Запатрабаваныя ў горадзе, прызнаныя ў свеце

Як у Магілёўскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы рыхтуюць прафесіяналаў Магілёўскі дзяржаўны тэхналагічны каледж з моманту адкрыцця (больш за 50 гадоў назад) карыстаецца нязменнай папулярнасцю сярод абітурыентаў. Прычына ў тым, што каледж гарантуе сваім навучэнцам якасную адукацыю па запатрабаваных у грамадстве спецыяльнасцях і стапрацэнтнае працаўладкаванне пасля атрымання дыплома. Лепшае пацвярджэнне сказанага — бліскучыя выступленні прадстаўнікоў установы на рэгіянальным, рэспубліканскім і міжнародным этапах ... Падрабязней »

БДПУ імя Максіма Танка: творчасць праз край

Дзень адкрытых дзвярэй у БДПУ імя Максіма Танка традыцыйна прайшоў з аншлагам. Актавая зала ўніверсітэта не здолела змясціць усіх жадаючых, таму анлайн-трансляцыя з мерапрыемства вялася яшчэ ў шасці аўдыторыях. У абітурыентаў і іх бацькоў была выдатная магчымасць сустрэцца з кіраўніцтвам універсітэта, выкладчыкамі і студэнтамі. З першых вуснаў яны атрымалі адказы на ўсе пытанні пра паступленне, навучанне, умовы засялення і пражывання ... Падрабязней »

Хачу вучыцца ў БДУІР

У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі прайшоў дзень адкрытых дзвярэй. Абітурыенты даведаліся пра асаблівасці сёлетняй прыёмнай кампаніі, азнаёміліся са спецыяльнасцямі і задалі надзённыя пытанні студэнтам і выкладчыкам установы. У гэтым годзе арганізатары дня адкрытых дзвярэй адышлі ад традыцыйнага фармату яго правядзення: замест сустрэчы ў актавай зале адбылося знаёмства абітурыентаў з кожным факультэтам. На месцах школьнікі ўзаемадзейнічалі са студэнтамі, наведвалі ... Падрабязней »

Павялічваецца прыём на запатрабаваныя спецыяльнасці

Роўна праз два месяцы (12 чэрвеня) экзаменам па беларускай мове пачнецца цэнтралізаванае тэсціраванне, а праз тры месяцы (12 ліпеня) пачнецца прыём дакументаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Пра тое, чым адметна сёлетняя ўступная кампанія, нам расказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей КАСПЯРОВІЧ. — Сяргей Антонавіч, скажыце, колькі выпускнікоў — патэнцыяльных абітурыентаў — выйдзе з сярэдняй школы ў гэтым ... Падрабязней »

Тэсты пастаянна ўдасканальваюцца

Цэнтралізаванае тэсціраванне — гэта самы адказны і хвалюючы этап уступнай кампаніі. Зразумела, абітурыентаў цікавіць пра ЦТ усё: якія тэсты ім прапануюць, наколькі яны якасныя, ці будуць адрознівацца сёлетнія заданні ад мінулагодніх і тых, што былі на рэпетыцыйным тэсціраванні? Гэтыя і іншыя пытанні мы адрасавалі дырэктару Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрыю МІКСЮКУ. — Юрый Іванавіч, вядома, што ў апошні час вялася ... Падрабязней »

Мовы свету аб’ядналіся на філфаку БДУ

Традыцыйны моўны фэст, што ладзіцца на філалагічным факультэце БДУ, арыентаваны на вялікую аўдыторыю ўдзельнікаў. Сёлета гасцей сустракалі студэнты і выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прадстаўнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і лінгвісты з Масквы. Першы ў свеце моўны фэст бярэ вытокі ў Францыі. Ён быў арганізаваны ў 1995 годзе па ініцыятыве амерыканскага лінгвіста і грамадскага дзеяча Дэніса Кіфа. Пасля ініцыятыву падхапілі іншыя ... Падрабязней »

На прафесійным скрыжаванні

Тыдзень прафарыентацыі “Прафесійнае скрыжаванне” традыцыйна праводзіцца вясной у Шчучынскім палацы творчасці дзяцей і моладзі. Усе прафарыентацыйныя мерапрыемствы спланаваны педагогамі з улікам пажаданняў навучэнцаў, іх узросту і з’яўляюцца працягам планавай мэтанакіраванай работы па прафесійным самавызначэнні дзяцей, якая вядзецца на працягу ўсяго года. Пра тое, як арганізуюць прафарыентацыйную работу і якія мэты ставяць, гутарым з дырэктарам Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі ... Падрабязней »

ФМА БДУ: з ухілам на патрэбы школы

У межах развіцця супрацоўніцтва факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта наведалі 12 школьнікаў з Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Двухдзённая сустрэча прайшла пад дэвізам “Беларусь Паўночная — БДУ”. Візіт меў прафарыентацыйны характар і быў накіраваны на знаёмства будучых абітурыентаў з факультэтамі, спецыяльнасцямі і студэнцкім жыццём БДУ. У госці ва ўніверсітэт прыехалі старшакласнікі з высокай паспяховасцю, якія дасягнулі значных вынікаў у вучэбнай ... Падрабязней »

Мар. Рабі. Мяняйся

Кар’ерная арыентацыя з перспектывай На адной з сустрэч Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе быў названы спіс тых уменняў, якія будуць папулярны ў 2020 годзе. З гэтага пераліку ўменняў вынікае, што ў сучасным свеце быць таленавітым — гэта зусім не тое ж самае, што 100 гадоў назад. Якія ж уменні будуць запатрабаваны? * Комплекснае шматузроўневае вырашэнне праблем (complex problem solving). * Крытычнае мысленне ... Падрабязней »

На абед з дэканам

“Абітурыент-2018. Будзь з намі!” — пад такім дэвізам у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў дзень адкрытых дзвярэй. На запрашэнне ўніверсітэта азнаёміцца з умовамі паступлення, спецыяльнасцямі, студэнцкім жыццём адгукнулася больш за тысячу навучэнцаў, іх бацькоў і настаўнікаў. Гасцей вітала рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. — Будучыня ўніверсітэта — за вамі. Мы рады сустракаць маладое, актыўнае, творчае пакаленне ... Падрабязней »