Архіў катэгорыі : Адукацыйныя магчымасці

Не проста выстава, не толькі продаж

Хто хаця б аднойчы не пабываў на абласной выставе-продажы прадукцыі, вырабленай ва ўстановах адукацыі, той не ведае сучаснай Віцебшчыны. А каму пашчасціла пабыць — імкнуцца сюды зноў і зноў. Два дзесяцігоддзі назад у народзе выставу празвалі школьным кірмашом. І гэта замацавалася. Зараз, пачуўшы пра школьны кірмаш, жыхары Віцебска і ваколіц згадваюць у першую чаргу менавіта абласную выставу, а не выязны ... Падрабязней »

Першы рэгіянальны інстытут Канфуцыя

Хутка ў Беларусі з’явіцца яшчэ адзін інстытут Канфуцыя. Ён будзе працаваць у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны і стане першым рэгіянальным інстытутам па вывучэнні кітайскай мовы і культуры. Адкрыццё запланавана на канец восені. Дамоўленасць аб гэтым была дасягнута падчас візіту ў Гомельскі ўніверсітэт афіцыйнай дэлегацыі Нанкінскага ўніверсітэта навукі і тэхналогіі. Новы крок у вывучэнні кітайскай мовы Кітайскія госці сустрэліся ... Падрабязней »

Вялікае падарожжа пачынаецца з першага кроку

Для мяне знаёмства з Кітаем пачалося пасля камандзіроўкі туды майго бацькі. Менавіта тады я вырашыла для сябе, што павінна наведаць гэтую цудоўную краіну з багатым мінулым і не менш цікавым сучасным і, бузумоўна, вывучыць кітайскую мову. Знаёмыя скептычна падсмейваліся: “Лепш удасканальвай англійскую. Навошта табе кітайская? Ты не зможаш, табе не хопіць цярплівасці…” Усё гэта я выслухоўвала год назад, калі толькі ... Падрабязней »

Адкрыць свой Кітай, або Мары рэальныя

Маё захапленне Кітаем, яго своеасаблівай культурай і шматвяковымі традыцыямі было прадыктавана хутчэй воляй серца, чым розуму. “Чаму менавіта Кітай?” — спытаеце вы. А хіба можна не зацікавіцца адной з самых старажытных цывілізацый свету? На імгненне акунуўшыся ў халаднаватую засень такой інтрыгуючай культуры, адчуўшы вецер гісторыі гэтай краіны, ужо немагчыма забыць салодкі смак чайнай цырымоніі або пекінскай оперы. Цяпер можна толькі ... Падрабязней »

Універсітэт не толькі дзеля прафесіі

Цяжка ўявіць сучаснае грамадства без звыклых для нас даброт, атрыманых дзякуючы дасягненням сучаснай хіміі, біялогіі, генетыкі, біятэхналогіі. Цікавасць да гэтых навук не згасае, наадварот, жадаючых атрымаць адукацыю ў адпаведных галінах усё больш. Сярод падраздзяленняў, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў у згаданым кірунку, вядучая роля належыць біялагічнаму факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. У навуку — з першага курса У структуру ... Падрабязней »

Адвечны дыялог філасофіі і прыродазнаўства

Днямі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі адбылося ўнікальнае навуковае мерапрыемства — юбілейныя XXV Міжнародныя чытанні “Вялікія пераўтваральнікі прыродазнаўства”. Сёлета яны былі прысвечаны выбітнаму вучонаму, аднаму са стваральнікаў квантавай фізікі, мысліцелю і грамадскаму дзеячу, Нобелеўскаму лаўрэату Нільсу Бору. Вучоныя з некалькіх краін на працягу двух дзён вялі цікавае абмеркаванне на стыку сучаснага прыродазнаўства, тэхнікі і філасофіі. Прадметам дыскусій былі ... Падрабязней »

Руская мова ў беларускай прасторы

У першыя дні навучальнага года падрыхтоўчае аддзяленне для замежных грамадзян факультэта даўніверсітэцкай адукацыі БДУ нагадвае сапраўдны Вавілон. Звыш 200 слухачоў з двух дзясяткаў краін свету збіраюцца разам — і ніводнага слова па-руску. Аднак пройдзе зусім мала часу — і яны загавораць, і не толькі на мове Пушкіна і Чэхава, многія з іх вывучаць на памяць вершы Купалы і Багдановіча, навучацца ... Падрабязней »

Да поспеху — разам!

У Цэнтры развіцця маладзёжнага прадпрымальніцтва БДУ, на базе якога існуе Школа прадпрымальніцтва і менеджменту для моладзі, прайшоў дзень адкрытых дзвярэй. Упершы дзень мерапрыемства наведалі старшакласнікі ліцэяў, гімназій, школ з розных раёнаў сталіцы і Мінскай вобласці, а ў другі — студэнты каледжаў, універсітэтаў і маладыя спецыялісты. Для іх былі арганізаваны карысныя сустрэчы з выкладчыкамі школы, яе колішнімі выпускнікамі і бізнесменамі. Пачынаючы ... Падрабязней »

І практыкі добрыя, і спецыялісты-тэарэтыкі нядрэнныя

Такога меркавання аб выпускніках каледжаў, якія будуць паступаць на скарочаную форму навучання ва ўніверсітэт для павышэння свайго прафесіяналізму, прытрымліваецца прарэктар па вучэбнай рабоце БДТУ Сяргей КАСПЯРОВІЧ. Яго мы і папрасілі расказаць аб асаблівасцях інтэграванай формы навучання ў БДТУ. “Выпускнікоў каледжаў для вучобы ў БДТУ па скарочанай праграме набіраюць толькі на завочную форму навучання, — адразу звярнуў увагу Сяргей Каспяровіч. — ... Падрабязней »

Новая форма — сеткавая

Гісторыя юрыдычнай адукацыі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы бярэ свой пачатак у 1978 годзе, калі было створана аддзяленне правазнаўства. Праз тры гады ва ўніверсітэце з’явіўся факультэт правазнаўства. Амаль за чатыры дзесяцігоддзі існавання факультэт заняў аўтарытэтную пазіцыю ў сістэме падрыхтоўкі кадраў. Ён развіваецца, і ў дачыненні да яго часта можна прымяніць слова “ўпершыню”. Тут першымі ў краіне стварылі залу ... Падрабязней »