Архів тега: дырэктар

Арыенцір — якаснае навучанне

Сістэма прафесійна-тэхнічнай адукацыі дынамічна развіваецца. Аднак установы згаданага профілю па-ранейшаму сутыкаюцца з пэўнымі праблемамі. Да нядаўняга часу самай актуальнай з іх было выкананне планаў набору навучэнцаў. Сёлета дабавілася яшчэ адна — размеркаванне выпускнікоў. Змяніць сітуацыю магчыма. Але каб павысіць прэстыж рабочых прафесій і забяспечыць кожнага выпускніка першым рабочым месцам, трэба плённа і зладжана працаваць. Менавіта так робяць у Магілёўскім дзяржаўным ... Падрабязней »

Вучыцца прымаць рашэнні і дзейнічаць

Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ, які сёлета адзначыў сваё 20-годдзе, ад самага пачатку з’яўляецца ўнікальнай установай адукацыі з адметнай траекторыяй развіцця. У свой час ён стаў першай бізнес-школай у Беларусі і дагэтуль займае вядучае месца ў сваёй сферы. І калі многія ўстановы адукацыі пачыналіся з малога і толькі з цягам часу дарасталі да магістратуры, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, то ... Падрабязней »

Для прафесіяналаў не бывае непераадольных цяжкасцей

Аршанскі дзяржаўны каледж харчавання — новая назва адной з найбольш рэйтынгавых і найстарэйшых у нашай краіне ўстаноў прафесійнай адукацыі, якая з’явілася на адукацыйнай карце Віцебшчыны 1 студзеня 2016 года. На працягу больш чым васьмі дзесяцігоддзяў тут рыхтуюць спецыялістаў для перапрацоўчай прамысловасці, грамадскага харчавання і гандлю. Чым абумоўлена змена ў статусе ўстановы і якія перспектывы яна раскрывае перад навучэнцамі, расказвае дырэктар ... Падрабязней »

Кар’ера ў ІТ: даступна для тых, хто сапраўды хоча

Нядаўна ў інтэрнэце з’явіліся дзве адметныя навіны. Кампанія Ernst&Young — міжнародны лідар у галіне аўдыту і кансультавання па пытаннях вядзення бізнесу (больш як 700 офісаў у 150 краінах свету) — паведаміла, што пры прыёме на работу больш не будзе брацца пад увагу такі крытэрый, як вышэйшая адукацыя саіскальніка. У выніку даследавання, праведзенага кампаніяй, не знайшлося доказаў таго, што ўніверсітэцкія дасягненні ... Падрабязней »

Мікалай ФЯСЬКОЎ: “Многія ацэньваюць тэсты з чужых слоў і чужых эмоцый”

Цэнтралізаванае тэсціраванне-2015, да якога так доўга рыхтаваліся ўсёй грамадою, стала ўжо гісторыяй. Экзамены пройдзены, сертыфікаты выдадзены, сярэднія балы падлічаны, і, спадзяёмся, абітурыенты змаглі правільна імі скарыстацца. Ужо літаральна праз тры месяцы пачнецца першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання для абітурыентаў 2016 года, і ўсё закруціцца па новай. ЦТ як сістэма працуе дакладна і зладжана. Для пабочных назіральнікаў яна можа падацца нават нязменнай, ... Падрабязней »

Па заяўцы работадаўцаў

Адзначыўшы 75-гадовы юбілей, калектыў Гродзенскага дзяржаўнага прафесійнага электратэхнічнага каледжа імя І.Шчаснага з упэўненасцю глядзіць у будучыню, развіваецца і прапануе абітурыентам 2015 года новыя спецыяльнасці. Аб новых напрамках работы мы папрасілі расказаць дырэктара каледжа Аляксандра ВАСІЛЬКЕВІЧА. — За сваю багатую гісторыю каледж падрыхтаваў некалькі дзясяткаў тысяч спецыялістаў. Яны працуюць электраманцёрамі, вадзіцелямі, аўтаслесарамі, зваршчыкамі, страхавымі агентамі, сацыяльнымі работнікамі. Некаторыя, атрымаўшы вышэйшую адукацыю, сталі выкладчыкамі, кіраўнікамі ... Падрабязней »

Мы працуем не ў белых пальчатках, затое наша справа — на вякі

Аляксандр Сяўрук — навучэнец 3 курса Гродзенскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў № 1 па спецыяльнасці “Сталяр, станочнік дрэваапрацоўчых станкоў” — лаўрэат прэміі Гродзенскага аблвыканкама імя А.І.Дубко, якая прызначаецца за высокія дасягненні ў вучобе і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, дыпламант Рэспубліканскага конкурсу рацыяналізатараў і вынаходнікаў. Пра тое, як выхаваць не толькі добрага спецыяліста, але і рознабаковага чалавека, пра бачанне падрыхтоўкі ... Падрабязней »

Г.У.САЛАНЕЦ: “Ведаў не можа быць зашмат…”

Чым жыве сёння Гомельскі дзяржаўны медыцынскі каледж, якія задачы ставіць перад сабой на перспектыву і які падыход да падрыхтоўкі будучых спецыялістаў тут абралі — аб гэтым у размове з дырэктарам установы Галінай Уладзіміраўнай САЛАНЕЦ. На Гомельшчыне медыкаў сярэдняга звяна рыхтуюць дзве ўстановы адукацыі — у Гомелі і Мазыры. Сёння мы прапануем нашым чытачам пазнаёміцца з Гомельскім дзяржаўным медыцынскім каледжам. Гэта ... Падрабязней »

Як вопыт майстроў перацякае ў майстэрства вучняў

Падрыхтоўка рабочых кадраў — адна з сур’ёзных праблем сучаснага грамадства. У апошняе дзесяцігоддзе-паўтара прэстыж рабочых прафесій знізіўся да крытычнай адзнакі, у сувязі з чым сёння ў Беларусі назіраецца пэўны дэфіцыт рабочых высокай кваліфікацыі. Вядома, органамі кіравання адукацыяй, як і кіраўнікамі прафесійных каледжаў і ліцэяў, прымаюцца пэўныя меры па прыцягненні моладзі. І трэба сказаць, што ў шэрагу выпадкаў яны вельмі эфектыўныя. ... Падрабязней »

Абітурыенты сталі больш дысцыплінаванымі

Завяршылася цэнтралізаванае тэсціраванне. Зараз поўным ходам ідзе выдача сертыфікатаў, а Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў пачаў падводзіць першыя вынікі. Пра адметнасці сёлетняга ЦТ мы папрасілі расказаць дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў М.С.Фяськова. — Відавочна, што тэма цэнтралізаванага тэсціравання спакваля сыходзіць з першых палос: і рэгістрацыя, і самі іспыты праходзяць у спакойным штатным рэжыме, ЦТ стала звыклым і зразумелым для ўсіх удзельнікаў уступнай ... Падрабязней »