Архіў катэгорыі : Выбар прафесіі

Юрфак хлебасольны

Яны правучыліся разам толькі два тыдні, але студэнтаў-першакурснікаў ужо аб’яднала агульная справа. Прычым дабрачынная. Пяты раз на юрыдычным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшла выстава-кірмаш “Беларусь хлебасольная”. — Калі першы раз ладзілі гэтае мерапрыемства, то хацелі, каб студэнты 1 курса лепш пазнаёміліся і аб’ядналіся агульнай справай, а яшчэ ставілі мэту паказаць традыцыю факультэта — работу валанцёрскіх атрадаў і ... Падрабязней »

Класічная адукацыя для сучаснага жыцця

Новай хваляй першакурснікаў папоўнілася самая вялікая ўстанова адукацыі Беларускага Палесся — Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. За права вучыцца тут змагаліся звыш 2,6 тысячы абітурыентаў, аднак толькі 1608 з іх сталі студэнтамі. На першы курс дзённага аддзялення залічана больш за тысячу юнакоў і дзяўчат, завочнага — каля шасцісот. Адукацыю за кошт бюджэтных сродкаў атрымаюць 780 першакурснікаў, на ўмовах аплаты ... Падрабязней »

Калі выпускнікі зайздросцяць першакурснікам

Цікавыя і запатрабаваныя спецыяльнасці, конкурс пры паступленні — да 2 чалавек на месца, прахадны бал — да 9,7… Такімі паказчыкамі мог бы ганарыцца любы ўніверсітэт, але гаворка пойдзе пра ўстанову сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Як удаецца Віцебскаму дзяржаўнаму політэхнічнаму каледжу Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта трымаць высокую планку? — Звышсакрэтнага алгарытму поспеху няма, — запэўнівае дырэктар каледжа Уладзімір Шлома. — Час патрабуе ... Падрабязней »

Абітурыенты сталі больш прагматычнымі

Прэстыж прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі вяртаецца. Гэта пацвярджаецца конкурсамі і высокімі прахаднымі баламі ў многіх установах. Што паказала сёлетняя ўступная кампанія ў ліцэі і каледжы Гомельшчыны і чым наогул жыве сёння прафтэх — пра гэта наша размова з намеснікам начальніка аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай і прафесійнай адукацыі ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама Дзмітрыем ЧОРНЕНЬКІМ. — Дзмітрый Мікалаевіч, якое месца ... Падрабязней »

Па прыступках развіцця да поспеху прафесійнага і асабістага

У снежні 2015 года ў Гродзенскім дзяржаўным політэхнічным каледжы адбылася рэарганізацыя: да палітэха далучылі Гродзенскі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй, які стаў аддзяленнем прафтэхадукацыі. Так навучальная ўстанова з 60-гадовай гісторыяй перагарнула новую старонку свайго развіцця. Пра тое, як сёння працуе Гродзенскі дзяржаўны політэхнічны каледж, мы гутарым з яго дырэктарам С.В.ХРАПКО. — Святлана Віктараўна, вы доўгі час узначальвалі Гродзенскі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ... Падрабязней »

Міністр адукацыі наведаў БДУ ў рэзервовы дзень ЦТ

6, 8 і 10 ліпеня — рэзервовыя дні здачы цэнтралізаванага тэсціравання. Заўчора міністр адукацыі Ігар Карпенка наведаў БДУ, дзе праходзіла ЦТ, і адказаў на пытанні журналістаў. Для большасці абітурыентаў краіны цэнтралізаванае тэсціраванне завяршылася. Аднак тыя з іх, хто не змог прайсці ЦТ у асноўныя дні па ўважлівых прычынах (хвароба ці іншыя неспадзяваныя акалічнасці, пацверджаныя дакументальна), праходзяць яго ў рэзервовыя дні. ... Падрабязней »

Ва ўстановах прафесійнай адукацыі гарачая пара

Для кожнага абітурыента новы этап жыцця пачынаецца з падачы дакументаў у пэўную навучальную ўстанову. І ліпень для ўчарашніх школьнікаў — гарачая пара: кожны з іх марыць не прагадаць з прафесіяй. Аркадзь Булыга не выключэнне. Абітурыент абдумваў сваё паступленне тры гады, выбраў Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж кулінарыі (кваліфікацыя “кухар 4 разраду”) і, як яму падаецца, не памыліўся. — Я прыйшоў сюды, ... Падрабязней »

Рознымі дарогамі — у свет ІТ

У разгар уступнай кампаніі, якраз паміж ЦТ па матэматыцы і фізіцы, Парк высокіх тэхналогій правёў традыцыйную сустрэчу з абітурыентамі, якія маюць намер паступаць на ІТ-спецыяльнасці. У абітурыентаў была магчымасць задаць пытанні прадстаўнікам адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій, дэканам і студэнтам профільных факультэтаў БДУ, БНТУ, БДУІР і БДТУ. Прадстаўнікі рэзідэнтаў ПВТ далі практычныя парады, на што варта звяртаць асаблівую ўвагу ў працэсе ... Падрабязней »

Спецыялісты новай фармацыі

Гісторыя Гомельскага дзяржаўнага дарожна-будаўнічага каледжа імя Ленінскага камсамола Беларусі, які зараз з’яўляецца філіялам Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, налічвае каля 90 гадоў. Увесь гэты час тут рыхтуюць спецыялістаў сярэдняга звяна для дарожнай, будаўнічай і аўтамабільнай галін эканомікі. Матывацыя у залог поспеху Сёння дарожна-будаўнічы каледж эфектыўна вырашае пытанні падрыхтоўкі канкурэнтаздольных спецыялістаў. Поспех у тым, што педагагічны калектыў здольны не толькі берагчы традыцыі, ... Падрабязней »

Быць гаспадаром на сваёй зямлі

Смальянскі дзяржаўны аграрны каледж (Аршанскі раён) з 1900 года рыхтуе спецыялістаў для сельскай гаспадаркі. На працягу больш чым стагоддзя ўстанова адукацыі неаднойчы мяняла назву і ніколі — профіль. Сёлета каледж запрашае будучых спецыялістаў і кіраўнікоў АПК на вучобу па трох спецыяльнасцях: “Аграномія” (на базе 9 класаў і прафесійна-тэхнічнай адукацыі), “Эканоміка і арганізацыя вытворчасці” і “Кіраванне ў АПК” (на базе 9 ... Падрабязней »