Архів тега: факультэт

У “Плыні” кафедры журналістыкі

Чуткі пра гэтае падраздзяленне разносяцца хутчэй за магчымасці сацыяльных сетак. Дэкан называе яго адным з лепшых на факультэце, а студэнты лічаць, што іх сіла — у адрозненнях. Знаёмцеся: кафедра журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы. Першае, за што чапляецца вока, калі завітваеш на кафедру, — шмат дыпломаў і фотаздымкаў з аўтографамі медыяперсон на сценах. Па ажыўленым абмеркаванні выкладчыкаў разумееш, ... Падрабязней »

Магчымасці для крэатыўных асоб

Факультэт мастацтваў і дызайну — адзін з самых маладых у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Ён быў створаны ў 2006 годзе. Сёння факультэт — унікальная з’ява не толькі ў сценах класічнага ўніверсітэта, але і для ўсяго рэгіёна. Тут рыхтуюць спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй у сферы дызайну, выяўленчага і музычнага мастацтва. — У нас высокія патрабаванні да студэнтаў і выкладчыкаў. ... Падрабязней »

Незвычайны свет горнай вытворчасці

Абітурыентам факультэта горнай справы і інжынернай экалогіі БНТУ пашанцавала. Прычым не толькі з выбарам унікальных спецыяльнасцей, але і з дасціпнымі лектарамі, якія пазнавальна і цікава расказалі пра кожную з іх. Днямі на факультэце прайшоў дзень адкрытых дзвярэй. У холе вучэбнага корпуса № 9 БНТУ было ажыўлена: тут сабралася не менш за 30 школьнікаў, гімназістаў і ліцэістаў, сярод якіх немаленькую частку ... Падрабязней »

Алімпіяда, ЦТ ці проста гурток па інтарэсах?

Хадзіць на заняткі ва ўніверсітэт могуць не толькі студэнты. Вучыцца ў будучай альма-матар маюць магчымасць і школьнікі, дзе з імі будуць працаваць універсітэцкія выкладчыкі. “Школы юных” працуюць амаль на кожным факультэце БДУ. Некаторыя ўжо правялі свае першыя заняткі, у некаторых першыя сустрэчы школьнікаў з выкладчыкамі адбудуцца толькі ў канцы кастрычніка. Мы пагутарылі з людзьмі, адказнымі за арганізацыю і правядзенне такіх ... Падрабязней »

Адчуйце “смак” будучай спецыяльнасці

На факультэце маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта пачынаюць работу адразу пяць школ для абітурыентаў. Іх асноўнае прызначэнне — дапамагчы моладзі разабрацца ў шырокім спектры сучасных эканамічных спецыяльнасцей. Школы будуць працаваць па суботах да красавіка, кожная — адзін раз у два тыдні, таму абітурыенты могуць выбраць нават дзве школы і прыходзіць ва ўніверсітэт штотыдзень. Тым больш што навучанне бясплатнае. ... Падрабязней »

Рыхтуемся да “Творчасці”

“Не палохайцеся творчых іспытаў”, — прыйшлося мне падбадзёрваць і настройваць на правільны лад сваіх знаёмых, якія вырашылі паступаць на факультэт, дзе ўнутраны экзамен па творчасці абавязковы. І хоць яшчэ пачатак года, і часу на падрыхтоўку хапае, абітурыенты і іх бацькі ўжо адчуваюць страх, а разам з ім узнікае нядобрая думка адмовіцца ад сваёй мары і выбраць іншую спецыяльнасць, дзе трох ... Падрабязней »

Матэматыкам і фізікам — электроннае залічэнне, мэтавікам — інтэрнат…

Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па-свойму вырашыў папярэдзіць магчымыя праблемы з наборам. Напрыклад, на двух факультэтах — матэматычным і фізічным, дзе, дарэчы, сёлета скарацілася колькасць бюджэтных месцаў — будзе праводзіцца агульны конкурс, дзякуючы чаму абітурыенты могуць выбіраць з трох спецыяльнасцей. Акрамя таго, на гэтыя факультэты плануецца праводзіць электроннае залічэнне па сістэме БДУІР. Яшчэ адна навіна будзе цікавай мэтавікам: ... Падрабязней »

Больш за 170 прамысловых прадпрыемстваў сказалі “так”

Факультэт маркетынгу, менеджменту і прадпрымальніцтва (ФММП) БНТУ ініцыяваў адкрыццё ва ўніверсітэце падрыхтоўкі спецыялістаў па групе спецыяльнасцей “Эканоміка і інавацыйнае развіццё вытворчасці”. У гэтым годзе адкрываюцца дзве спецыяльнасці: “Кіраванне інавацыйнымі праектамі прамысловых прадпрыемстваў” і “Кіраванне дызайн-праектамі на прамысловым прадпрыемстве”. Але гэта яшчэ не ўсё. У далейшым, лічаць на факультэце, павінны з’явіцца іншыя, “інавацыйныя”, спецыяльнасці. Характэрна, што гаворка ідзе аб першай ступені ... Падрабязней »