Філфак — час, філфак — стыль, філфак — перспектыва!

Маладосць і вопыт, вядучыя навуковыя школы краіны, актыўныя міжнародныя кантакты, філіялы кафедраў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі рэгіёна, інавацыйныя даследаванні і праекты, яркае творчае і грамадскае жыццё, першыя прыгажуні і лепшыя спартсмены, моцны прафесарска-выкладчыцкі калектыў і амаль тысяча студэнтаў, аб’яднаных любоўю да слова, — усё гэта філалагічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава. Час У сучасным свеце, які патанае ў інфармацыі, у парадак усё можа прывесці толькі слова. На працягу часу (сёлета філфаку 45 гадоў) пералік спецыяльнасцей і, адпаведна, ... Падрабязней »

На скрыжаванні праграмавання, медыцыны і біялогіі

Два гады назад на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ была ўтворана кафедра біямедыцынскай інфарматыкі. Яна з’яўляецца выпускаючай па спецыялізацыі “праграмнае забеспячэнне сістэм аўтаматызацыі” (спецыяльнасць “Інфарматыка”), і сёлета тут адбыўся першы выпуск матэматыкаў — сістэмных праграмістаў, якія валодаюць унікальнымі ведамі ў галіне біямедыцынскай інфарматыкі. Пра асаблівасці падрыхтоўкі і запатрабаванасць такіх спецыялістаў мы гутарым з загадчыкам кафедры Юрыем АРЛОВІЧАМ. — Юрый Леанідавіч, ... Падрабязней »

Нашчадак мудрага Скарыны

Установа пад апекай Сафійскага сабора. Месца, дзе ў нагу з гасцямі і старажыламі крочыць гісторыя і жывуць успаміны пра яго славутых насельнікаў. Летапіс асветы Полаччыны з 1581 года. І, як пяецца ў гімне ўстановы, “нашчадак мудрага Скарыны” —  гуманітарны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.  Знайсці карпусы гуманітарнага факультэта ў горадзе нескладана. Сюды вядуць усе дарогі і кожны мясцовы жыхар з задавальненнем раскажа, ... Падрабязней »

Дарога, якую ты выбіраеш сам

Кожнае цэнтралізаванае тэсціраванне — новы летапіс трывог і заспакаенняў, перажыванняў і радасцей, няўдач і перамог. Вышынь, якія дасягаюцца безупыннай працай і рухам наперад. Стабальных прыступак, за якімі стаяць чыесьці добрыя словы, спагадлівыя позіркі, уменне падтрымаць і з павагай прыняць выбар блізкага чалавека. Яна Нікіфарава — выпускніца сталічнай гімназіі № 1 імя Францыска Скарыны. Дзяўчына характарызуе сябе як асобу, якая пачынае ... Падрабязней »

Лета. Пытанні. Гарачая… лінія

Звычайна летам вельмі горача, і часта не толькі з-за надвор’я. Менавіта ў гэты час з новай сілай паўстаюць пытанні ўладкавання дзяцей у садкі і школы, пацвярджэння беларускіх дыпломаў за мяжой, датацый на атрыманне пуцёвак у летнікі, залічэння ва ўстановы вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі. Дапамагчы ў іх вырашэнні можа гарачая лінія Міністэрства адукацыі. Першапачаткова можа падацца, што ў час ... Падрабязней »

Зорны клас 11 “Б”

Пяць найвышэйшых вынікаў ЦТ на чацвярых — сапраўдны поспех гродзенскіх выпускнікоў і іх настаўнікаў На працягу сямі апошніх гадоў навучэнцы Гродзенскай вобласці ўваходзяць у тройку лідараў па выніках цэнтралізаванага тэсціравання. Штогод ёсць у іх скарбонцы і 100-бальныя вынікі. Па традыцыі 11 ліпеня ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы запрашаюць лепшых выпускнікоў на ўрачыстую цырымонію ўручэння сертыфікатаў ЦТ. Сапраўднымі героямі ... Падрабязней »

БДУІР: набор павялічыўся на 290 чалавек

Сёлета ў БДУІР павялічаны набор на папулярныя IT-спецыяльнасці факультэтаў камп’ютарных сістэм і сетак, інфармацыйных тэхналогій і кіравання, камп’ютарнага праектавання, а таксама інжынерна-эканамічнага факультэта. Такім чынам, БДУІР плануе прыняць на вучобу амаль 3,5 тысячы чалавек (на 290 больш, чым летась). План прыёму на дзённую бюджэтную форму навучання складае 1233 чалавекі: 1088 — на аснове агульнай сярэдняй адукацыі і 145 — на скарочаны ... Падрабязней »

БДУ: 101% да плана прыёму мінулага года

Сёлета Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт плануе прыняць на першую ступень навучання 5193 чалавекі, што складае 101% да плана прыёму 2018 года (летась — 5142). На дзённую бюджэтную форму набор у БДУ складае 2130 чалавек, на завочную бю­джэтную — 216 студэнтаў. Суадносіны месцаў на прыродазнаўчыя і сацыяльна-эканамічныя, гуманітарныя спецыяльнасці — 67% і 33% адпаведна. Звяртаем увагу, што БДУ таксама ажыццяўляе прыём на педагагічныя напрамкі спецыяльнасцей ... Падрабязней »

Ідзе цэнтралізаванае тэсціраванне

У аўторак у краіне пачалося цэнтралізаванае тэсціраванне. Па традыцыі першымі стартавалі знаўцы беларускай мовы — на гэты прадмет зарэгістравалася больш як 22 тысячы абітурыентаў. Камітэт дзяржкантролю запрасіў журналістаў паглядзець, як праходзіць першы экзамен у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. На цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове ў БДМУ зарэгістраваліся 452 чалавекі. Экзамен праводзіўся ў шасці аўдыторыях. Як паведамілі адказныя арганізатары, дзяржаўная фельд’егерская ... Падрабязней »

Выбраць сёння, каб выйграць заўтра

Многіх прафесій, па якіх будуць працаваць цяперашнія школьнікі, яшчэ няма Штогод больш як 1,5 тысячы ўніверсітэцкіх выпускнікоў працаўладкоўваюцца ў кампаніі — рэзідэнты Парка высокіх тэхналогій. Амаль 60% работнікаў ПВТ — моладзь да 31 года. Пры гэтым кожны пяты супрацоўнік — малады чалавек ва ўзросце 18—24 гады (2,5 тысячы студэнтаў працуюць у кампаніях ПВТ, сумяшчаючы работу з вучобай). Таму для Парка высокіх ... Падрабязней »