Супрацоўніцтва ўніверсітэта і школы — гарантыя агульнага поспеху

Першага верасня 3802 першакурснікі папоўнілі шэрагі студэнтаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Паспяхова выкананы план прыёму на 59 спецыяльнасцей дзённай, завочнай, вячэрняй форм атрымання вышэйшай адукацыі. Аб сакрэтах поспеху прыёмнай кампаніі, падрыхтоўцы будучых педагагічных кадраў, новых формах супрацоўніцтва ўніверсітэта і школы — у інтэрв’ю з рэктарам ГрДУ імя Янкі Купалы, доктарам фізіка-матэматычных навук, прафесарам Я.А.РОЎБАМ. — Яўген Аляксеевіч, ка­жуць, ... Падрабязней »

Гэтую адукацыю атрымліваюць дальнабачныя людзі

У жніўні некаторыя СМІ змясцілі інфармацыю аб тым, што ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі па выніках прыёмнай кампаніі сёлета адзначаецца значны недабор, таму, верагодна, будуць прадоўжаны тэрміны прыёму. У нашу рэдакцыю пачалі паступаць пытанні наконт дакладнасці згаданай навіны. Шчыра кажучы, мы таксама здзівіліся, пачуўшы аб працягу прыёму, паколькі ведаем, што без унясення змен у заканадаўства гэта немагчыма. За тлумачэннямі было вырашана ... Падрабязней »

Мы рыхтуем спецыялістаў для школы. І кропка

Часта даводзіцца чуць такі прафагітацыйны “заклік” ад прадстаўнікоў педагагічных факультэтаў: з педагагічнай адукацыяй зусім неабавязкова працаваць у школе! Веданне псіхалогіі зносін, інфармацыйных тэхналогій, замежных моў — з такім багажом можна ўладкавацца ў многіх сферах, у тым ліку і ў камерцыйнай. Нам жа больш імпануе іншы падыход: педагагічныя спецыяльнасці для таго і створаны, каб у навучальныя ўстановы прыходзілі настаўнікі і пажадана з ... Падрабязней »

І настаўнік, і мастак

Верагодна, з наступнага года “ўніверсальных спецыялістаў” прыйдзецца рыхтаваць за чатыры гады У Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М.Машэрава педагогаў рыхтуе большасць факультэтаў. Мастацка-графічны факультэт, які наведала карэспандэнт нашай газеты, займае ў гэтай справе сваю выразную нішу: тут атрымліваюць адукацыю будучыя настаўнікі выяўленчага мастацтва, чарчэння, працоўнага навучання, а таксама педагогі для ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей. Падрыхтоўка настаўнікаў і мастакоў ідзе паралельна (выпускнікі, ... Падрабязней »

Узняцца над акалічнасцямі!

Нядаўна ў Лондане завяршыліся XIV Паралімпійскія гульні, на якіх спартсмен з Бабруйска Ігар Бокі заваяваў 5 залатых і адзін сярэбраны медалі. Такім чынам, ён стаў самым папулярным беларусам у Лондане. Мясцовыя рэпарцёры параўноўвалі яго з легендарным Майклам Фэлпсам і стаялі ў чарзе, каб узяць у 18-гадовага плыўца інтэрв’ю. У яго з’явіліся шчырыя прыхільнікі з розных краін свету і, вядома, на радзіме. ... Падрабязней »

Год e-Learning у БДПУ

БДПУ імя Максіма Танка аб’явіў год e-Learning У межах аб’яўленага года ў БДПУ запланавана правесці цэлую серыю мерапрыемстваў, якія стануць лагічным працягам укаранення інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у адукацыйны працэс. Цэнтральным мерапрыемствам года e-Learning, якое выклікае самы вялікі інтарэс і студэнтаў, і выкладчыкаў, ды і грамадскасці ў цэлым, стане педагагічны эксперымент па выкарыстанні планшэтных персанальных камп’ютараў Рrestigio. Эксперымент “Планшэт” праводзіцца ў БДПУ сумесна з ... Падрабязней »

Ці патрэбна будучаму настаўніку практыка на дывановым камбінаце?

“Ці магчыма падрыхтоўка настаўніка працоўнага навучання без вучэбнай практыкі?” — ліст з такім рытарычным пытаннем даслалі ў рэдакцыю “Настаўніцкай газеты” прадстаўнікі мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава, доктар педагагічных навук прафесар кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тэхнічнай графікі Яўген Аляксандравіч ВАСІЛЕНКА і загадчык кафедры, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Анатоль Афінагенавіч АЛЬХІМЁНАК. Як можна было зразумець ужо з назвы звароту, у ... Падрабязней »

Прыём замежнікаў: некаторыя ВНУ прыпыняюць набор

Прыём замежнікаў: некаторыя ВНУ прыпыняюць набор, бо ўжо выканалі план У краіне працягваецца ўступная кампанія для замежных грамадзян.  Наша выбарачнае апытанне паказала, што на пачатак верасня некаторыя ВНУ  не проста выканалі, але ўжо і перавыканалі планы, якія, дарэчы, істотна павялічаны ў параўнанні з мінулым годам. Чаму запрашэнні дасылаюць з запасам Хоць тэрмін прыёму замежных грамадзян вызначаны да 15 кастрычніка, у шэрагу ... Падрабязней »

“Тая, што набрала 397 балаў”

Кацярына Несан, напэўна, адна з самых знакамітых абітурыентак гэтага года. Многія СМІ і інтэрнэт-рэсурсы паведамлялі, што гэтая выпускніца гімназіі № 1 горада Бярозаўка была залічана на факультэт міжнародных адносін БДУ з 397 баламі. Напярэдадні 1 верасня першакурсніца падзялілася з нашымі карэспандэнтамі ўражаннямі ад універсітэта і згадала, дзякуючы чаму ёй удалося паступіць на самы прэстыжны факультэт краіны. Выключэнне ці правіла? Падаваць ... Падрабязней »

Правазнаўца, эканаміст, будаўнік, але толькі не фізік!

Абітурыенты жадаюць быць правазнаўцамі, эканамістамі і будаўнікамі, але толькі не фізікамі. У вышэйшых навучальных установах краіны завяршылася ўступная кампанія. Зараз у ВНУ падводзяцца і аналізуюцца яе вынікі. Аб ходзе сёлетняй уступнай кампаніі ў чатырох універсітэтах Брэстчыны нашай газеце расказалі ў прыёмных камісіях. У найстарэйшай ВНУ вобласці, Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна, абітурыентам было з чаго выбіраць. 11 факультэтаў прапаноўвалі 50 спецыяльнасцей. ... Падрабязней »