Абмяркоўваем разам

Міністэрства адукацыі запрашае абмеркаваць змены фармату ўступнай кампаніі 2022 года. Прапаноўваецца, што выпускнікі 11-х класаў у форме нацыянальнага экзамену (сумешчаны выпускны і ўступны іспыт) будуць здаваць адну з дзяржаўных моў (рускую ці беларускую) па выбары і а­дзін з профільных прадметаў, неабходных для паступлення ва ўстанову вышэйшай адукацыі. Па выніках нацыянальнага экзамену балы будуць пераведзены ў адзнаку па 10-бальнай шкале, якая ... Падрабязней »

У чаканні новых абітурыентаў

У БДУ новы навучальны год пачынаюць школы юных. Сёлета іх ажно 17. Старшакласнікам (а ў некаторых выпадках і меншым дзецям) прапаноўваецца паглыбленае вывучэнне школьных прадметаў, знаёмства з адукацыйнай і навуковай базай факультэтаў БДУ, прафарыентацыя і падрыхтоўка да паступлення. На факультэце міжнародных адносін дзейнічае адразу некалькі школ юных. Так, у школу будучага лагіста-міжнародніка запрашаюць абітурыентаў, якія мараць пра кар’еру ў сферы ... Падрабязней »

Усё магчыма, галоўнае — матывацыя

У наступным годзе краіна будзе адзначаць векавы юбілей Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Але мала хто ведае, што споўніцца таксама 60 гадоў падрыхтоўцы замежных студэнтаў на факультэце даўніверсітэцкай адукацыі (БДУ адным з першых на постсавецкай прасторы пачаў прымаць на вучобу грамадзян іншых краін). Што тычыцца падрыхтоўкі беларускай моладзі да паступлення ва ўніверсітэт, тут гісторыя сягае ў далёкую мінуўшчыну: першы выпуск рабфака БДУ ... Падрабязней »

ІТ-індустрыя: не толькі для інжынераў і праграмістаў

IT-Academy была адкрыта ў 2010 годзе, праз 5 гадоў пасля заснавання Парка высокіх тэхналогій. Штогод яна выпускае звыш 1,5 тысячы спецыялістаў, забяспечваючы каля 10% патрэб ПВТ у новых кадрах. Для слухачоў распрацавана больш як 160 курсаў па 20 ІТ-напрамках. Пра самыя запатрабаваныя спецыяльнасці, магчымасці для гуманітарыяў і перспектывы ІТ-індустрыі гутарым з намеснікам дырэктара IT-Academy Наталляй ЦЭЛАГУЗ. —  IT-Academy (брэнд Адукацыйнага ... Падрабязней »

Прэстыжная спецыяльнасць ці справа жыцця

За кім перамога — высветлім у дзяцей, бацькоў і настаўнікаў Знайсці звесткі пра новыя спецыяльнасці для сучаснага школьніка не праблема. Куды цяжэй пачуць сябе, ацаніць уласныя жаданні і магчымасці, вызначыцца. “Чаго я хачу ад будучай прафесіі? Ці адобраць мой выбар бацькі і што для іх будзе важна? З якімі цяжкасцямі я сутыкнуся і як могуць дапамагчы з імі справіцца настаўнікі?” — пытанні, ... Падрабязней »

Мінулы, цяперашні і будучы час у адным імгненні

Звычайна ў верасні першакурснікі робяць першыя крокі ў навуку, а навучэнцы выпускных класаў вызначаюцца з выбарам будучай прафесіі. Як паказала ўступная кампанія ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны, у рэгіёне застаюцца папулярнымі спецыяльнасці, звязаныя з IT, эканомікай, юрыспрудэнцыяй. Сёлета шмат абітурыентаў пажадалі вывучаць і міжнародны турызм. Новая для ГДУ спецыяльнасць была адкрыта на гістарычным факультэце, пра які і пойдзе ... Падрабязней »

Імкненне да дзвюх пяцёрак

Прайшло толькі два тыдні новага навучальнага года,  а калектыў Гродзенскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва заглядвае за гарызонт — наступнай вясной тут будуць адзначаць 55-годдзе ўстановы адукацыі. Пра неабходнасць стварэння ў Гродне такой установы (у 1966 годзе было адкрыта ПТВ № 74 бытавога абслугоўвання) сведчыць той факт, што пры плане прыёму 300 чалавек заяў было пададзена тры тысячы. У Гродне пачалі ... Падрабязней »

Чалавек, падобны да мяне

Часта чую меркаванне, што калі людзі падобныя знешне, то гэта пераносіцца і на іх інтарэсы. Яго дашчэнту разбіваюць блізняты, якія выбіраюць розныя прафесійныя напрамкі і развіваюцца ў несумежных спецыяльнасцях.  Ён той, пры кім цішыня знікае Гэтыя хлопцы дакладна ведаюц­ь, што скажуць і што спытаюць адзін у аднаго пры сустрэчы. А сустрэўшыся, здаецца, не змаўкаюць. Браты Елізаравы сёлета паступілі ў БНТУ. ... Падрабязней »

Вядзецца прыём у каледжы

У панядзелак, 20 ліпеня, стартавала ўступная кампанія ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Мы зазірнулі ў філіял БНТУ “Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж”, дзе з першых гадзін работы прыёмнай камісіі было даволі мнагалюдна. Учора на некаторыя спецыяльнасці ўжо ўтварыўся конкурс. Адказны сакратар прыёмнай камісіі каледжа Вераніка Ульянава расказвае, што ўстанова праводзіць вялікую прафарыентацыйную работу на працягу ўсяго навучальнага года. І гэта спрашчае ... Падрабязней »

Заўтра пачнецца выдача сертыфікатаў ЦТ

Сёння апошні рэзервовы дзень цэнтралізаванага тэсціравання, заўтра пачнецца выдача сертыфікатаў. Як паведамляе Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў, сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання ў пунктах яго правядзення абітурыентам пачнуць выдаваць з 24 ліпеня; тым, хто здаваў ЦТ у рэзервовыя дні, — з 29 ліпеня. Пры сабе трэба мець дакумент, які сведчыць асобу, а таксама пропускі па вучэбных прадметах. Уступная кампанія ва ўстановах вышэйшай адукацыі ... Падрабязней »