Архів тега: БДУ

Усё магчыма, галоўнае — матывацыя

У наступным годзе краіна будзе адзначаць векавы юбілей Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Але мала хто ведае, што споўніцца таксама 60 гадоў падрыхтоўцы замежных студэнтаў на факультэце даўніверсітэцкай адукацыі (БДУ адным з першых на постсавецкай прасторы пачаў прымаць на вучобу грамадзян іншых краін). Што тычыцца падрыхтоўкі беларускай моладзі да паступлення ва ўніверсітэт, тут гісторыя сягае ў далёкую мінуўшчыну: першы выпуск рабфака БДУ ... Падрабязней »

Гэта “беZOOMная” памяць

Падчас майстар-класаў “#Нясумнага анлайн-фестывалю псіхалогіі” на факультэце філасофіі і сацыяльных навук БДУ студэнткі Юлія Варажбіт і Вольга Бладыка прыадкрылі сакрэты памяці і расказалі, якія методыкі будуць карыснымі пры падрыхтоўцы да экзаменаў. Дзяўчаты вучацца ў адной групе, таму спрацаваліся даўно. А іх спецыяльнасць “Медыцынская псіхалогія” дае магчымасць закрануць праблемы памяці на мяжы розных дысцыплін. Асноўны блок даследаванняў чацвёртакурсніц накіраваны на людзей з псіхічнымі расстройствамі ... Падрабязней »

Скарбніца для аматараў геаграфіі

На факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ сабрана ўнікальная калекцыя картаграфічных матэрыялаў і тапаграфічнага абсталявання. Сучасная картаграфія — гэта лічбавыя тэхналогіі, метады касмічнага і геаінфармацыйнага картаграфавання, сістэмы глабальнага пазіцыянавання (GPS) і найноўшыя электронныя інструменты. Заканамерна, што традыцыйная для факультэта спецыяльнасць “Картаграфія” трансфармавалася ў “Касмааэракартаграфію” — кардынальна змяніўся змест падрыхтоўкі спецыялістаў па картографа-геадэзічнай дзейнасці. Сённяшнія студэнты вучацца праектаваць і ствараць мультымедыйныя картаграфічныя творы, дэшыфраваць ... Падрабязней »

Толькі смелым скараюцца моры

Магістранту механіка-матэматычнага факультэта БДУ Вадзіму Травіну 22 гады, аднак за яго плячамі ўжо нямала дасягненняў. Самым удалым набыткам маладога чалавека па праве можна лічыць яго кнігу “Решение нестандартных задач по алгебре, геометрии, комбинаторике, теории графов, теории множеств…”. Гэта выданне-дапаможнік для падрыхтоўкі да алімпіяды, якое хлопец стварыў у студэнцкую пару. Пачынаючы з 5 класа Ва­дзім выступаў на алімпіядах, спачатку на аматарскім ... Падрабязней »

Шанс далучыцца да вялікай навукі

Механіка-матэматычны факультэт БДУ не проста чакае, а вядзе пошук лепшых абітурыентаў. Не толькі ўладальнікаў высокіх балаў, а менавіта “сваіх” людзей — захопленых, мэтанакіраваных, матываваных на атрыманне канкрэтных спецыяльнасцей. Дзеля гэтага на факультэце арганізоўваюцца школы юных, праводзяцца канферэнцыі і алімпіяды для школьнікаў. Нядаўна на сайце мехмата з’явіліся ўмовы ўдзелу ажно ў трох інтэлектуальных спаборніцтвах. Такім чынам, вясна для юных аматараў матэматыкі, механікі ... Падрабязней »

Асцярожна: ЦТ, паступленне і трывожнасць

Для старшакласнікаў пара перад паступленнем і здачай цэнтралізаванага тэсціравання — час найбольшай трывожнасці і няўстойлівасці перад стрэсам. На эмацыянальны стан падлеткаў у гэты перыяд уплывае многае: сям’я, сябры, уласныя перажыванні, паспяховасць у вучобе і інш. Пра тое, як камунікаваць з падлеткамі ў няпросты для іх час, расказвае педагог-псіхолаг Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Юлія ЯЦКЕВІЧ.  Ты займаешся 8 гадзін, а можна 10 ЦТ ... Падрабязней »

Толькі фізіка — соль

У шасцікурсніцы фізічнага факультэта БДУ Іуліяны Бушкевіч шмат дасягненняў у любімай галіне. Адны з апошніх — перамога ў конкурсе “Студэнт года — 2019” у намінацыі “Навука” і 1-я катэгорыя на Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў. Гледзячы на яе, зусім не верыцца, што некалі пра фізфак дзяўчына нават не задумвалася. Нягледзячы на тое, што ў сям’і існавала дынастыя (прадзядуля, дзядуля і ... Падрабязней »

БДУ — у топ-25 рэйтынгавага агенцтва QS

Брытанскае агенцтва QS апублікавала рэйтынг універсітэтаў краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі (QS EECA ), паводле якога БДУ заняў 25-е месца. Як паведамілі ў прэс-службе БДУ, у рэйтынгу адлюстраваны толькі 350 лепшых з больш як 2900 універсітэтаў рэгіёна. Таму ўваходжанне ў топ-25 азначае прыналежнасць БДУ да 1% лепшых універсітэтаў на вялікай еўраазіяцкай прасторы. Агенцтва QS ацэньвала ўстановы адукацыі па дзевяці ... Падрабязней »

У школе юных хімікаў — аншлаг

Школы юных у Беларускім дзяржаўным універсітэце (а сёлета іх 17) пачынаюць новы адукацыйны сезон. Іх дзейнасць накіравана на знаёмства школьнікаў з адукацыйнай і навуковай базай факультэтаў, а таксама на падрыхтоўку да паступлення і навучання ў БДУ. Адным з першых юных аматараў навукі сустракаў хімічны факультэт. І ўжо на арганізацыйным сходзе тут быў сапраўдны аншлаг. На першую сустрэчу з арганізатарамі хімічнай школы ... Падрабязней »

Моладзь VS непагадзь

У БДУ прайшоў фестываль актыўнага ладу жыцця BSUFEST-2019. Нягледзячы на непагадзь, студэнты сабраліся ва ўнутраным дворыку ўніверсітэта, каб разам правесці цудоўны пятнічны вечар. Вясёлы пагодны настрой стваралі разам. Навуковыя, культурныя, спартыўныя і іншыя зоны — усяго больш за 20 тэматычных пляцовак — прыцягвалі ўдзельнікаў. Тут кожны мог знайсці занятак па душы. Інтэлектуальныя конкурсы, адукацыйныя лекцыі, выстава навукова-тэхнічных дасягненняў БДУ, навуковыя эксперыменты ... Падрабязней »