Учора завяршыўся прыём дакументаў на бюджэтную форму навучання ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Апошняе абнаўленне інфармацыі пра колькасць пададзеных заяў і балы абітурыентаў універсітэты зрабілі ў 15 гадзін. Зразумела, што да канца дня многія лічбы маглі змяніцца. Але што тычыцца большасці гуманітарных, медыцынскіх і ІТ-спецыяльнасцей, то ўжо зараз можна сказаць: там мае месца даволі высокі конкурс. У шэрагу выпадкаў прахадныя балы ... Падрабязней »
Архів тега: абітурыент
Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д.Сахарава: студэнтам прапануюць толькі лепшае
У апошнія дні мая краіну абляцела навіна — з 1 верасня 2015 года на базе Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А.Д.Сахарава ствараецца аднайменны інстытут, які ўвойдзе ў склад БДУ. Выпускнікі вышэйшай экалагічнай установы адукацыі будуць атрымліваць дыплом аб заканчэнні БДУ. Такія пераўтварэнні адбыліся згодна з пастановай Савета Міністраў ад 27 мая 2015 года. І хоць пра такі сцэнарый далейшага развіцця ... Падрабязней »
Бясплатная вучоба без абавязковага размеркавання
У Міжнародным універсітэце “МІТСО” стане больш студэнтаў, якія будуць вучыцца бясплатна. У новым навучальным годзе такіх месцаў будзе 110, прычым размеркаваны яны будуць не толькі на ўніверсітэт у Мінску, але і на філіялы ў Віцебску і Гомелі. “Ужо трэці год запар мы ўводзім бясплатныя месцы для самых паспяховых абітурыентаў, якія паступаюць на дзённую форму атрымання адукацыі”, — расказаў першы прарэктар ... Падрабязней »
Пра мядовую грэчку і майстроў вытворчага навучання
Прафесіі, якім вучаць у Гарадоцкім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы сельскагаспадарчай вытворчасці імя І.В.Дарошчанкі, ніколі не страчваюць сваёй актуальнасці і запатрабаванасці. Аграрыі, вадзіцелі, кухары, прадаўцы, тэхнікі-механікі і майстры вытворчага навучання — якія б змены ні адбываліся, грамадства трымаецца менавіта на такіх рабочых кадрах. Недасведчаны скептык можа заўважыць, маўляў, падобных устаноў адукацыі ў краіне шмат, і ўсё пра іх даўно вядома. Аднак прафесійна-тэхнічны ... Падрабязней »
Уладзімір Аляксандравіч ЯНЧУК: “Свет дзеліцца не на прафесараў і слесараў, а на добрых і дрэнных людзей”
Для многіх выбар прафесіі з’яўляецца непасільнай задачай, і яны аддаюць яе на волю іншых людзей, напрыклад бацькоў, або абставін (вынікі ЦТ). Аднак пусціўшы гэтую справу на самацёк, яны не ўсведамляюць, наколькі гэта несправядліва ў дачыненні да ўласнай будучыні. Бо нядбайнасць у такой важнай справе, як выбар прафесіі, можа каштаваць многіх радасцей у дарослым прафесійным жыцці. Пра складанасці выбару мы гутарым з ... Падрабязней »
БДУІР робіць ухіл на прафарыентацыю
Ужо некалькі гадоў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі выкарыстоўвае электронную сістэму падачы заяў і залічэння абітурыентаў. Яна аказалася вельмі зручнай як для прыёмнай камісіі, так і для паступаючых. Эканомяцца рэсурсы і час, а самае галоўнае — добра падрыхтаваныя абітурыенты могуць быць упэўнены ў сваім паступленні. Сёлета, аднак, у парадку прыёму БДУІР адбыліся пэўныя змены. Цяпер стаўка робіцца на прафарыентацыю ... Падрабязней »
Паспрабаваць, як гэта працуе
Да 15 ліпеня, першага дня прыёму дакументаў, яшчэ ёсць час, але знаёмства з абітурыентамі ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім каледжы пачынаецца задоўга да гэтага адказнага часу. Убачыць будучых навучэнцаў, а адзінаццацікласнікам даць магчымасць “паспрабаваць” будучую прафесію, паказаць адказнасць і прэстыжнасць працы медыцынскага работніка, прадставіць, як жыве каледж, дапамагаюць дні адкрытых дзвярэй. Раней каледж прэзентаваў сябе ў Шчучыне і Лідзе, а нядаўна ... Падрабязней »
Прыемныя сюрпрызы для абітурыентаў
Цікавыя спецыяльнасці, бясплатныя месцы для лепшых студэнтаў, падрыхтоўка і паспяховая здача тэста ECL па англійскай мове, прадметныя алімпіяды з саліднымі прызамі, заняткі ў школах карпаратыўнага юрыста і лагіста-менеджара — усё гэта прапаноўвае сёлетнім і будучым абітурыентам Віцебскі філіял Міжнароднага ўніверсітэта “МІТСО”, адзінай у краіне ўстановы вышэйшай адукацыі, заснавальнікам якой з’яўляецца Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. — Згодна з ліцэнзіяй, мы праводзім набор ... Падрабязней »
Аўстрыю і Аўстралію беларусы пакуль не блытаюць. Што будзе далей?
Сённяшняя наша размова пойдзе з чалавекам, які арганізоўвае работу геаграфічнага факультэта, — з яго дэканам Дзмітрыем Леанідавічам ІВАНОВЫМ. Аднак размова не толькі і нават не столькі пра геаграфічную адукацыю. Хутчэй, гэта развагі чалавека, які ўжо не першы год працуе на факультэце, аб працэсах, якія адбываюцца ў сферы адукацыі: чаму школьнікаў і студэнтаў ужо не так цікавіць вучоба, як гэта было ... Падрабязней »
Выбраць прафесію дапаможа “ПсіхаЭргаТэст”
Дапамагчы знайсці адказ на самае складанае пытанне ў старшакласнікаў могуць не толькі бацькі і сябры. Ужо не першы год Рэспубліканскі цэнтр праблем чалавека БДУ прапаноўвае для абітурыентаў уласна распрацаваны “ПсіхаЭргаТэст”, прайшоўшы які, кожны можа атрымаць заключэнне-рэкамендацыі па прафесійным выбары з прыкладамі. Што ўяўляе сабой гэты тэст, наколькі ён эфектыўны і чаму яго можна праходзіць толькі з 16 гадоў, мы даведаліся ... Падрабязней »