Архів тега: ВНУ

Час для роздуму і прыняцця рашэнняў

Учора завяршыўся прыём дакументаў на бюджэтную форму навучання ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Апошняе абнаўленне інфармацыі пра колькасць пададзеных заяў і балы абітурыентаў універсітэты зрабілі ў 15 гадзін. Зразумела, што да канца дня многія лічбы маглі змяніцца. Але што тычыцца большасці гуманітарных, медыцынскіх і ІТ-спецыяльнасцей, то ўжо зараз можна сказаць: там мае месца даволі высокі конкурс. У шэрагу выпадкаў прахадныя балы ... Падрабязней »

“Смачныя” дні ва ўніверсітэце харчавання

Нягледзячы на тое, што сёлетняя ўступная кампанія адрознівалася многімі новаўвядзеннямі, у поўным аб’ёме выканаць план набору здолелі далёка не ўсе ўстановы адукацыі. Як і ў папярэднія гады, асабліва складаная сітуацыя была ва ўстановах, якія рыхтуюць кадры для сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Набраць патрэбную колькасць першакурснікаў на дзённую форму навучання асобным ВНУ не дапамог нават дадатковы набор. Зусім па-іншаму ідуць ... Падрабязней »

Матэматыкі выбіраюць ІТ

Завяршыўся прыём дакументаў на бюджэтную форму навучання ва ўстановах вышэйшай адукацыі. У некаторых ВНУ яшчэ ідуць уступныя экзамены (у прыватнасці, ва ўстановах Міністэрства культуры), а многія ўніверсітэты прыступілі да залічэння. Адначасова працягваецца набор на платнае навучанне і… падводзяцца першыя вынікі. БДУ: залічэнне ў рэжыме анлайн Як і ў папярэднія гады, багаты “ўраджай” сабралі ў БДУ. На 2081 месца дзённай бюджэтнай ... Падрабязней »

Чаму бал ЦТ істотна ніжэйшы за адзнаку ў атэстаце?

Тэма сённяшняга апытання, заяўленая ў загалоўку, некаму пакажацца надуманай, а некага, магчыма, насцярожыць. Першая думка, якая ўзнікае, калі шукаеш адказ, — напэўна, у школе завышаюць адзнакі. Другая думка такая: а ці павінны ўвогуле супадаць гэтыя паказчыкі? Школьны экзамен і цэнтралізаванае тэсціраванне вельмі адрозніваюцца і па форме, і па сваіх задачах. Але, з другога боку, калі ў вучня 9 балаў па ... Падрабязней »

Па месцы вучобы

У кожнага абітурыента свая стратэгія падрыхтоўкі да паступлення ў ВНУ. Але калі яе няма, то можна прыслухацца да экспертаў, якія раяць звярнуць увагу на школьныя факультатывы. Калі падумаць, то ў факультатываў шмат пераваг: магчымасць сумяшчаць асноўную вучобу і дадатковую, паглыбляць веды паэтапна і сістэмна, працаваць пад кіраўніцтвам знаёмага настаўніка, зацікаўленага ў поспехах сваіх вучняў. На мой жа погляд, адзін з ... Падрабязней »

Расійскія навацыі і беларускі вопыт

Роўна 15 гадоў назад, у чэрвені 1998 года, Выканаўчы Камітэт Саюза Беларусі і Расіі прыняў рашэнне аб стварэнні філіяла Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта ў Мінску. І на сённяшні дзень гэта адзіная ўстанова адукацыі, створаная за кошт сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы. Усе гэтыя гады філіял вельмі актыўна развіваўся і спакваля з малюсенькай ВНУ ператварыўся ў сучасную ўстанову адукацыі, дзе вядзецца падрыхтоўка ... Падрабязней »

Прадпрымальніцтва з чалавечым абліччам і нават… душой

Платная адукацыя (як у дзяржаўных, так і ў прыватных ВНУ) у большай ступені арыентавана на задавальненне патрэб асобы, чым бюджэтная, якая працуе на дзяржзаказ. Мяркуецца, што калі чалавек вучыцца за ўласны кошт, то далей толькі ён вырашае, як распарадзіцца дыпломам. У Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці імкнуцца зрабіць так, каб выпускнікі не толькі выкарыстоўвалі сваю адукацыю па прызначэнні, але і фарміравалі новы ... Падрабязней »