Архіў катэгорыі : Адукацыйныя магчымасці

Магчымасцей паступіць процьма, толькі працуй

Гэтыя летнія дні яшчэ застаюцца гарачай парой для сёлетніх абітурыентаў. А вось моладзі, якая будзе паступаць праз год ці два, можна пазайздросціць: яна атрымлівае асалоду ад цудоўнай і, галоўнае, свабоднай ад хваляванння пары года. Тым не менш гэты час добра падыходзіць для таго, каб узважыць свае моцныя і слабыя бакі ў спасціжэнні школьных навук і прыняць рашэнне: магчыма, спатрэбіцца дапамога ... Падрабязней »

Мабільнае навучанне і практыка ў Кітаі

Нагодай для сустрэчы з дэканам факультэта эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Марынай Карпіцкай сталі два факты: стапрацэнтнае размеркаванне выпускнікоў (і так адбываецца штогод) і запланаваная на летні перыяд практыка студэнткі спецыяльнасці “Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт” у Кітаі. Мы папрасілі Марыну Яўгеньеўну расказаць аб тым, як на факультэце рыхтуюць запатрабаваных спецыялістаў. “Факультэт з’яўляецца адным з найбуйнейшых у ... Падрабязней »

СКБ для школьнікаў

Школьнікі прыходзяць сюды па суботах, студэнты — штодня. Студэнцкае канструктарскае бюро, створанае на фізіка-тэхнічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, аб’ядноўвае студэнтаў розных факультэтаў і школьнікаў горада. Таццяна Чарняк вучыцца ў 10 класе 31-й гродзенскай школы. Адзнака па фізіцы — “дзясятка”. Дзяўчына не проста добра вучыцца. Пад кіраўніцтвам настаўніцы фізікі сваёй школы Алы Таркоўскай яна займаецца даследчай работай. Ала ... Падрабязней »

Якасная адукацыя стане больш даступнай

У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі на базе Інстытута інфармацыйных тэхналогій адкрылася кафедра ЮНЕСКА “Прафесійная адукацыя ў галіне інфа-камунікацыйных тэхналогій людзей з асаблівымі патрабаваннямі”. Гэта першая падобная кафедра на постсавецкай прасторы, а магчыма, і ў свеце (з больш чым 700 кафедраў ЮНЕСКА). Яе мэтай з’яўляецца пашырэнне даступнасці адукацыі інвалідаў па слыху, іх прафесійная і сацыяльная рэабілітацыя, а таксама павышэнне ... Падрабязней »

Вышэйшая матэматыка для старшакласнікаў

Сёлета ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ўпершыню пачаў дзейнічаць семінар “Уводзіны ў сучасную матэматыку” для старшакласнікаў. Заняткі праводзяць выкладчыкі факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, і іх тэматыка выходзіць далёка за межы школьнай праграмы. У семінары бяруць удзел вучні 10 і 11 класаў — алімпіяднікі, удзельнікі міжнародных турніраў, канферэнцый, якія з’яўляюцца патэнцыяльнымі абітурыентамі матэматычных факультэтаў. Аднак гэта не падрыхтоўка да ЦТ, бо ... Падрабязней »

Настаўнік — ключавая фігура ў грамадстве ведаў

Нядаўна ў БДПУ імя Максіма Танка адбыўся агульны сход прадстаўнікоў працоўнага калектыву, дзе абмяркоўвалася стратэгія развіцця ўніверсітэта. З асноўным дакладам на сходзе выступіў рэктар Аляксандр Іванавіч Жук, які расказаў пра сваё бачанне дзейнасці ўніверсітэта і адказаў на пытанні выкладчыкаў і студэнтаў. З гэтай размовы можна было зразумець, што ў кіраўніцтва БДПУ ёсць сур’ёзнае імкненне да пераўтварэнняў і ўжо вызначаны канкрэтныя ... Падрабязней »

Дыплом аб вышэйшай адукацыі — для выпускнікоў каледжаў

Многім выпускнікам каледжаў няма патрэбы вучыцца ва ўніверсітэце 4-5 гадоў, як гэта робяць студэнты, якія паступілі адразу пасля школы. Іх чакае скарочаная форма навучання. Праўда, толькі ў выпадку далейшай вучобы па блізкай спецыяльнасці. “Блізкасць” спецыяльнасцей Зараз скарочаная форма навучання пашыраецца, устанаўліваюцца кантакты з усё большай колькасцю каледжаў. Але так было не заўсёды. У пачатку 2000-х гг. гэтая форма была ва ... Падрабязней »

Спачатку — трэнажоры, а потым ужо — рэальныя пацыенты

Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта пачынаючы з 2 курса праходзяць сімуляцыйнае навучанне на трэнажорах і манекенах. І няхай не палохае неспецыялістаў такая тэрміналогія. Наадварот. Так званае сімуляцыйнае навучанне арганізавана ў лабараторыі практычнай падрыхтоўкі, якая была адкрыта год назад і стала першым у краіне адукацыйным цэнтрам, дзе рэалізуюцца інавацыйныя формы падрыхтоўкі студэнтаў. “Сімуляцыйнае навучанне — адна з самых маладых галін у медыцыне, ... Падрабязней »

Прыцягненне нязведанага

Настаўнікі паставілі вам аптымістычны і перспектыўны дыягназ — схільнасць да навуковай дзейнасці? Тады пры выбары месца далейшай вучобы варта ўлічваць не толькі спецыяльнасць, але і патэнцыял установы вышэйшай адукацыі: матэрыяльна-тэхнічную базу і кваліфікаванасць прафесарска-выкладчыцкага складу, традыцыі і прымяненне інавацыйных методык у адукацыйным працэсе, перспектывы для тых, хто мае намер сур’ёзна займацца навуковымі даследаваннямі. Калі прасачыць лёсы вучоных, імёны якіх вядомы ... Падрабязней »