Архіў катэгорыі : Адукацыйныя магчымасці

Поспех будзе на баку T-shaped people

Нядаўна адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій агучыла, што менш чым за паўгода ў ПВТ прыйшлі больш за 100 новых рэзідэнтаў. Такі рост звязваюць у першую чаргу з Дэкрэтам № 8 “Аб развіцці лічбавай эканомікі”. А як гэты дэкрэт паўплываў на кадравую палітыку ІТ-кампаній? Ці можна казаць пра павелічэнне (змяненне) попыту на тых ці іншых спецыялістаў? Якія ІТ-спецыяльнасці будуць найбольш запатрабаваны ў ... Падрабязней »

Выпускнікі педкласаў становяцца выдатнымі студэнтамі

У мінулым годзе выпускнікі педкласаў упершыню атрымалі права паступаць на педагагічныя спецыяльнасці без уступных выпрабаванняў. Па ўсёй краіне гэтым правам скарысталіся больш як 300 чалавек, 130 з іх сталі студэнтамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Пра тое, наколькі ўдалым быў першы вопыт і што змянілася для выпускнікоў педкласаў у гэтым годзе, нам расказаў дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі адказны ... Падрабязней »

Мяняюцца тэхналогіі, але галоўнае застаецца нязменным

Настаўнік, педагог — гэта не прафесія, а хутчэй прызванне. Не кожны можа стаць геніяльным мастаком, музыкантам ці акцёрам. Не кожнаму дадзена стаць сапраўдным настаўнікам. Настаўніка часта параўноўваюць са скульптарам ці мастаком. Але чалавечае дзіця не гліна, з якой можна вылепіць усё, што хочаш, і нават не мармур, які супрацьпастаўляе намаганням майстра сваю непадатлівасць. Педагога можна хутчэй параўнаць са скульптарам па ... Падрабязней »

У будучыню — з традыцыямі

У 2019 годзе Гродзенскі дзяржаўны электратэхнічны каледж імя Івана Шчаснага адзначыць 80-годдзе. Створанае ў 1939 годзе рамеснае вучылішча № 8 заклала падмурак якаснай тэхнічнай адукацыі. За амаль восем дзесяцігоддзяў установа адукацыі неаднаразова мяняла назву — гэта было і рамеснае вучылішча № 14 металістаў, і тэхнічнае вучылішча № 7 электрамеханікаў, і дзяржаўны электратэхнічны каледж. Аднак нязменнай застаецца якасць адукацыі, а таксама ... Падрабязней »

Юлія Малаткова: “Кітайская мова — справа на ўсё жыццё. З ёй не засумуеш”

Нядаўна ў БДУ ўбачыў свет вучэбна-метадычны дапаможнік “Навучанне кітайскаму іерагліфічнаму пісьму”. Яго аўтарам выступіла дацэнт Рэспубліканскага інстытута мовазнаўства імя Канфуцыя БДУ Юлія Малаткова. Пры падрыхтоўцы кнігі аўтар абапіралася на ўласны вопыт выкладання курса “Асновы іерогліфікі” на філалагічным факультэце ўніверсітэта. Юлія Віктараўна распрацавала эфектыўную методыку навучання, якая грунтуецца на агульных падобных прыметах іерогліфаў, што могуць супадаць па напісанні, гука-літарным стандарце і значэнні. ... Падрабязней »

Годны адказ на Хэлоўін

У пахмурныя восеньскія дні хочацца насычанага, яркага, напоўненага радасцю і добрымі эмоцыямі свята. Якраз такія эмоцыі выклікаў у наведвальнікаў “Гарбузовы фэст”, арганізаваны студэнтамі, выкладчыкамі і супрацоўнікамі БДПУ імя Максіма Танка на базе аграбіястанцыі “Зялёнае”. Па словах арганізатараў, “Гарбузовы фэст” стаў своеасаблівым адказам на амерыканскі Хэлоўін і быў прымеркаваны да збору ўраджаю. Нягледзячы на тое, што свята праводзілася ўпершыню, яно адразу ... Падрабязней »

Не проста выстава, не толькі продаж

Хто хаця б аднойчы не пабываў на абласной выставе-продажы прадукцыі, вырабленай ва ўстановах адукацыі, той не ведае сучаснай Віцебшчыны. А каму пашчасціла пабыць — імкнуцца сюды зноў і зноў. Два дзесяцігоддзі назад у народзе выставу празвалі школьным кірмашом. І гэта замацавалася. Зараз, пачуўшы пра школьны кірмаш, жыхары Віцебска і ваколіц згадваюць у першую чаргу менавіта абласную выставу, а не выязны ... Падрабязней »

Першы рэгіянальны інстытут Канфуцыя

Хутка ў Беларусі з’явіцца яшчэ адзін інстытут Канфуцыя. Ён будзе працаваць у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны і стане першым рэгіянальным інстытутам па вывучэнні кітайскай мовы і культуры. Адкрыццё запланавана на канец восені. Дамоўленасць аб гэтым была дасягнута падчас візіту ў Гомельскі ўніверсітэт афіцыйнай дэлегацыі Нанкінскага ўніверсітэта навукі і тэхналогіі. Новы крок у вывучэнні кітайскай мовы Кітайскія госці сустрэліся ... Падрабязней »

Вялікае падарожжа пачынаецца з першага кроку

Для мяне знаёмства з Кітаем пачалося пасля камандзіроўкі туды майго бацькі. Менавіта тады я вырашыла для сябе, што павінна наведаць гэтую цудоўную краіну з багатым мінулым і не менш цікавым сучасным і, бузумоўна, вывучыць кітайскую мову. Знаёмыя скептычна падсмейваліся: “Лепш удасканальвай англійскую. Навошта табе кітайская? Ты не зможаш, табе не хопіць цярплівасці…” Усё гэта я выслухоўвала год назад, калі толькі ... Падрабязней »

Адкрыць свой Кітай, або Мары рэальныя

Маё захапленне Кітаем, яго своеасаблівай культурай і шматвяковымі традыцыямі было прадыктавана хутчэй воляй серца, чым розуму. “Чаму менавіта Кітай?” — спытаеце вы. А хіба можна не зацікавіцца адной з самых старажытных цывілізацый свету? На імгненне акунуўшыся ў халаднаватую засень такой інтрыгуючай культуры, адчуўшы вецер гісторыі гэтай краіны, ужо немагчыма забыць салодкі смак чайнай цырымоніі або пекінскай оперы. Цяпер можна толькі ... Падрабязней »