Архів тега: абітурыент

У страху няма сэнсу

Заканчваючы школу, гімназію ці ліцэй, кожны навучэнец павінен вырашыць, з чым яму звязаць сваё жыццё. І калі выбар зроблены на карысць творчых спецыяльнасцей, непазбежна ўзнікаюць пытанні “Што такое творчыя экзамены?”, “Як да іх рыхтавацца?”, “Як перамагчы страх перад экзаменатарамі?”. Даць добрыя парады могуць людзі, якія самі нядаўна прайшлі праз унутраныя экзамены на факультэтах, — студэнты творчых спецыяльнасцей. Другакурсніца Інстытута журналістыкі ... Падрабязней »

Абітурыенты цікавяцца…

З пытаннямі наконт паступлення абітурыенты звярталіся і ў “Настаўніцкую газету”. Вас мы знаёмім з найбольш складанымі пытаннямі, якія патрабуюць кансультацыі ў спецыялістаў, і адказамі на іх. Я хварэю на эпілепсію. Хачу атрымаць прафесію, аднак не ведаю, ва ўстанове прафесійна-тэхнічнай адукацыі якога профілю магу вучыцца з такім захворваннем. Андрэй, Брэст. *** Калі вам ужо ёсць 15 гадоў, звярнуцца трэба ў падлеткавы ... Падрабязней »

Гарачая лінія ў разгары

У Міністэрстве адукацыі паўтара месяца ўжо працуе гарачая лінія для абітурыентаў, арганізаваная на час прыёмнай кампаніі. Ля тэлефона дзяжураць кампетэнтныя ў пытаннях прыёму спецыялісты вышэйшай школы. Так, на працягу чэрвеня па тэлефоне 8 (017) 222-43-12 (менавіта такі нумар трэба набраць, каб трапіць на гарачую лінію) трубку знімала Сняжана Быкаўскіх, супрацоўнік БДТУ, якая шмат гадоў працавала ў прыёмнай камісіі гэтага ўніверсітэта. ... Падрабязней »

Моладзь выбірае і паступае

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы першымі абітурыентаў сустракаюць тыя, хто яшчэ год ці два назад сам знаходзіўся ў гэтай ролі, — члены студэнцкага сэрвіснага атрада. Іх задача не толькі размеркаваць патокі абітурыентаў і расказаць, дзе што знаходзіцца. Студэнты, якія працуюць падчас уступнай кампаніі, фарміруюць электронную базу “Абітурыент”. Пасля залічэння тыя, хто знаходзіўся ў гэтай базе, аўтаматычна пераносяцца ў ... Падрабязней »

Як атрымаць матываваных абітурыентаў? Гадаваць іх са школьнай лаўкі!

Гэтая сустрэча канчаткова пераканала ў правільнасці выбару — і прафесіі, і ўніверcітэта, і факультэта. Так апісалі свой удзел у дні адкрытых дзвярэй на факультэце матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы бацькі Настассі Жукавай. Разам з дачкой, выпускніцай гродзенскай гімназіі № 9, яны сустрэліся з дэканам і прадстаўнікамі ўсіх кафедраў, пабывалі ў лабараторыях і вучэбных кабінетах факультэта. Зрэшты, ... Падрабязней »

ЦТ: праверка ведаў і адказнасці

У краіне ідзе цэнтралізаванае тэсціраванне. Як і ў папярэднія гады, першым экзаменам 13 чэрвеня абітурыенты здавалі беларускую мову. Усяго гэтае выпрабаванне прайшлі 21 717 маладых беларусаў (не з’явіўся на тэст 631 чалавек). Ніякіх парушэнняў з боку ўдзельнікаў не зарэгістравана. Што да экзамену па рускай мове, які адбыўся ў аўторак, то яго прайшлі 75 832 абітурыенты. Не з’явіліся на выпрабаванне 2166 ... Падрабязней »

Каго ж слухаць?!

Некалькі тыповых памылак, якія дапускаюць абітурыенты ў выбары прафесіі 17 гадоў здараецца толькі раз у жыцці, пры гэтым маладым людзям даводзіцца рабіць вельмі важны жыццёвы выбар — прафесійны. Складаная работа, якая патрабуе асэнсавання ўласных жаданняў і магчымасцей, аналізу велізарнага пераліку прафесій, якія прапаноўваюцца, рынку працы і ў значнай ступені прагназавання. Але наколькі па сілах для 17-гадовых хлопцаў і дзяўчат прыняць правільнае ... Падрабязней »

Кожны дзясяты курсант — з сям’і пагранічнікаў

У Інстытуце пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь падвялі вынікі прыёмнай кампаніі 2015 года, і ўжо ёсць план работы з абітурыентамі на будучы год. Інстытут ставіць за мэту не проста выканаць кантрольныя лічбы прыёму, а знайсці менавіта сваіх абітурыентаў — патрыятычна выхаваных, фізічна і інтэлектуальна моцных і, галоўнае, матываваных да службы на такім адказным рубяжы Айчыны, як дзяржаўная мяжа. Як паведаміў першы ... Падрабязней »

Час для роздуму і прыняцця рашэнняў

Учора завяршыўся прыём дакументаў на бюджэтную форму навучання ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Апошняе абнаўленне інфармацыі пра колькасць пададзеных заяў і балы абітурыентаў універсітэты зрабілі ў 15 гадзін. Зразумела, што да канца дня многія лічбы маглі змяніцца. Але што тычыцца большасці гуманітарных, медыцынскіх і ІТ-спецыяльнасцей, то ўжо зараз можна сказаць: там мае месца даволі высокі конкурс. У шэрагу выпадкаў прахадныя балы ... Падрабязней »

Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д.Сахарава: студэнтам прапануюць толькі лепшае

У апошнія дні мая краіну абляцела навіна — з 1 верасня 2015 года на базе Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А.Д.Сахарава ствараецца аднайменны інстытут, які ўвойдзе ў склад БДУ. Выпускнікі вышэйшай экалагічнай установы адукацыі будуць атрымліваць дыплом аб заканчэнні БДУ. Такія пераўтварэнні адбыліся згодна з пастановай Савета Міністраў ад 27 мая 2015 года.  І хоць пра такі сцэнарый далейшага развіцця ... Падрабязней »