можна атрымаць у Шчучынскім дзяржаўным сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі
Аб гэтым, а таксама аб перавагах і шляхах атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі, запатрабаванасці спецыялістаў — выпускнікоў ліцэя на рынку працы даведаліся выпускнікі школ раёна падчас дня адкрытых дзвярэй “З прафесійнай адукацыяй — да поспеху ў жыцці”.
Групы школьнікаў пачалі наведваць ліцэй у суботні дзень з мэтай прафарыентацыі яшчэ ў асенне-зімовы перыяд. Чарговая сустрэча з кіраўніцтвам, педагогамі і навучэнцамі ліцэя ў фармаце дня адкрытых дзвярэй стала яшчэ адным крокам да ўдалага выбару прафесійнай сцежкі.
З умовамі навучання ў ліцэі, арганізацыяй вольнага часу, дадатковымі адукацыйнымі паслугамі школьнікаў пазнаёмілі дырэктар Дзмітрый Вацлававіч Маркевіч і яго намеснік Войцех Антонавіч Аляксей. Наведаўшы вучэбныя кабінеты, лабараторыі, выставу тэхнічнай творчасці, дзеці змаглі ўпэўніцца, што тут створаны ўсе ўмовы для атрымання якаснай прафесійнай адукацыі.
Актыўна агітавалі на вучобу ў ліцэі яго цяперашнія навучэнцы, а таксама выпускнікі, дэманструючы сваё майстэрства. Разам з педагогамі яны зрабілі ўсё магчымае, каб зацікавіць школьнікаў прафесіямі трактарыста-машыніста, газаэлектразваршчыка, вадзіцеля, электраманцёра, слесара.
ЦТ-2017
Пры ўваходзе ў аўдыторыю, дзе праходзіць ЦТ, стаіць столік, на які абітурыенты складваюць усё, што арганізатарам падалося падазроным, — гадзіннікі, бранзалеты, іншыя ўпрыгажэнні. А адну дзяўчыну нават адправілі вымыць рукі, бо на іх былі нейкія надпісы.
Непасрэдна перад экзаменам абітурыенты атрымліваюць апошнія кансультацыі.
“Калі мы раздадзім педагагічныя тэсты, вам трэба адразу пакласці іх пад бланкі адказаў, — папярэдзіў адказны арганізатар у аўдыторыі Дзмітрый Тупік. — Гэта робіцца для таго, каб усе былі ў роўных умовах. Толькі пасля таго, як усе ў аўдыторыі атрымаюць педагагічныя тэсты, пачынаецца адначасовае выкананне экзаменацыйнай работы. Тэст па мове доўжыцца 2 гадзіны. Хто справіцца раней, можа здаць матэрыялы раней. За15 і 5 хвілін да завяршэння я нагадаю пра гэта. Калі скончыцца другая гадзіна работы, усе павінны скласці ручкі і здаць свае матэрыялы”.
Таймер, які пачынае адлік часу, уключаецца пасля атрымання апошняга экзэмпляра педагагічнага тэста.
Фотарэпартаж
Галіны СІДАРОВІЧ і Алега ІГНАТОВІЧА.
Так, у газаэлектразварачнай майстэрні навучэнцы другога курса ліцэя Аляксей Андрушкевіч і Ілья Вінаградаў па прынцыпе “роўны вучыць роўнага” праводзілі прафесійныя пробы для школьнікаў і дзяліліся сакрэтамі прафесіі.
— Я вельмі задаволены, што атрымаю прафесіі газаэлектразваршчыка і вадзіцеля грузавога аўтамабіля, — расказвае Ілья Вінаградаў. — Упэўнены, што праблем з працаўладкаваннем не будзе, бо згаданыя прафесіі запатрабаваны ў гаспадарках раёна, у сферы аўтасэрвісу, можна нават адкрыць сваю справу.
Такая прафесійная агітацыя з падачы амаль равесніка спрацоўвае. І пакуль іншыя яшчэ вагаюцца, выпускнікі-дзевяцікласнікі з сярэдняй школы № 2 Шчучына Максім Лышчык, Ягор Валасюк, Максім Зубрыцкі і Віталь Цыбульскі маюць цвёрды намер атрымаць у ліцэі запатрабаваную прафесію.
У майстэрні па тэхнічным абслугоўванні трактароў майстар вытворчага навучання Часлаў Вацлававіч Плаўскі расказаў дзецям пра навыкі, якія атрымліваюць навучэнцы ліцэя, і перспектывы працаўладкавання. Школьнікі даведаліся, што спалучэнне такіх прафесій, як трактарыст-машыніст катэгорый АВ, газаэлектразваршчык і вадзіцель катэгорыі С у гродзенскім рэгіёне можна атрымаць толькі ў гэтым ліцэі.
Вялікую цікавасць выклікалі ў школьнікаў майстар-класы ад прафесіяналаў на аўтадроме ліцэя. Тут можна было не толькі пабачыць, як уладары дарог дэманструюць майстэрства паркоўкі, заезду ў бокс і іншыя элементы фігурнага ваджэння, але і самастойна сесці за руль і праехацца побач з майстрам вытворчага навучання. Жадаючых было шмат. І не толькі сярод хлопцаў: дзяўчаты-школьніцы таксама былі актыўнымі ўдзельніцамі майстар-класа. Зрабіць сэлфі змаглі ўсе.
Пасля ўдзелу ў прафесійных пробах школьнікі зусім па-іншаму ўспрымалі выступленне агітбрыгады ліцэя, якая расказала пра тыя ж, але цяпер ужо больш знаёмыя дзецям прафесіі. І, можа, не трэба нікуды далёка ехаць за прафесіяй? Запатрабаваную прафесію можна атрымаць і ў родным горадзе, што ў будучыні дазволіць рэалізаваць свае жыццёвыя планы.
Алена БАРОНІК,
метадыст Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі.