Архіў катэгорыі : Погляд

Крылатыя кватаранты БДУ

Напярэдадні стагоддзя БДУ студэнцкі гарадок пры падтрымцы грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запусціў акцыю, дзякуючы якой птушкі, вяртаючыся з цёплых краін, змогуць знайсці для сябе домік. Cтудэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта зрабілі і ўсталявалі ў Мінску больш як 100 шпакоўняў. У дворыку студэнцкага гарадка БДУ, нягледзячы на пахмурнае надвор’е, шмат светлых адценняў. На лавачках красуецца мноства драўляных домікаў для крылатых кватарантаў. ... Падрабязней »

Лавіце птушачку!

Рэспубліканскі фотаконкурс для школьнікаў упершыню пройдзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы школ, ліцэяў і гімназій. Як паведамілі ў прэс-службе БДУ, мэта конкурсу — стварэнне ўмоў для самарэалізацыі школьнікаў у галіне дзіцячай журналістыкі і фарміраванне ў іх інфармацыйнай культуры. Арганізатарам творчага спаборніцтва выступіў факультэт журналістыкі БДУ пры ўдзеле міністэрстваў адукацыі і інфармацыі, Рэспубліканскага фонду развіцця турызму і падтрымкі ... Падрабязней »

Першыя 100 гадоў пройдзены

Сёння, 10 снежня, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт адзначае 100-гадовы юбілей. Святочныя мерапрыемствы з гэтай нагоды доўжацца ўвесь тыдзень. Ужо ў панядзелак у галоўным корпусе БНТУ разгарнулася адразу 7 выстаў, якія расказваюць пра гісторыю і развіццё галоўнага тэхнічнага ўніверсітэта краіны. Напрыклад, на выставе “Савецкі інжынер — Весці БНТУ” можна паглядзець архіўныя выпускі мнагатыражкі Палітэха за апошнія 65 гадоў і параўнаць іх з ... Падрабязней »

Як спраектаваць шлях да прафесіі

Установы дадатковай адукацыі Гродзеншчыны актыўна займаюцца і прафарыентацыйнай работай з дзецьмі. Па выніках абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу праграм аб’яднанняў па інтарэсах сацыяльна-педагагічнага профілю 1-е месца занялі праграмы менавіта такіх прафарыентацыйных кірункаў: праграма аб’яднання па інтарэсах “Выхавальнік дашкольнай адукацыі — у свеце прафесій” Ваўкавыскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і “Асновы выбару прафесіі” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Дзятлава. Пра дзейнасць гэтых аб’яднанняў мы ... Падрабязней »

Чалавек, падобны да мяне

Часта чую меркаванне, што калі людзі падобныя знешне, то гэта пераносіцца і на іх інтарэсы. Яго дашчэнту разбіваюць блізняты, якія выбіраюць розныя прафесійныя напрамкі і развіваюцца ў несумежных спецыяльнасцях.  Ён той, пры кім цішыня знікае Гэтыя хлопцы дакладна ведаюц­ь, што скажуць і што спытаюць адзін у аднаго пры сустрэчы. А сустрэўшыся, здаецца, не змаўкаюць. Браты Елізаравы сёлета паступілі ў БНТУ. ... Падрабязней »

Першы блін… вопыт

У размовах пра змену спецыяльнасці большасць людзей дзеліцца на два лагеры. Адны лічаць падобныя спробы дзёрзкасцю ці жаданнем вызначыцца (“Марыць не шкодна!”), другія — несвядомасцю ці поўнай безадказнасцю (“Бач ты, як з раскошы шалеюць!”). Але ўсё гучней заяўляюць пра сябе тыя, хто аспрэчвае і першых, і апошніх: студэнты, якія самі змянілі месца навучання. Маладыя людзі амаль у адзін голас гавораць: ... Падрабязней »

(Не)абітурыенты

Як здзяйсняюцца мары Кожны настаўнік, развітваючыся з класам, надоўга затрымлівае вучняў у сваім сэрцы: захоўвае ўспаміны, сочыць за поспехамі, радуецца перамогам. Так і мы, журналісты, прапускаючы гісторыі нашых герояў праз сябе, яднаемся з імі, хвалюемся за іх будучыню і рады, калі атрымліваем добрыя весткі. Сёння ў нас своеасаблівы дзень сустрэчы з нашымі “выпускнікамі” — дзяўчатамі, якіх мы ведаем з абітурыенцкай ... Падрабязней »

17 “нікійскіх” кратоў

У Беларускім дзяржаўным універсітэце падвялі вынікі конкурсу “Лепшы студэнцкі медыйны рэсурс — 2019”. У намінацыі “Лепшая студэнцкая газета” разам з гуру сярод маладзёжных выданняў “ЖурФАКТамі” факультэта журналістыкі на п’едэстале замацавалася газета “Ніка” гістарычнага факультэта. Выданне гістфака сабрала студэнтаў розных курсаў, а таксама магістрантаў — тых, хто актыўна цікавіцца жыццём факультэта на Чырвонаармейскай, 6. Калектыў “Нікі” зусім не малы — 17 чалавек. А кіруе ім трэцякурсніца Лізавета ... Падрабязней »

Пра выбар прафесіі. І не толькі

У абітурыентаў-2020 пачынаецца зваротны адлік. У школах можна вешаць плакацікі: “Да экзаменаў засталося…”. Гэта складаны перыяд, калі дзецям як ніколі патрэбны добрыя парады і падтрымка. Наша рэдакцыя знаходзіццца ля метро “Акадэмія навук”. У дзяцінстве я думала, што ўсе, хто выходзіць на гэтай станцыі, — вучоныя. Кожны барадаты дзядзь­ка падаваўся мне акадэмікам, а маладыя лю­дзі — аспірантамі і кандыдатамі навук. Цяпер я ведаю, ... Падрабязней »

Матэматыка — пра сутнасць

У рамках навукова-папулярнага праекта “Навука па-за сабой” у Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С.Пушкіна прайшоў воркшоп па матэматыцы “Па той бок лікаў, або Што хаваюць ад нас на ўроках матэматыкі”. Якая рэальная карысць ад заняткаў матэматыкай? Ці варта сур’ёзна займацца матэматыкай у сучасным свеце або дастаткова ўмець “гугліць”? На гэтыя і іншыя пытанні шукалі адказ удзельнікі мерапрыемства, якое правёў Ягор Даўгалевец, ... Падрабязней »