Навука на Каляды

У сталіцы праходзіць Калядны тыдзень навукі і інавацый. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі НАН Беларусі і Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі. Яго мэта — папулярызацыя дасягненняў айчынных вучоных, а таксама прыцягненне навучэнцаў да навукова-даследчай дзейнасці. Калядны тыдзень навукі і інавацый стартаваў учора ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і мола­дзі. У гэты дзень былі арганізаваны разнастайныя майстар-класы і інтэрактыўныя пляцоўкі: “Прафарыентацыя ў ... Падрабязней »

Валявы характар + добрая памяць

Цэнтралізаванае тэсціраванне па гісторыі Беларусі лічыцца адным з самых складаных. І выпускнікі, і іх педагогі адзначаюць, што вельмі няпроста запомніць аб’ёмны гістарычны матэрыял. З гэтым згодна і мая сённяшняя суразмоўніца выкладчыца аддзялення даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Міжнароднага ўніверсітэта “МІТСО” Ала Пісарэнка. Ала Аляксееўна доўга працавала і ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі, таму ведае, як дапамагчы падрыхтавацца да ЦТ у рамках школы. У ... Падрабязней »

Пра выбар прафесіі. І не толькі

У абітурыентаў-2020 пачынаецца зваротны адлік. У школах можна вешаць плакацікі: “Да экзаменаў засталося…”. Гэта складаны перыяд, калі дзецям як ніколі патрэбны добрыя парады і падтрымка. Наша рэдакцыя знаходзіццца ля метро “Акадэмія навук”. У дзяцінстве я думала, што ўсе, хто выходзіць на гэтай станцыі, — вучоныя. Кожны барадаты дзядзь­ка падаваўся мне акадэмікам, а маладыя лю­дзі — аспірантамі і кандыдатамі навук. Цяпер я ведаю, ... Падрабязней »

Хімічныя музыканты

Арыгінальнасць, тонкасць, прастата тлумачэнняў, работа з любой аўдыторыяй, мабільнасць і гатоўнасць працаваць у палявых умовах — такімі словамі характарызуюць сябе студэнты з каманды “Віртуозы навукі БДУ”, праекта, які робіць хімію даступнай. “Віртуозаў навукі БДУ” нельга прадставіць як удзельнікаў аднаго калектыву: моладзь не абмяжоўваецца вузкай тэматыкай і сябруе са многімі студэнцкімі арганізацыямі. Ды і сама ініцыятыва вырасла з двух іншых праектаў ... Падрабязней »

100 + 5

БДПУ імя Максіма Танка святкуе 105-гадовы юбілей. З пачатку лістапада ў вядучым педагагічным універсітэце краіны праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай падзеі. Больш як тысяча вучоных з 24 краін прымае ўдзел у Міжнародным навуковым сімпозіуме “Бесперапынная педагагічная адукацыя — гарант будучыні”. Ён разлічаны больш як на два тыдні і ўключае ў сябе 14 міжнародных навукова-практычных канферэнцый. Таксама ва ўніверсітэце праходзіць конкурс прафесійнага майстэрства ... Падрабязней »

Да нас прыходзяць ужо альма-ўнукі і альма-праўнукі

Найстарэйшая ў краіне ўстанова вышэйшай адукацыі па падрыхтоўцы кадраў для аграпрамысловага комплексу адзначыла сваё 95­-годдзе. Пра здабыткі, з якімі Віцебская ордэна “Знак пашаны” дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны сустрэла свой юбілей, і перспектывы развіцця — у гутарцы з рэктарам, доктарам сельскагаспадарчых навук, дацэнтам Мікалаем Гаўрычэнкам.  — Галоўная мэта, рэсурсы і сродкі дасягнення поспеху сучаснай установы вышэйшай адукацыі — яе студэнты, выкладчыцкі склад ... Падрабязней »

Фізікі, знаёмыя з клятвай Гіпакрата

7 лістапада адзначаўся Сусветны дзень медыцынскай фізікі. Свята заснавана Міжнароднай арганізацыяй медыцынскіх фізікаў, каб нагадаць грамадству пра вялікі ўклад, які робяць гэтыя спецыялісты дзеля здароўя і жыцця мільёнаў людзей. Побач з урачамі яны забяспечваюць эфектыўнасць і бяспеку дыягностыкі і лячэння, вядуць профільныя навуковыя даследаванні, распрацоўваюць складаныя медыцынскія тэхналогіі. Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д.Сахарава Белдзяржуніверсітэта адзіны ў нашай краіне ажыццяўляе падрыхтоўку ... Падрабязней »

Каб чалавек цягнуўся за мастацтвам

Многія абітурыенты задумваюцца паступіць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў пасля канцэртаў студэнцкіх калектываў ці эмацыянальных аповедаў сяброў. Некаторыя атрымліваюць запрашэнне паступаць на конкурсах, дзяржэкзаменах у каледжах ці студыях. Але асноўная частка абітурыентаў сцвярджаецца ў прафесійным выбары на днях адкрытых дзвярэй і праслухоўваннях. Прафесійныя парады выкладчыкаў дапамагаюць добра падрыхтавацца да творчых экзаменаў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў не толькі ... Падрабязней »

Вось і новыя абітурыенты падраслі

У краіне пачаўся першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Пункты арганізацыі і правя­дзення рэпетыцыйнага тэсціравання пачалі работу ва ўсіх рэгіёнах Беларусі (пералік ёсць на сайце РІКВ). І ўжо ў першыя дні абітурыенты спяшаюцца зарэгістравацца на выпрабаванні. Чаму гэта так важна — прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне? Па-першае, трэба прагнаць страх. Не адцягваць, а з самага пачатку атрымаць неабходны вопыт і зразумець, што ЦТ — ... Падрабязней »

БДУ — у топ-25 рэйтынгавага агенцтва QS

Брытанскае агенцтва QS апублікавала рэйтынг універсітэтаў краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі (QS EECA ), паводле якога БДУ заняў 25-е месца. Як паведамілі ў прэс-службе БДУ, у рэйтынгу адлюстраваны толькі 350 лепшых з больш як 2900 універсітэтаў рэгіёна. Таму ўваходжанне ў топ-25 азначае прыналежнасць БДУ да 1% лепшых універсітэтаў на вялікай еўраазіяцкай прасторы. Агенцтва QS ацэньвала ўстановы адукацыі па дзевяці ... Падрабязней »