Чаму бал ЦТ істотна ніжэйшы за адзнаку ў атэстаце?

Тэма сённяшняга апытання, заяўленая ў загалоўку, некаму пакажацца надуманай, а некага, магчыма, насцярожыць. Першая думка, якая ўзнікае, калі шукаеш адказ, — напэўна, у школе завышаюць адзнакі. Другая думка такая: а ці павінны ўвогуле супадаць гэтыя паказчыкі? Школьны экзамен і цэнтралізаванае тэсціраванне вельмі адрозніваюцца і па форме, і па сваіх задачах. Але, з другога боку, калі ў вучня 9 балаў па ... Падрабязней »

Па месцы вучобы

У кожнага абітурыента свая стратэгія падрыхтоўкі да паступлення ў ВНУ. Але калі яе няма, то можна прыслухацца да экспертаў, якія раяць звярнуць увагу на школьныя факультатывы. Калі падумаць, то ў факультатываў шмат пераваг: магчымасць сумяшчаць асноўную вучобу і дадатковую, паглыбляць веды паэтапна і сістэмна, працаваць пад кіраўніцтвам знаёмага настаўніка, зацікаўленага ў поспехах сваіх вучняў. На мой жа погляд, адзін з ... Падрабязней »

Элітарная навука

Фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта заўсёды лічыўся элітарным. І нават зараз, калі конкурсы туды не надта вялікія, а прахадныя балы невысокія, усе ведаюць, што вучыцца на фізфаку цікава, там развіваецца навука і віруе жыццё. І там ёсць добрая перспектыва прафесійнага і асобаснага росту. Пра факультэт, а таксама фізічную адукацыю і стан фізічнай навукі мы гутарым з дацэнтам кафедры фізікі паўправаднікоў і ... Падрабязней »

Выбірайце спецыяльнасць з пазіцыі будучыні

Зараз у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі ідзе папярэдняе размеркаванне выпускнікоў. Гэтая працэдура, якая аказвае найважнейшы ўплыў на будучыню кожнага чалавека, адначасова суправаджаецца абавязковай адсылкай у мінулае. Бо і першае месца працы, і кар’ерныя перспектывы, і дабрабыт маладога спецыяліста ў многім залежаць ад таго, наколькі прадуманымі і свядомымі былі яго дзеянні дагэтуль (ад прафесійнага выбару і стараннасці ў вучобе ... Падрабязней »

У школе юных матэматыкаў цяпер можна займацца дыстанцыйна

На механіка-матэматычным факультэце БДУ распрацавалі і ўпершыню прапаноўваюць старшакласнікам анлайн-курс па матэматыцы, які дапаможа глыбей вывучыць прадмет і падрыхтавацца да паступлення ва ўніверсітэт. Курс будзе даступны ў межах школы юных матэматыкаў. Рэгістрацыя ўжо ідзе. Прывілеі — не толькі мінчанам, але і іншагароднім школьнікам — Вочная школа юных матэматыкаў працуе на механіка-матэматычным факультэце шмат гадоў, у ёй звычайна займаюцца навучэнцы з Мінска і Мінскага ... Падрабязней »

Вынікі ЦТ: інтэрпрэтуй правільна!

Інтэрпрэтуючы вынікі цэнтралізаванага тэсціравання заўсёды трэба ўлічваць, з пазіцыі каго вы гэта робіце: бацькоў, абітурыентаў (якія паступілі ў ВНУ ці не паступілі), настаўнікаў ці кіраўнікоў адукацыі. Для кожнай катэгорыі “спажыўцоў” ЦТ вынікі будуць рознымі. Так сцвярджае начальнік гомельскага Рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі навучэнскай моладзі У.І.ГЛАЗУНОЎ. Уладзімір Іванавіч расказаў нашай газеце пра вынікі цэнтралізаванага тэсціравання на Гомельшчыне, пра тое, ... Падрабязней »

Калі спецыяльнасці запатрабаваны і абітурыентамі, і рынкам…

“Дзе густа, а дзе пуста” — паводле гэтага прынцыпу размяркоўваюцца абітурыенты па ўстановах адукацыі ўжо не першы год. І калі паглядзець уважліва, то добра відаць прычыны таго, чаму недзе перабор, а недзе недабор. Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж адносіцца да тых устаноў, дзе сёлета было “густа” абітурыентаў: конкурсы на большасць спецыяльнасцей тут выраслі, і, як вынік, — павысіліся прахадныя балы. “Дэмаграфічнага ... Падрабязней »

Cістэма мае перспектыву больш шырокага выкарыстання

Сёлета Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт імя А.Д.Сахарава, услед за БДУІР, пачаў прымяняць аўтаматызаваную сістэму падачы заяў і залічэння абітурыентаў. Пра тое, наколькі ўдалым быў першы вопыт выкарыстання згаданай сістэмы і пра яе далейшыя перспектывы, мы папрасілі расказаць Уладзіміра Іванавіча Красоўскага, першага прарэктара МДЭУ імя А.Д.Сахарава. — Скажыце, Уладзімір Іванавіч, ці апраўдала аўтаматызаваная сістэма падачы заяў і залічэння абітурыентаў вашыя чаканні? ... Падрабязней »

Зручна і для ўніверсітэта, і для абітурыентаў

Сёлетняя ўступная кампанія ў БДУІР мела цэлы шэраг адметнасцей. Па-першае, у параўнанні з мінулым годам істотна выраслі прахадныя балы (на некаторыя спецыяльнасці на 55 — 62 балы). Па-другое, пералік спецыяльнасцей, якія маглі ўказваць абітурыенты ў парадку прыярытэту, павялічыўся да сямі (летась было пяць). Дарэчы, плануецца, што ў будучым годзе і гэтае абмежаванне будзе знята: абітурыенты змогуць указаць хоць усе спецыяльнасці ... Падрабязней »

Чаму металургі прайгралі менеджарам? Урокі прыёмнай кампаніі

У краіне завяршаецца чарговая кампанія па прыёме абітурыентаў ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. І тут ёсць над чым падумаць, зрабіць высновы, унесці карэктывы ў далейшыя дзеянні. Без сумнення, правільным было рашэнне аб увядзенні мінімальнага парога для тых, хто паступае ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Гэта дазволіла адсеяць абітурыентаў, якія маю ць нездавальняючую школьную падрыхтоўку па мовах, фізіцы, матэматыцы і, як ... Падрабязней »