Архів тега: абітурыент

Філолаг-паліглот — не павеў моды, а патрабаванне часу

Старэйшае пакаленне настаўнікаў памятае, як няпроста было раней трапіць на філалагічны факультэт: чатыры чалавекі на месца, а то і больш. Час змяніўся — іншымі сталі патрабаванні на рынку працы, а моладзь стала больш прагматычнай. Каб філалогія не страціла прывабнасці, а выпускнікі філфакаў заставаліся запатрабаванымі, кіраўніцтву філалагічных факультэтаў прыходзіцца ўносіць змены ў вучэбны працэс і шукаць новыя падыходы да падрыхтоўкі будучых ... Падрабязней »

Выбірайце спецыяльнасць так, быццам яна на ўсё жыццё

Прыёмная кампанія-2013 завяршылася, але яе вынікі цікавяць не толькі аналітыкаў. Маладыя людзі, якія рыхтуюцца да паступлення ў будучым годзе, таксама вывучаюць сітуацыю, каб максімальна эфектыўна выкарыстаць вопыт папярэднікаў. Пра адметнасці сёлетняй прыёмнай кампаніі і тое, на што трэба звярнуць увагу будучым абітурыентам, расказвае начальнік галоўнага ўпраўлення вучэбнай і навукова-метадычнай работы Белдзяржуніверсітэта Людміла Міхайлаўна Хухлындзіна. — Уступная кампанія 2013 года праходзіла ... Падрабязней »

Па месцы вучобы

У кожнага абітурыента свая стратэгія падрыхтоўкі да паступлення ў ВНУ. Але калі яе няма, то можна прыслухацца да экспертаў, якія раяць звярнуць увагу на школьныя факультатывы. Калі падумаць, то ў факультатываў шмат пераваг: магчымасць сумяшчаць асноўную вучобу і дадатковую, паглыбляць веды паэтапна і сістэмна, працаваць пад кіраўніцтвам знаёмага настаўніка, зацікаўленага ў поспехах сваіх вучняў. На мой жа погляд, адзін з ... Падрабязней »

Зручна і для ўніверсітэта, і для абітурыентаў

Сёлетняя ўступная кампанія ў БДУІР мела цэлы шэраг адметнасцей. Па-першае, у параўнанні з мінулым годам істотна выраслі прахадныя балы (на некаторыя спецыяльнасці на 55 — 62 балы). Па-другое, пералік спецыяльнасцей, якія маглі ўказваць абітурыенты ў парадку прыярытэту, павялічыўся да сямі (летась было пяць). Дарэчы, плануецца, што ў будучым годзе і гэтае абмежаванне будзе знята: абітурыенты змогуць указаць хоць усе спецыяльнасці ... Падрабязней »

Матэматыкам і фізікам — электроннае залічэнне, мэтавікам — інтэрнат…

Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па-свойму вырашыў папярэдзіць магчымыя праблемы з наборам. Напрыклад, на двух факультэтах — матэматычным і фізічным, дзе, дарэчы, сёлета скарацілася колькасць бюджэтных месцаў — будзе праводзіцца агульны конкурс, дзякуючы чаму абітурыенты могуць выбіраць з трох спецыяльнасцей. Акрамя таго, на гэтыя факультэты плануецца праводзіць электроннае залічэнне па сістэме БДУІР. Яшчэ адна навіна будзе цікавай мэтавікам: ... Падрабязней »

У першым патоку

У аўторак пачаўся прыём дакументаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі першага патоку. І хоць на той час цэнтры тэсціравання толькі прыступілі да выдачы сертыфікатаў ЦТ, многія абітурыенты паспелі і сертыфікаты атрымаць, і дакументы падаць. Напрыклад, у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў да канца дня на некаторыя спецыяльнасці ўжо быў конкурс. Дарэчы, у творчых установах адукацыі паняцце конкурсу мае тое ж значэнне, што ... Падрабязней »

Лепшыя абітурыенты змогуць вучыцца бясплатна

Міжнародны ўніверсітэт “МІТСО” ў гэтым годзе прадастаўляе 15 бясплатных месцаў для лепшых абітурыентаў, якія паступаюць на спецыяльнасць “Міжнароднае права”. Як вядома, Міжнародны ўніверсітэт “МІТСО” не карыстаецца фінансавай падтрымкай дзяржавы, а цалкам знаходзіцца на самаакупнасці. Гэта не замінае ўніверсітэту весці палітыку падтрымкі таленавітых студэнтаў. — У гэтым годзе ўводзіцца 15 бясплатных месцаў за кошт універсітэта для таго, каб прадаставіць цудоўныя магчымасці ... Падрабязней »

Прыём замежнікаў: некаторыя ВНУ прыпыняюць набор

Прыём замежнікаў: некаторыя ВНУ прыпыняюць набор, бо ўжо выканалі план У краіне працягваецца ўступная кампанія для замежных грамадзян.  Наша выбарачнае апытанне паказала, што на пачатак верасня некаторыя ВНУ  не проста выканалі, але ўжо і перавыканалі планы, якія, дарэчы, істотна павялічаны ў параўнанні з мінулым годам. Чаму запрашэнні дасылаюць з запасам Хоць тэрмін прыёму замежных грамадзян вызначаны да 15 кастрычніка, у шэрагу ... Падрабязней »

Правазнаўца, эканаміст, будаўнік, але толькі не фізік!

Абітурыенты жадаюць быць правазнаўцамі, эканамістамі і будаўнікамі, але толькі не фізікамі. У вышэйшых навучальных установах краіны завяршылася ўступная кампанія. Зараз у ВНУ падводзяцца і аналізуюцца яе вынікі. Аб ходзе сёлетняй уступнай кампаніі ў чатырох універсітэтах Брэстчыны нашай газеце расказалі ў прыёмных камісіях. У найстарэйшай ВНУ вобласці, Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна, абітурыентам было з чаго выбіраць. 11 факультэтаў прапаноўвалі 50 спецыяльнасцей. ... Падрабязней »

Пачаўся прыём дакументаў у ВНУ другога патоку

У ВНУ другога патоку, як дзяржаўных, так і прыватных, пачаўся прыём дакументаў на ўсе формы атрымання адукацыі (акрамя завочнай і вячэрняй форм навучання ва ўстановах сельскагаспадарчага профілю). Дакументы на дзённую бюджэтную форму можна падаць да 25 ліпеня ўключна (на ваенныя факультэты — да 23 ліпеня), на завочную і вячэрнюю формы атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту — да 2 жніўня, ... Падрабязней »