Дні адкрытых дзвярэй у анлайн-рэжыме

Беларускія ўніверсітэты з нецярпеннем чакаюць сустрэч з абітурыентамі, але пакуль гэта магчыма толькі ў рэжыме анлайн. Як і вясной, дні адкрытых дзвярэй праходзяць за маніторамі камп’ютараў. Гэта не добра і не дрэнна, а дадзенасць, з якой даводзіцца мірыцца. Першая сустрэча з універсітэтам, першае захапленне, першае ўсведамленне сябе часткай вялікага свету навукі — усё гэта, вядома, адбудзецца з абітурыентамі, але потым. ... Падрабязней »

ІТ, навука і камандная работа

Сярод новых спецыяльнасцей, адкрытых сёлета ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны, адной з найбольш папулярных стала “Прыкладная інфарматыка (праграмнае забеспячэнне камп’ютарных сістэм)” са спецыялізацыяй “Мультымедыйныя сістэмы і інтэрнэт-праграмаванне”. Рыхтаваць спецыялістаў па гэтым напрамку пачалі на факультэце матэматыкі і тэхналогій праграмавання. Яшчэ сем месяцаў назад першакурснік Алег Сяменчык здаваў цэнтралізаванае тэсціраванне і хваляваўся пра паступленне ва ўніверсітэт. Юнак кажа, што спецыяльнасць выбраў даўно, нават не ... Падрабязней »

Тыя, хто верыць у жыццё

Паступіўшы на жаданыя спецыяльнасці, гэтыя хлопцы і дзяўчаты стараюцца не толькі атрымаць веды, раскрыць свой творчы патэнцыял, але і імкнуцца нешта пакінуць пасля сябе. У розных універсітэтах і на розных спецыяльнасцях яны робяць агульную справу — дапамагаюць тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Студэнты-валанцёры расказваюць пра выбар будучай прафесіі і валанцёрства як магчымасць мяняцца да лепшага. У свеце ўсё магчыма ... Падрабязней »

Культ ведаў і імкненне перамагаць

Сакрэты паспяховасці Гродзенскага палітэха Пяць гадоў назад адразу ў дзвюх навучальных установах Гродна адбылася значная падзея: 1 снежня 2015 года Гродзенскі політэхнічны каледж быў рэарганізаваны шляхам далучэння да яго Гродзенскага дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцэя. Апошняя пяцігодка ў дзейнасці ўстановы стала часам новых дасягненняў, пошукам новых шляхоў развіцця. Сёлета Гродзенскі політэхнічны каледж адзначыць 65-годдзе. Філіял Мінскага палітэхнікума быў адкрыты ў горадзе ... Падрабязней »

Першыя 100 гадоў пройдзены

Сёння, 10 снежня, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт адзначае 100-гадовы юбілей. Святочныя мерапрыемствы з гэтай нагоды доўжацца ўвесь тыдзень. Ужо ў панядзелак у галоўным корпусе БНТУ разгарнулася адразу 7 выстаў, якія расказваюць пра гісторыю і развіццё галоўнага тэхнічнага ўніверсітэта краіны. Напрыклад, на выставе “Савецкі інжынер — Весці БНТУ” можна паглядзець архіўныя выпускі мнагатыражкі Палітэха за апошнія 65 гадоў і параўнаць іх з ... Падрабязней »

Дарослыя з мультфільмаў

Яны мараць пра шчасце цэлага свету, раўняюцца на блізкіх людзей, параўноўваюць сябе з персанажамі дзіцячых казак і вераць, што свет мяняюць летуценнікі. Усё гэта пра фіналістаў рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года”. Хлопцы і дзяўчаты, улюбёныя ў свае факультэты і захопленыя творчасцю, расказваюць пра матывацыю паспяваць усюды і прэзентуюць выбраныя спецыяльнасці будучым абітурыентам.  “Дабрыня ў мяне ад Золушкі, аптымізм — ад Карлсана, ... Падрабязней »

Ад абітурыента да спецыяліста

Днямі Валерый Галянкоў, студэнт факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, правёў майстар-класы ў некалькіх школах і гімназіях Гродна. Перад навагоднімі святамі тэмай сустрэч была падрыхтоўка святочнага стала. Студэнт спецыяльнасці “Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання”, які сам учора быў абітурыентам, расказаў абітурыентам сённяшнім пра тое, як вучацца на факультэце біялогіі і экалогіі, што ён ужо ўмее, чаму ... Падрабязней »

Заўсёды сучасная адукацыя

Архітэктурна-будаўнічы каледж у складзе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта добра вядомы на Магілёўшчыне. У сваім профілі гэта адна са старэйшых устаноў адукацыі краіны. Упершыню каледж расчыніў свае дзверы перад навучэнцамі 90 гадоў назад. За час свайго існавання ён не раз мяняў статус, але якасць падрыхтоўкі кадраў тут заўсёды заставалася нязменна высокай. З арыентацыяй на рынак працы Сёння каледж ажыццяўляе навучанне па шасці разнапланавых ... Падрабязней »

Аб прафесіях ад “А” да “Я”

У Гродзенскім абласным цэнтры тэхнічнай творчасці дзейнічае Галерэя прафесій. Тут прадстаўлены экспазіцыі 24 устаноў прафесійнай адукацыі рэгіёна. Кожную суботу па загадзя скла­дзеным графіку ў Галерэю прафесій пры­ходзяць навучэнцы 9—11 кла­саў на сустрэчу з прадстаўнікамі прафтэхустаноў. Тут яны знаёмяцца з прафесіямі, гісторыяй, дасягненнямі, жыццём прафесійна-тэхнічных ліцэя­ў і каледжаў. На канікулах экскурсіі праводзяц­ь для навучэнцаў з другога па шосты клас. Для іх арганізоўва­юць ... Падрабязней »

Вядучы ў рэгіёне і заўважны ў свеце

На мінулым тыдні 90-гадовы юбілей адзначыў адзін з буйнейшых універсітэтаў краіны — Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. Мы даведаліся пра гісторыю ўстановы вышэйшай адукацыі і яе сучаснае месца на міжнароднай арэне. Гістарычны агляд Афіцыйнай датай стварэння ўстановы вышэйшай адукацыі з’яўляецца 21 чэрвеня 1930 года. Пасля актыўнай падрыхтоўкі 8 лістапада 1930 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Гомельскага педагагічнага інстытута. Першым дырэктарам ... Падрабязней »