Архів тега: БДУ

З фізікай усё жыццё вам будзе нясумна

Усе ведаюць знакамітае выказванне Канфуцыя: “Выберы сабе работу па душы, і табе не давядзецца працаваць ніводнага дня ў жыцці”. Простая, здавалася б, рэч — зрабіць сваё захапленне прафесіяй, але вопыт многіх пакаленняў паказвае, што гэта не так лёгка ўвасобіць. І праблема нават не ў тым, каб разабрацца, да чаго ляжыць душа. Часта трэба мець сапраўдную смеласць, каб адстаяць сваё права ... Падрабязней »

Чароўны свет фізікі

Напэўна, у многіх абітурыентаў ёсць няўдалы вопыт прафарыентацыйных мерапрыемстваў, калі нудныя лектары закалыхвалі манатоннымі галасамі і самым моцным жаданнем было хутчэй збегчы. І як прыемна, калі здараецца наадварот: на сустрэчу прыязджаюць вясёлыя, разумныя, няўрымслівыя студэнты — і прысутныя не жадаюць разыходзіцца. Яны хочуць, каб гэтая магія прадаўжалася… Менавіта такая атмасфера панавала на сустрэчы студэнтаў фізічнага факультэта БДУ з навучэнцамі дзяржынскай ... Падрабязней »

Мовы свету аб’ядналіся на філфаку БДУ

Традыцыйны моўны фэст, што ладзіцца на філалагічным факультэце БДУ, арыентаваны на вялікую аўдыторыю ўдзельнікаў. Сёлета гасцей сустракалі студэнты і выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прадстаўнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і лінгвісты з Масквы. Першы ў свеце моўны фэст бярэ вытокі ў Францыі. Ён быў арганізаваны ў 1995 годзе па ініцыятыве амерыканскага лінгвіста і грамадскага дзеяча Дэніса Кіфа. Пасля ініцыятыву падхапілі іншыя ... Падрабязней »

ФМА БДУ: з ухілам на патрэбы школы

У межах развіцця супрацоўніцтва факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта наведалі 12 школьнікаў з Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Двухдзённая сустрэча прайшла пад дэвізам “Беларусь Паўночная — БДУ”. Візіт меў прафарыентацыйны характар і быў накіраваны на знаёмства будучых абітурыентаў з факультэтамі, спецыяльнасцямі і студэнцкім жыццём БДУ. У госці ва ўніверсітэт прыехалі старшакласнікі з высокай паспяховасцю, якія дасягнулі значных вынікаў у вучэбнай ... Падрабязней »

Школа юных — крок да мары

Для таго каб вызначыцца з будучай прафесіяй, маладым людзям нярэдка патрэбна падказка спецыялістаў пэўнай сферы ці наведванне падрыхтоўчых курсаў. Тут на дапамогу могуць прыйсці школы юных, якія ўключаюць у сябе і тое, і другое. Адна з такіх школ працуе на базе Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Школа маладога журналіста — гэта прафарыентацыйны праект для школьнікаў, які стартаваў у 2014 годзе. ... Падрабязней »

Дарога ў бізнес

У мінулую суботу адбыўся дзень адкрытых дзвярэй у Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ. Мерапрыемства наведалі звыш сотні абітурыентаў і іх бацькоў, якія цікавіліся ўмовамі паступлення ў гэтую адну з самых прэстыжных устаноў адукацыі краіны. Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій — унікальнае падраздзяленне ў структуры БДУ. Тут дзейнічае практыка-арыентаваная магістратура, у тым ліку МВА, а таксама праграмы перападрыхтоўкі і павышэння ... Падрабязней »

Прысутнасць БДУ ў свеце пашыраецца

У БДУ павялічылася колькасць замежных грамадзян, залічаных на падрыхтоўчае аддзяленне, першую ступень вышэйшай адукацыі, у магістратуру і аспірантуру. Як паведаміў дэкан факультэта даўніверсітэцкай адукацыі адказны сакратар прыёмнай камісіі БДУ Вячаслаў Малафееў, у гэтым навучальным годзе на першую ступень вышэйшай адукацыі прыняты 460 замежных грамадзян (у мінулым годзе — 322), у магістратуру — 190, у аспірантуру — 38, на падрыхтоўчае аддзяленне ... Падрабязней »

Міністр адукацыі наведаў БДУ ў рэзервовы дзень ЦТ

6, 8 і 10 ліпеня — рэзервовыя дні здачы цэнтралізаванага тэсціравання. Заўчора міністр адукацыі Ігар Карпенка наведаў БДУ, дзе праходзіла ЦТ, і адказаў на пытанні журналістаў. Для большасці абітурыентаў краіны цэнтралізаванае тэсціраванне завяршылася. Аднак тыя з іх, хто не змог прайсці ЦТ у асноўныя дні па ўважлівых прычынах (хвароба ці іншыя неспадзяваныя акалічнасці, пацверджаныя дакументальна), праходзяць яго ў рэзервовыя дні. ... Падрабязней »

Эколаг — гэта гучыць… разнастайна

Экалогія — загадкавая навука, якая ва ўсіх на слыху, але да сёння не мае адзінага вызначэння. Адны скажуць, што гэта падраздзел біялогіі, аднак будуць толькі часткова мець рацыю. Іншыя звяжуць экалогію з прыродаахоўнай дзейнасцю, але гэта таксама не раскрые яе сутнасці. Справа ў тым, што складаная разгалінаваная навука — экалогія — існуе на стыку розных дысцыплін: біялогіі, хіміі, фізікі, матэматыкі, ... Падрабязней »

БДУ — вялікая сям’я

“Я выбіраю БДУ” — менавіта пад такім дэвізам 1 красавіка ў Белдзяржуніверсітэце прайшоў фестываль факультэтаў. Мерапрыемства стала пачаткам прыёмнай кампаніі 2017 года. Абітурыентаў вітаў рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка. “Наш універсітэт сёння — гэта вялікая дружная сям’я студэнтаў, выкладчыкаў і вучоных, — адзначыў Сяргей Уладзіміравіч. Ён падкрэсліў, што БДУ высока каціруецца ў сусветных рэйтынгах — уваходзіць у 2% лепшых універсітэтаў ... Падрабязней »