Архіў катэгорыі : Кампетэнтна

Малады і амбіцыйны

Палескі дзяржаўны ўніверсітэт даволі малады. Створаны 15 гадоў назад, ён карыстаецца стабільным попытам у абітурыентаў не толькі Брэстчыны, але і іншых рэгіёнаў нашай краіны. Што выгадна адрознівае ПалесДУ ад іншых устаноў вышэйшай адукацыі? На гэтае і іншыя пытанні адказвае рэктар універсітэта Валерый ДУНАЙ. — Па-першае, Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прапануе найбольш запатрабаваныя сёння напрамкі навучання ў галіне эканомікі, інфармацыйных сістэм, біятэхналогій, ... Падрабязней »

Адукацыя. Лепшы экспарцёр

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прызнаны пераможцам у конкурсе “Лепшы экспарцёр — 2020” у намінацыі “Адукацыя”. Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў адбылася ў Мінскай гарадской ратушы. Дыплом і памятную статуэтку рэктару БДУ Андрэю Каралю ўручыў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч. Такая высокая ўзнагарода стала магчымай дзякуючы актыўнай рабоце БДУ па навучанні замежных грамадзян. Сёння ва ўніверсітэце праходзяць падрыхтоўку звыш 4 тысяч замежных студэнтаў ... Падрабязней »

Маладыя, але дасведчаныя

Да работы прыступілі першыя выпускнікі педагагічных класаў Сёлета з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка ў прафесійны шлях выправіліся 130 маладых спецыялістаў — першых выпускнікоў педагагічных класаў. Гэта людзі, якія задоўга да паступлення вызначыліся з прафесіяй і мэтанакіравана авалодвалі ёю не 4, як усе студэнты, а цэлых 6 гадоў. Пра выпускнікоў педагагічных класаў, якія ўжо атрымалі дыпломы, і тых, ... Падрабязней »

Не бойцеся памыліцца

Наўрад ці хто будзе спрачацца з тым, што вучыцца неабходна ўсё жыццё. Свет так хутка мяняецца, з’яўляюцца новыя тэхналогіі, ствараюцца новыя сацыяльныя сеткі, узнікаюць новыя стрэсагенныя фактары і псіхалагічныя пагрозы. Дадатковыя веды дамагаюць нам адпавядаць часу, не згубіцца ў моры інфармацыі. Таму раю моладзі не надаваць празмернай важнасці выбару будучай спецыяльнасці. Сёння мы не можам прадбачыць, да чаго прыйдзе чалавецтва праз ... Падрабязней »

У калекцыю нумізматаў краіны і свету

“Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. 100 гадоў”. Памятную манету з такім надпісам выпусціў Нацыянальны банк у гонар векавога юбілею БДУ. Гэта першы выпадак у сучаснай гісторыі, калі манета прысвечана ўстанове адукацыі. Дызайнерам памятнай манеты выступіла мастак Нацыянальнага банка Святлана Заскевіч. Выраблены грашовы знак у Казахстанскім манетным двары. Пярэдні бок манеты дэкарыраваны фірменным элементам БДУ ў выглядзе беларускага арнаменту “васьмірог”. У цэнтры размешчаны ... Падрабязней »

Важна быць на пярэднім краі навукі

На пачатку верасня ў НАН Беларусі прайшоў маладзёжны форум “Шлях у навуку”. Вельмі змястоўнай і цікавай часткай праграмы стала сустрэча моладзі з вядучымі вучонымі, акадэмікамі. Яны расказалі пра асноўныя дасягненні і трэнды ў сваіх напрамках навукі. Любіць навуку — гэта як любіць музыку Памятаеце гарэзлівую песеньку з фільма “Прыгоды Электроніка”? До чего дошел прогресс, До невиданных чудес, Опустился на глубины И поднялся ... Падрабязней »

Сям’я, у якой усё атрымалася

Летам гэтая навіна хутка абляцела адукацыйную прастору. Дзіва што: не часта здараецца, што студэнтамі адной навучальнай установы становяцца тата, мама і дачка. У гэтым годзе першакурснікамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў сталі Аляксандр, Кацярына і Дар’я Раньшавы. Даша Раньшава, як і многія маладыя людзі яе ўзросту, пра сябе расказвае мала. Гавораць толькі, што можа назваць сябе адказным, камунікабельным, дружалюбным чалавекам і ... Падрабязней »

З гарбатай не сумуем

15 верасня адзначаўся Дзень бібліятэк Беларусі. З гэтай нагоды Фундаментальная бібліятэка БДУ падрыхтавала для сваіх чытачоў цэлы шэраг актыўнасцей. У прыватнасці, была абвешчана любімая ў студэнтаў акцыя — “Дзень вернутай кнігі”, якая дазволіла здаць затрыманую літаратуру без выплаты запазычанасці. А на тэматычнай сустрэчы “У свята з гарбатай не сумуем” кожнаму наведвальніку бібліятэкі ў галоўным корпусе БДУ прапаноўвалі гарачыя напіткі і пачастункі.  ... Падрабязней »

Свята ведаў, адкрыццяў, інтэлекту

Стварыць мікрапрэпарат клетак дражджэй, сабраць электрычную схему, паназіраць за эксперыментам “Хімічны святлафор” і даведацца пра квантавыя камп’ютары — гэтым і не толькі здзіўлялі 11 верасня наведвальнікаў Фестывалю навукі. Пляцоўкай для яго традыцыйна стаў Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук. Адразу трэба адзначыць, што мерапрыемства арганізоўвалася ўжо трэці раз (першыя два — у 2018 і 2019 гадах), але жадаючых наведаць сапраўднае ... Падрабязней »

Заўважны сярод многіх

БДУ ўвайшоў у 1% лепшых універсітэтаў свету Нядаўна апублікавалі вынікі аўтарытэтнага рэйтынга ўніверсітэтаў QS World University Rankings. У сёлетняй версіі БДУ заняў 295- е месца і ўвайшоў у 1% лепшых універсітэтаў свету! Гэта самы выбітны вынік БДУ за ўсю гісторыю ўдзелу ў сусветным рэйтынгу QS. У 2018 годзе ўніверсітэт быў ранжыраваны 354-м, у 2019 годзе — 351-м, летась — 317- м. І вось, нарэшце, падняўшыся ... Падрабязней »