. Вядома, ёю варта скарыстацца. Рэпетыцыйнае тэсціраванне праводзіцца ў тры этапы: кастрычнік — снежань, студзень — люты і сакавік — красавік. Дасведчаныя людзі сцвярджаюць, што лепш за ўсё праверыць сябе тройчы (на кожным этапе прапаноўваюцца новыя тэсты). Гэта дапаможа эфектыўна кантраляваць узровень ведаў, бачыць ... Падрабязней »

Школа для юных філосафаў

На факультэце філасофіі і сацыяльных навук БДУ пачала працаваць школа юнага філосафа “Пайдэя”. На заняткі запрашаюць навучэнцаў 9—11 класаў, якія цікавяцца гэтай сферай. Заняткі ў школе юнага філосафа дазволяць старшакласнікам паглыбіцца ў займальны свет старажытных ведаў і ўсеагульных ісцін. Навучэнцы змогуць пашырыць свой кругагляд, развіць навыкі крытычнага мыслення, навучыцца канструктыўна падыходзіць да вырашэння складаных праблемных сітуацый. Праграма школы юнага філосафа ... Падрабязней »

Новую эру дал “феррум”

Работая в школе много лет, прихожу к выводу, что дети значительно хуже стали запоминать учебный материал по предмету “Химия”. Возможно, из-за того, что появилось много всякой “заманухи” в виде социальных сетей и компьютерных игр, которые все остальное делают для ребенка не таким интересным. Некоторые химические термины можно “зазубрить”, но через несколько дней они исчезнут из памяти. Как же облегчить изучение такого ... Падрабязней »

У калекцыю нумізматаў краіны і свету

“Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. 100 гадоў”. Памятную манету з такім надпісам выпусціў Нацыянальны банк у гонар векавога юбілею БДУ. Гэта першы выпадак у сучаснай гісторыі, калі манета прысвечана ўстанове адукацыі. Дызайнерам памятнай манеты выступіла мастак Нацыянальнага банка Святлана Заскевіч. Выраблены грашовы знак у Казахстанскім манетным двары. Пярэдні бок манеты дэкарыраваны фірменным элементам БДУ ў выглядзе беларускага арнаменту “васьмірог”. У цэнтры размешчаны ... Падрабязней »

Важна быць на пярэднім краі навукі

На пачатку верасня ў НАН Беларусі прайшоў маладзёжны форум “Шлях у навуку”. Вельмі змястоўнай і цікавай часткай праграмы стала сустрэча моладзі з вядучымі вучонымі, акадэмікамі. Яны расказалі пра асноўныя дасягненні і трэнды ў сваіх напрамках навукі. Любіць навуку — гэта як любіць музыку Памятаеце гарэзлівую песеньку з фільма “Прыгоды Электроніка”? До чего дошел прогресс, До невиданных чудес, Опустился на глубины И поднялся ... Падрабязней »

Характар у факультэта спартыўны

Пра спартыўны характар мы вялі размову з дэканам факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы доктарам педагагічных навук Віталем Храмавым. Менавіта такім дэкан лічыць характар сваіх студэнтаў, укладваючы ў гэтае азначэнне адказнасць, настойлівасць, сілу волі, вялікую працаздольнасць. — Нашы студэнты, адвучыўшыся на лекцыях, працягваюць свой дзень на трэніроўках, — гаворыць Віталь Уладзіміравіч. — І такі расклад жыцця патрабуе ... Падрабязней »

Навука ў свеце мастацтва

У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў прайшоў першы фэст “Навука ў свеце мастацтва”. Мерапрыемства ладзілася ў рамках агульнарэспубліканскага фестывалю навукі, арганізаванага Нацыянальнай акадэміяй навук. Фэст праводзіўся на пляцоўках спартыўна-культурнага цэнтра ўніверсітэта. Дарэчы, сучасны комплекс, адкрыты ў снежні мінулага года, ідэальна падышоў для такой падзеі. На сцэне свае таленты дэманстравалі майстры танцавальнага і вакальнага мастацтва. А ў зале ўнізе разгарнулася выстава, ... Падрабязней »