Выпускнікі педагагічных універсітэтаў традыцыйна накіроўваюцца працаваць ва ўстановы адукацыі, маладыя ўрачы — ва ўстановы аховы здароўя, інжынеры — на прадпрыемствы згодна з профілем сваёй падрыхтоўкі. Але ёсць спецыяльнасці, выпускнікі якіх ідуць шырокай дарогай. Фундаментальная адукацыя дазваляе ім выбіраць разнастайныя напрамкі і род дзейнасці — усё вызначаецца інтарэсамі і памкненнямі канкрэтных выпускнікоў. Такой кузняй універсальных спецыялістаў можна назваць і фізічны факультэт Беларускага ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Выбар прафесіі
Філфак — час, філфак — стыль, філфак — перспектыва!
Маладосць і вопыт, вядучыя навуковыя школы краіны, актыўныя міжнародныя кантакты, філіялы кафедраў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі рэгіёна, інавацыйныя даследаванні і праекты, яркае творчае і грамадскае жыццё, першыя прыгажуні і лепшыя спартсмены, моцны прафесарска-выкладчыцкі калектыў і амаль тысяча студэнтаў, аб’яднаных любоўю да слова, — усё гэта філалагічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава. Час У сучасным свеце, які патанае ў інфармацыі, у парадак усё можа прывесці толькі слова. На працягу часу (сёлета філфаку 45 гадоў) пералік спецыяльнасцей і, адпаведна, ... Падрабязней »
Нашчадак мудрага Скарыны
Установа пад апекай Сафійскага сабора. Месца, дзе ў нагу з гасцямі і старажыламі крочыць гісторыя і жывуць успаміны пра яго славутых насельнікаў. Летапіс асветы Полаччыны з 1581 года. І, як пяецца ў гімне ўстановы, “нашчадак мудрага Скарыны” — гуманітарны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Знайсці карпусы гуманітарнага факультэта ў горадзе нескладана. Сюды вядуць усе дарогі і кожны мясцовы жыхар з задавальненнем раскажа, ... Падрабязней »
БДУІР: набор павялічыўся на 290 чалавек
Сёлета ў БДУІР павялічаны набор на папулярныя IT-спецыяльнасці факультэтаў камп’ютарных сістэм і сетак, інфармацыйных тэхналогій і кіравання, камп’ютарнага праектавання, а таксама інжынерна-эканамічнага факультэта. Такім чынам, БДУІР плануе прыняць на вучобу амаль 3,5 тысячы чалавек (на 290 больш, чым летась). План прыёму на дзённую бюджэтную форму навучання складае 1233 чалавекі: 1088 — на аснове агульнай сярэдняй адукацыі і 145 — на скарочаны ... Падрабязней »
БДУ: 101% да плана прыёму мінулага года
Сёлета Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт плануе прыняць на першую ступень навучання 5193 чалавекі, што складае 101% да плана прыёму 2018 года (летась — 5142). На дзённую бюджэтную форму набор у БДУ складае 2130 чалавек, на завочную бюджэтную — 216 студэнтаў. Суадносіны месцаў на прыродазнаўчыя і сацыяльна-эканамічныя, гуманітарныя спецыяльнасці — 67% і 33% адпаведна. Звяртаем увагу, што БДУ таксама ажыццяўляе прыём на педагагічныя напрамкі спецыяльнасцей ... Падрабязней »
Выбраць сёння, каб выйграць заўтра
Многіх прафесій, па якіх будуць працаваць цяперашнія школьнікі, яшчэ няма Штогод больш як 1,5 тысячы ўніверсітэцкіх выпускнікоў працаўладкоўваюцца ў кампаніі — рэзідэнты Парка высокіх тэхналогій. Амаль 60% работнікаў ПВТ — моладзь да 31 года. Пры гэтым кожны пяты супрацоўнік — малады чалавек ва ўзросце 18—24 гады (2,5 тысячы студэнтаў працуюць у кампаніях ПВТ, сумяшчаючы работу з вучобай). Таму для Парка высокіх ... Падрабязней »
Галактыка пад засенню векавых дрэў
— Людзі думаюць, што калі мы акадэмія з невялікага гарадка, то ў нас няма ні добрай базы, ні годных умоў. Ім здаецца, што аграрны напрамак у нас адстае. Але гэтае меркаванне разбураецца, як толькі яны завітваюць да нас, — расказвае начальнік аддзела прафарыентацыйнай работы Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі Андрэй Гарноўскі. Сказанае знаходзіць падмацаванне ... Падрабязней »
Дзень адкрыццяў у БНТУ
Найлепшы спосаб вызначыцца з будучым паступленнем — наведаць універсітэт у дзень адкрытых дзвярэй. Гэта выдатны час, каб сустрэцца з выкладчыкамі, студэнтамі і нават кіраўніцтвам установы, задаць ім пытанні і атрымаць такія важныя на гэтым этапе адказы. Нездарма ў апошнюю суботу сакавіка — вельмі сонечную і цёплую — у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце сабралася так шмат народу. Мерапрыемствы ва ўніверсітэцкім гарадку ... Падрабязней »
Экскурсіі па ўніверсітэце і абед з дэканам
Абед з дэканам факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выпаў старшакласніку сярэдняй школы № 1 Шчучына Даніілу Орпіку. Менавіта такім быў выйгрыш школьніка ў латарэі “Поспех з ГрДУ”, якая ў рамках Дня ўніверсітэта ладзілася ў Шчучыне. Поспех чакаў і іншых удзельнікаў латарэі: акрамя сувеніраў, яны атрымалі магчымасць персанальнай экскурсіі па ўніверсітэце, індывідуальнай кансультацыі выкладчыкаў. Сёлетні Дзень універсітэта невыпадкова выклікаў ... Падрабязней »
Выбар прафесіі — справа сур’ёзная
Але пачуццё гумару ў такой важнай справе таксама не лішняе, а нагода крытычна ацаніць свае магчымасці і здольнасці. Гульня “Я выбіраю…” прадэманстравала, што сённяшнія адзінаццацікласнікі ставяцца да выбару свайго прафесійнага шляху адказна і крэатыўна. — У Ленінскім раёне Гродна з навучэнцамі ў адпаведнасці з іх узростам актыўна вядзецца прафарыентацыйная работа па розных кірунках. Арганізоўваюцца гульні, квесты, праводзяцца вытворчыя экскурсіі на ... Падрабязней »