Архіў катэгорыі : Тэсцiраванне

Рэпетыцыя будучых поспехаў

Стартаваў першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Гэта значыць, у абітурыентаў з’явілася магчымасць атрымаць аб’ектыўную ацэнку сваіх ведаў на цяперашнім этапе. Вядома, ёю варта скарыстацца. Рэпетыцыйнае тэсціраванне праводзіцца ў тры этапы: кастрычнік — снежань, студзень — люты і сакавік — красавік. Дасведчаныя людзі сцвярджаюць, што лепш за ўсё праверыць сябе тройчы (на кожным этапе прапаноўваюцца новыя тэсты). Гэта дапаможа эфектыўна кантраляваць узровень ведаў, бачыць ... Падрабязней »

Пачалі выдаваць сертыфікаты ЦТ

Учора ў пунктах правядзення цэнтралізаванага тэсціравання пачалі выдаваць сертыфікаты. Абітурыенты, якія здаюць іспыты ў рэзервовыя дні, змогуць атрымаць свае сертыфікаты, пачынаючы з 23 ліпеня. Згодна з Палажэннем аб парадку арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання, сертыфікат выдаецца асабіста абітурыенту. Для гэтага неабходна паказаць дакумент, які сведчыць асобу, дакумент аб адукацыі і пропуск з пазнакай “Тэсціраванне прайшоў”. Сертыфікат выдаецца ў абмен на ... Падрабязней »

Як пераадолець хваляванне і настроіцца на ўдачу

Заўтра ў Беларусі стартуе цэнтралізаванае тэсціраванне — самая складаная, хвалюючая і адказная частка ўступнай кампаніі. Безумоўна, вынікі ЦТ шмат у чым залежаць ад псіхалагічнага стану. Стрэс, звязаны з уступнымі выпрабаваннямі, здольны паралізаваць памяць, мысленне, волю. Ён як бы крадзе чалавека ў яго самога, той перастае належаць сабе ў сітуацыі, калі гэта больш за ўсё неабходна. У наступным матэрыяле размова будзе ... Падрабязней »

Ідзе рэгістрацыя на ЦТ

У нядзелю ў Беларусі пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне. У Мінску і рэгіёнах адкрыты 41 пункт рэгістрацыі, якія будуць працаваць да 1 чэрвеня ўключна. У першыя дні ў пунктах рэгістрацыі немнагалюдна. Наперадзе амаль цэлы месяц, і абітурыенты відавочна не спяшаюцца. У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, куды мы наведаліся ў панядзелак пасля абеда, з шасці столікаў для рэгістрацыі пастаянна былі задзейнічаны толькі ... Падрабязней »

Усе ўзросты пакорныя РТ

За два дні да РТ прачынаюся ў паніцы: прыснілася, што прыходжу на рэпетыцыйнае тэсціраванне, а ў мяне няма з сабой чорнай гелевай ручкі. Пераводжу дыханне і разумею: ажно дзве чакаюць свайго зорнага часу ў заплечніку. “Глядзі ж, — кажу сама сабе, — пропуск раздрукаваць не забудзься”. І з асалодай пераварочваюся на другі бок. Так пачынаецца прыгода, якой папярэднічала жаданне без ... Падрабязней »

Рыхтуй веды ўвосень

На вуліцы кастрычнік — а значыць, стартаваў першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Гэта добрая магчымасць, каб праверыць веды і намеціць шляхі эфектыўнай падрыхтоўкі да ЦТ. Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў прапануе прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне па 15 вучэбных прадметах з прадастаўленнем рашэння заданняў для работы над памылкамі. Зараз на сайце РІКВ ёсць кантакты больш чым сотні ўстаноў адукацыі (7 з іх у Мінску), ... Падрабязней »

Сачыць за ўласным паступленнем праз мабільны тэлефон — рэальна

Студэнты Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны пад кіраўніцтвам вопытных выкладчыкаў распрацавалі мабільны дадатак “Абітурыент ГДУ”. Такім чынам моладзь атрымала больш зручны доступ да інтэрнэт-рэсурсаў універсітэцкага Цэнтра тэсціравання. Раздзел “Абітурыент ГДУ” шмат гадоў з’яўляецца часткай афіцыйнага сайта ўніверсітэта. Аднак прагляд інфармацыі, асабліва табліц, з дапамогай мабільных прылад дагэтуль быў звязаны з пэўнымі цяжкасцямі, што абумоўлена рознымі фарматамі і тэхнічнымі характарыстыкамі ... Падрабязней »

Для ЦТ, субяседавання і… агульнага развіцця

Сёння дапаможнікаў для абітурыентаў — на любы густ. Скіраваць маладых людзей у моры новых зборнікаў дапамаглі прадстаўнікі дзяржаўных выдавецтваў на прэс-канферэнцыі “Уступная кампанія. Выдавецкія навінкі ў дапамогу абітурыенту”, што нядаўна прайшла ў Доме прэсы. Выдавецтва “Вышэйшая школа”, па словах яго дырэктара Аляксандра Нячая, працуе пераважна над дапаможнікамі для сістэмы прафесійнай адукацыі. Але ёсць шэраг выданняў, якія ўжо каторы год выкарыстоўваюць абітурыенты. ... Падрабязней »

Ідзе рэгістрацыя на ЦТ

Ужо амаль два тыдні доўжыцца рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэсціраванне. Як паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў, па стане на 12 мая зарэгістраваліся больш як 23 тысячы чалавек. Гэта прыкладна адпавядае лічбам мінулага года. Нагадаем, рэгістрацыя на ЦТ пачалася 2 мая і бу­дзе доўжыцца па 1 чэрвеня ўключна. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй ранейшая схема змянілася. Цяпер, перш чым ехаць ... Падрабязней »

Трэці этап РТ падоўжаны да 24 мая

Як паведаміў Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў, у шэрагу пунктаў правядзення рэпетыцыйнага тэсціравання адменены абвешчаныя раней сеансы правядзення РТ. Але ў абітурыентаў будзе магчымасць праверыць свае веды ў пазнейшыя тэрміны. У выпадку адмены сеанса РТ аплата за яго вернецца ў асабісты кабінет абітурыента на сайце РІКВ. Гэтыя грошы можна будзе выкарыстаць для ўдзелу ў РТ у іншыя дні ў любым з ... Падрабязней »