Архів тега: занятасць

Хто запатрабаваны ў сталіцы, або Арыенцір для тых, хто выбірае прафесію

Не хацелася б запалохваць абітурыентаў верагодным беспрацоўем (спадзяюся, большасць з вас знойдзе спецыяль­насць па душы), але ад гэтага ніхто не застрахаваны. Застацца без працы ня­страшна. Страшна не ведаць, што ў такой сітуацыі рабіць. Візіт у службу занятасці можа стаць нядрэнным рашэннем. Напрыклад, тут могуць дапамагчы тым, хто не паступіў пасля школы ў ВНУ ці ССНУ і не вырашыў яшчэ, чым заняцца. Цэлы шэраг прафесій можна атрымаць вельмі хутка, пры гэтым сумяшчаючы навучанне з падрыхтоўкай да паступлення. На момант наступнай уступнай кампаніі вы будзеце мець ужо вопыт работы. Акрамя таго, камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама аказвае падтрымку людзям, якія валодаюць прадпрымальніцкай ініцыятывай і плануюць адкрыць уласную справу: ім выдзяляецца субсідыя больш за 8 мільёнаў рублёў. Чаму б чыста гіпатэтычна не дапусціць наяўнасці добрай камерцыйнай ідэі ў выпускніка школы?.. Падрабязней »