Архів тега: прафесія

Настаўнік — прызванне тваё і маё

Прынята лічыць, што педагагічная прафесія мае тэндэнцыю да зніжэння сваёй запатрабаванасці. Маўляў, гэта толькі сапсаваныя нервы і нізкая заработная плата. Калектыў студэнтаў і выкладчыкаў Лоеўскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа нястомна развейвае гэты міф, з захапленнем адкрываючы для сваіх абітурыентаў цуды будучай прафесіі. Лоеўскі педагагічны каледж рыхтуе кадры па спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя” з кваліфікацыяй “настаўнік”. Пры гэтым ён прапаноўвае абітурыентам на выбар ... Падрабязней »

Стаць гаспадаром уласнага лёсу

Большасць сёлетніх выпускнікоў ужо знайшлі адказ на адвечнае “Кім быць?”. Аднак менавіта зараз, калі выбар яшчэ не канчатковы і можна ўсё перайначыць, настае пара сумненняў і ваганняў: “Ці правільнае рашэнне было прынята на парозе школы? Можа, маё прызванне ў зусім іншай прафесіі?” Атрымаць самастойнасць і ўпершыню застацца сам-насам з велізарнай адказнасцю за ўласную будучыню — вельмі цяжка. Таму маладым людзям ... Падрабязней »

Залатых спраў майстры

Гэтым людзям падуладны каштоўныя металы і камяні. І які б капрызны характар ні быў у высакародных багаццяў зямлі, як бы цяжка ні было іх апрацоўваць, гэтыя майстры здолеюць саўладаць з імі і стварыць сапраўднае ўпрыгажэнне. Напэўна, вы здагадаліся: размова ідзе пра майстроў ювелірных спраў. Нягледзячы на тое, што вырабы гэтых людзей мы часта бачым на вітрынах, якія так любяць разглядаць ... Падрабязней »

Бясплатная вучоба без абавязковага размеркавання

У Міжнародным універсітэце “МІТСО” стане больш студэнтаў, якія будуць вучыцца бясплатна. У новым навучальным годзе такіх месцаў будзе 110, прычым размеркаваны яны будуць не толькі на ўніверсітэт у Мінску, але і на філіялы ў Віцебску і Гомелі. “Ужо трэці год запар мы ўводзім бясплатныя месцы для самых паспяховых абітурыентаў, якія паступаюць на дзённую форму атрымання адукацыі”, — расказаў першы прарэктар ... Падрабязней »

Пра мядовую грэчку і майстроў вытворчага навучання

Прафесіі, якім вучаць у Гарадоцкім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы сельскагаспадарчай вытворчасці імя І.В.Дарошчанкі, ніколі не страчваюць сваёй актуальнасці і запатрабаванасці. Аграрыі, вадзіцелі, кухары, прадаўцы, тэхнікі-механікі і майстры вытворчага навучання — якія б змены ні адбываліся, грамадства трымаецца менавіта на такіх рабочых кадрах. Недасведчаны скептык можа заўважыць, маўляў, падобных устаноў адукацыі ў краіне шмат, і ўсё пра іх даўно вядома. Аднак прафесійна-тэхнічны ... Падрабязней »

Паспрабаваць, як гэта працуе

Да 15 ліпеня, першага дня прыёму дакументаў, яшчэ ёсць час, але знаёмства з абітурыентамі ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім каледжы пачынаецца задоўга да гэтага адказнага часу. Убачыць будучых навучэнцаў, а адзінаццацікласнікам даць магчымасць “паспрабаваць” будучую прафесію, паказаць адказнасць і прэстыжнасць працы медыцынскага работніка, прадставіць, як жыве каледж, дапамагаюць дні адкрытых дзвярэй. Раней каледж прэзентаваў сябе ў Шчучыне і Лідзе, а нядаўна ... Падрабязней »

Тэрытарыяльная — не значыць адукацыйная перыферыя

Прафесія ўрача заўсёды была прэстыжнай. Таму ўступная кампанія ў медыцынскія ўніверсітэты праходзіць крыху прасцей, чым ва ўстановы іншага профілю. Аднак універсітэтам усё роўна даводзіцца змагацца за абітурыентаў і падтрымліваць свой аўтарытэт. Так, у кожным беларускім медыцынскім універсітэце ёсць свае асаблівасці, поспехі і планы на будучыню. Ад лабараторыі практычнага навучання да сваёй клінікі У Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце будучых урачоў рыхтуюць на ... Падрабязней »

Поспех — у руплівасці

Гісторыя Гомельскага дзяржаўнага прафесійнага аграрна-тэхнічнага ліцэя пачалася яшчэ ў даваенны час. За многія гады работы тут падрыхтавалі 30 тысяч кваліфікаваных рабочых, сярод якіх шмат заслужаных работнікаў сельскай гаспадаркі і тых, хто мае высокія ўзнагароды за сваю працу. Многія выпускнікі, прайшоўшы далейшы шлях навучання, сёння займаюць кіраўнічыя пасады. Захоўваючы свой асноўны кірунак, ліцэй пашырае пералік прафесій. Сёння тут рыхтуюць па прафесіі ... Падрабязней »

Ветрынскія нівы

Слова “сучасны” азначае “той, хто жыве ў суладдзі з часам”. Сёння ў кожнага з нас ёсць тое, што аб’ядноўвае ўсе нашы шляхі, лёсы, прафесіі і інтарэсы — наша Беларусь. Якой яна стане заўтра? Ці зможам мы яе зберагчы і абараніць, зрабіць яшчэ больш прыгожай, моцнай і квітнеючай? Вельмі многае тут залежыць ад абітурыентаў — будучых навучэнцаў устаноў прафесійнай адукацыі. Полацкі ... Падрабязней »

Мець добры заробак і быць самастойным

Усе прафесіі карысныя і патрэбныя. Гэтае сцвярджэнне, на якім будавалася прафарыентацыя савецкай адукацыі, актуальнае і ў наш час. У аснове выбару будучай прафесіі павінна ляжаць цікавасць да справы і асабістыя ўменні. Адсюль бярэ пачатак прафесіяналізм. Лепш быць добрым рабочым, чым дрэнным інжынерам. Да таго ж трэба ўлічваць, што сёння прадпрыемствы і арганізацыі вядуць сур’ёзную кадравую палітыку, яны арыентуюцца на тых ... Падрабязней »