Рыгор ПЯТРЫШЫН: “Інжынер ніколі не застанецца без працы”

Машынабудаўнічы факультэт — адзін з найстарэйшых факультэтаў Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В.Сухога. Яго гісторыя пачынае адлік з утварэння ў 1973 годзе Гомельскага філіяла Беларускага політэхнічнага інстытута. Гэтаму спрыяла развіццё прамысловых прадпрыемстваў, якія мелі патрэбу ў кваліфікаваных інжынерах.  Гомель быў і застаецца буйным прамысловым цэнтрам, на яго тэрыторыі размяшчаюцца прадпрыемствы-гіганты, якія ўносяць значны ўклад у эканоміку краіны, а галоўная кузня ... Падрабязней »

Універсітэт — адзінства адукацыі і навукі

Каб звязаць сваё жыццё з перадавымі даследаваннямі ў навуцы ці з інавацыйнай вытворчасцю, магілёўскай моладзі зусім не абавязкова адпраўляцца на вучобу ў сталіцу. У абласным цэнтры ёсць свой універсітэт, у якім адукацыя цесна звязана з навукай. Сёлета Беларуска-Расійскі ўніверсітэт адзначае 55-годдзе з дня свайго адкрыцця. Аб дасягненнях, праблемах і перспектывах навучальнай установы карэспандэнт “Настаўніцкай газеты” пагутарыла з рэктарам універсітэта, прафесарам, ... Падрабязней »

Да поспеху — разам!

У Цэнтры развіцця маладзёжнага прадпрымальніцтва БДУ, на базе якога існуе Школа прадпрымальніцтва і менеджменту для моладзі, прайшоў дзень адкрытых дзвярэй. Упершы дзень мерапрыемства наведалі старшакласнікі ліцэяў, гімназій, школ з розных раёнаў сталіцы і Мінскай вобласці, а ў другі — студэнты каледжаў, універсітэтаў і маладыя спецыялісты. Для іх былі арганізаваны карысныя сустрэчы з выкладчыкамі школы, яе колішнімі выпускнікамі і бізнесменамі. Пачынаючы ... Падрабязней »

Алімпіяда як выстава, дзе кожны выстаўляе свае веды

Высокія тэхналогіі сёння ў прыярытэце. Зразумела, пастаянна расце і колькасць жадаючых працаваць у сферы IТ. Адпаведна, павялічваецца колькасць абітурыентаў, якія мараць звязаць жыццё з праграмаваннем. Не дзіўна, бо гэта не толькі прэстыжная, але і прыбытковая дзейнасць. Дынамічная сфера Менавіта такіх спецыялістаў рыхтуе кафедра аўтаматызаваных сістэм апрацоўкі інфармацыі (АСАI) фізічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Зараз тут вучыцца звыш ... Падрабязней »

Арыенцір — якаснае навучанне

Сістэма прафесійна-тэхнічнай адукацыі дынамічна развіваецца. Аднак установы згаданага профілю па-ранейшаму сутыкаюцца з пэўнымі праблемамі. Да нядаўняга часу самай актуальнай з іх было выкананне планаў набору навучэнцаў. Сёлета дабавілася яшчэ адна — размеркаванне выпускнікоў. Змяніць сітуацыю магчыма. Але каб павысіць прэстыж рабочых прафесій і забяспечыць кожнага выпускніка першым рабочым месцам, трэба плённа і зладжана працаваць. Менавіта так робяць у Магілёўскім дзяржаўным ... Падрабязней »

Чаму геафаку БДУ не хапіла абітурыентаў,

або Як змены ў пераліку ўступных экзаменаў могуць сапсаваць набор? У ліпені пасля залічэння на бюджэтную форму навучання некалькі ўніверсітэтаў абвясцілі дадатковы набор. Нечакана было ўбачыць у гэтым спісе Белдзяржуніверсітэт і тым больш спецыяльнасці, якія традыцыйна карысталіся вялікім попытам як у абітурыентаў, так і ў работадаўцаў. Калі б некалькі гадоў назад хтосьці сказаў, што на “Геалогію і разведку карысных выкапняў” ... Падрабязней »

Ці можна навучыць і навучыцца творчасці?

Прыклад Полацкага дзяржаўнага хіміка-тэхналагічнага каледжа пераконвае: можна, бо творчыя задаткі ёсць у кожнага. Лёгкіх шляхоў да поспеху тут не абяцаюць, але гарантуюць моцную прафесійную падтрымку і высокія вынікі ўсім, хто гатовы мэтанакіравана і старанна працаваць. Яскравым пацвярджэннем гэтага з’яўляюцца штогадовыя перамогі навучэнцаў у прэстыжных конкурсах, а галоўнае — паспяховыя прафесійныя і жыццёвыя гісторыі выпускнікоў. Лепшыя традыцыі, інавацыйныя тэхналогіі За некалькі ... Падрабязней »

Будучыя генералы вучацца ў Гродне

Камандзір 11 “А” класа Павел Герасіменка ў пачатку кожнага ўрока рапартуе настаўніку аб гатоўнасці класа да заняткаў. Так робяць усе камандзіры прававых, мытных і падаткова-эканамічных класаў гродзенскай сярэдняй школы № 13. Іх навучэнцы носяць форму і адрозніваюцца ад сваіх аднагодкаў яшчэ і тым, што ў іх раскладзе ёсць дадатковыя факультатывы і спецыяльны курс “Уводзіны ў прафесію”. Заняткі праводзяць супрацоўнікі аддзела ... Падрабязней »

У страху няма сэнсу

Заканчваючы школу, гімназію ці ліцэй, кожны навучэнец павінен вырашыць, з чым яму звязаць сваё жыццё. І калі выбар зроблены на карысць творчых спецыяльнасцей, непазбежна ўзнікаюць пытанні “Што такое творчыя экзамены?”, “Як да іх рыхтавацца?”, “Як перамагчы страх перад экзаменатарамі?”. Даць добрыя парады могуць людзі, якія самі нядаўна прайшлі праз унутраныя экзамены на факультэтах, — студэнты творчых спецыяльнасцей. Другакурсніца Інстытута журналістыкі ... Падрабязней »

Абітурыенты цікавяцца…

З пытаннямі наконт паступлення абітурыенты звярталіся і ў “Настаўніцкую газету”. Вас мы знаёмім з найбольш складанымі пытаннямі, якія патрабуюць кансультацыі ў спецыялістаў, і адказамі на іх. Я хварэю на эпілепсію. Хачу атрымаць прафесію, аднак не ведаю, ва ўстанове прафесійна-тэхнічнай адукацыі якога профілю магу вучыцца з такім захворваннем. Андрэй, Брэст. *** Калі вам ужо ёсць 15 гадоў, звярнуцца трэба ў падлеткавы ... Падрабязней »