Архів тега: БДУІР

Пачынаць ніколі не рана

Нават калі ты яшчэ студэнт і вучышся толькі на 3 курсе. Нават калі гэта IT-сфера, дзе складана не столькі заявіць пра сябе, колькі ўтрымацца на плаву і не згубіцца сярод сваіх канкурэнтаў. Аднак, як падказвае жыццё, канкурэнтаў баяцца — сваёй справы не пачаць. Такое крэда блізка і стваральнікам IT-кампаніі са знаёмай беларускаму вуху назвай “Хмарка” — Ганне Лось, Мікіту Пушному ... Падрабязней »

Гуляюць усе!

Cёлета ў БДУІР (дарэчы, упершыню ў СНД) пачалася падрыхтоўка прафесійных геймдызайнераў — спецыялістаў у галіне распрацоўкі камп’ютарных гульняў. Новая спецыяльнасць “Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у гульнявой індустрыі)” адразу прыцягнула ўвагу абітурыентаў і стала адной з самых запатрабаваных ва ўніверсітэце. Пра камп’ютарныя гульні, іх інтэлектуальны складнік і камерцыйны патэнцыял мы гутарым з дэканам факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання БДУІР Леанідам Юр’евічам ... Падрабязней »

Cістэма мае перспектыву больш шырокага выкарыстання

Сёлета Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт імя А.Д.Сахарава, услед за БДУІР, пачаў прымяняць аўтаматызаваную сістэму падачы заяў і залічэння абітурыентаў. Пра тое, наколькі ўдалым быў першы вопыт выкарыстання згаданай сістэмы і пра яе далейшыя перспектывы, мы папрасілі расказаць Уладзіміра Іванавіча Красоўскага, першага прарэктара МДЭУ імя А.Д.Сахарава. — Скажыце, Уладзімір Іванавіч, ці апраўдала аўтаматызаваная сістэма падачы заяў і залічэння абітурыентаў вашыя чаканні? ... Падрабязней »

Зручна і для ўніверсітэта, і для абітурыентаў

Сёлетняя ўступная кампанія ў БДУІР мела цэлы шэраг адметнасцей. Па-першае, у параўнанні з мінулым годам істотна выраслі прахадныя балы (на некаторыя спецыяльнасці на 55 — 62 балы). Па-другое, пералік спецыяльнасцей, якія маглі ўказваць абітурыенты ў парадку прыярытэту, павялічыўся да сямі (летась было пяць). Дарэчы, плануецца, што ў будучым годзе і гэтае абмежаванне будзе знята: абітурыенты змогуць указаць хоць усе спецыяльнасці ... Падрабязней »

Навучанне з арыентацыяй на поспех

15 сакавіка 2014 года Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі адзначыць 50-гадовы юбілей. У сувязі з гэтым быў запушчаны ўнікальны праект “50 ідэй для ўніверсітэта”, які рэалізуецца сумесна з былымі выпускнікамі. Плануецца, што да юбілею БДУІР усе 50 ідэй атрымаюць рэальнае ўвасабленне. Трэба сказаць, што БДУІР вельмі плённа супрацоўнічае з выпускнікамі, якія ўжо ўклалі ў развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ўніверсітэта каля ... Падрабязней »

У БДУІР створаны самыя ашчадныя ўмовы для абітурыентаў

26 сакавіка дзень адкрытых дзвярэй пройдзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. І хоць абітурыенты гэтай установы адукацыі людзі сучасныя, з камп’ютарам — на “ты” і ўжо даўно праз інтэрнэт азнаёміліся з умовамі паступлення, усё ж ёсць сэнс наведаць універсітэт асабіста. У дзень адкрытых дзвярэй ёсць магчымасць разабраццаў нюансах кожнай спецыяльнасці, якую можна атрымаць у БДУІР, даведацца пра асаблівасці ... Падрабязней »

Каманда аднадумцаў: у БДУІР сфарміравана адзіная інфармацыйная прастора

Прэс-служба Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі ў цяперашнім выглядзе існуе з красавіка 2010 года. Менавіта тады былі аб’яднаны ўніверсітэцкая газета “Імпульс” і відэастудыя, у структуры адзінай службы з’явіўся прэс-сакратар, адказны за сувязь са знешнімі СМІ. Зараз прэс-служба выконвае больш складаныя задачы і мае істотна лепшыя вынікі, чым калі ўсе згаданыя падраздзяленні працавалі паасобку. Так, колькасць друкаваных і відэаматэрыялаў пра ... Падрабязней »

У БДУІР — новая лабараторыя

На факультэце тэлекамунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі адбылося адкрыццё міжкафедральнай навукова-вучэбнай лабараторыі “Аптычныя сістэмы”. Гэта ўжо 29-я па ліку лабараторыя, адкрытая ў БДУІР з мэтай падрыхтоўкі сучасных спецыялістаў для высокатэхналагічных галін. Яна аснашчана ўнікальным абсталяваннем, якога няма ні ў адной іншай установе адукацыі краіны. У цырымоніі адкрыцця лабараторыі прынялі ўдзел студэнты і прафесура БДУІР, а таксама прадстаўнікі Нацыянальнай ... Падрабязней »