Школа юных — крок да мары

Для таго каб вызначыцца з будучай прафесіяй, маладым людзям нярэдка патрэбна падказка спецыялістаў пэўнай сферы ці наведванне падрыхтоўчых курсаў. Тут на дапамогу могуць прыйсці школы юных, якія ўключаюць у сябе і тое, і другое. Адна з такіх школ працуе на базе Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Школа маладога журналіста — гэта прафарыентацыйны праект для школьнікаў, які стартаваў у 2014 годзе. ... Падрабязней »

Магія тэхнічнай творчасці

Філіял БНТУ “Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж” — навучальная ўстанова з багатай гісторыяй і традыцыямі, з прызнаным аўтарытэтам. Сярод выпускнікоў каледжа — заслужаныя архітэктары, вядомыя дызайнеры, паспяховыя кіраўнікі. Сённяшнія навучэнцы таксама амбіцыйныя асобы, для якіх архітэктурна-будаўнічая сфера — магія тэхнічнай творчасці. У каледж паступаюць матываваныя маладыя людзі, бо навучанне тут мае свае асаблівасці. Будучыя архітэктары і дызайнеры ўжо на ўваходзе ў ... Падрабязней »

Дадатковая магчымасць

РІКВ запусціў дыстанцыйнае тэсціраванне для абітурыентаў З 1 лютага абітурыенты могуць прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне ў дыстанцыйнай форме. На сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў змешчаны тэсты па 15 вучэбных прадметах, доступ да якіх неабмежаваны. Цяпер праверыць свае веды можна праз інтэрнэт у любы час з любога месца. Выпрабаванне ў дыстанцыйнай форме бясплатнае. Такім чынам, да трох этапаў традыцыйнага ўжо (бланачнага) рэпетыцыйнага ... Падрабязней »

Дарога ў жыццё і прафесію

З узвышша, на якім пабудаваны аграрна-тэхнічны каледж, адкрываюцца цудоўныя краявіды — на Жыровіцкі манастыр, на палеткі і сасновыя бары. Для шматлікіх выпускнікоў адсюль пачалася дарога ў жыццё, у прафесію, якую яны звязалі з сельскай гаспадаркай краіны. Сёння ў Жыровіцкім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы на дзвюх спецыяльнасцях вучацца амаль 700 чалавек. А ўсяго за гады работы тут падрыхтавана каля 24 тысяч спецыялістаў. ... Падрабязней »

Дарога ў бізнес

У мінулую суботу адбыўся дзень адкрытых дзвярэй у Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ. Мерапрыемства наведалі звыш сотні абітурыентаў і іх бацькоў, якія цікавіліся ўмовамі паступлення ў гэтую адну з самых прэстыжных устаноў адукацыі краіны. Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій — унікальнае падраздзяленне ў структуры БДУ. Тут дзейнічае практыка-арыентаваная магістратура, у тым ліку МВА, а таксама праграмы перападрыхтоўкі і павышэння ... Падрабязней »

Прысутнасць БДУ ў свеце пашыраецца

У БДУ павялічылася колькасць замежных грамадзян, залічаных на падрыхтоўчае аддзяленне, першую ступень вышэйшай адукацыі, у магістратуру і аспірантуру. Як паведаміў дэкан факультэта даўніверсітэцкай адукацыі адказны сакратар прыёмнай камісіі БДУ Вячаслаў Малафееў, у гэтым навучальным годзе на першую ступень вышэйшай адукацыі прыняты 460 замежных грамадзян (у мінулым годзе — 322), у магістратуру — 190, у аспірантуру — 38, на падрыхтоўчае аддзяленне ... Падрабязней »

Юлія Малаткова: “Кітайская мова — справа на ўсё жыццё. З ёй не засумуеш”

Нядаўна ў БДУ ўбачыў свет вучэбна-метадычны дапаможнік “Навучанне кітайскаму іерагліфічнаму пісьму”. Яго аўтарам выступіла дацэнт Рэспубліканскага інстытута мовазнаўства імя Канфуцыя БДУ Юлія Малаткова. Пры падрыхтоўцы кнігі аўтар абапіралася на ўласны вопыт выкладання курса “Асновы іерогліфікі” на філалагічным факультэце ўніверсітэта. Юлія Віктараўна распрацавала эфектыўную методыку навучання, якая грунтуецца на агульных падобных прыметах іерогліфаў, што могуць супадаць па напісанні, гука-літарным стандарце і значэнні. ... Падрабязней »

За моўнай кампетэнтнасцю і жыццёвай самастойнасцю

Маё знаёмства з лінгвагуманітарным каледжам пачалося з кароткай тэлефоннай гаворкі з дырэктарам навучальнай установы Надзеяй Меньшчыкавай, якая адразу паставіла перад фактам: “На сёння наш каледж — шматструктурная, мабільная, сучасная ўстанова адукацыі, якая дае добры старт для далейшага прафесійнага росту кожнаму навучэнцу”. А затым працягнула: “Не верыце? Прыязджайце — і вы пераканаецеся ў гэтым на ўласныя вочы!” Паехала і пераканалася. З ... Падрабязней »

Усебаковая адукацыя і мужчынскае выхаванне

У практыцы работы сярэдняй школы № 9 Слоніма ранняя прафарыентацыя, падрыхтоўка вучняў да ўсвядомленага выбару прафесіі, служэння Айчыне эфектыўна забяспечваюцца ва ўмовах навучання ў кадэцкіх класах. Ад класа да корпуса Першы ваенна-патрыятычны клас быў адкрыты ў 1997 го­дзе. Адной з задач, якую прыйшлося вырашаць пры арганізацыі яго работы, стала фарміраванне выхаваўчай сістэмы, здольнай эфектыўна ўплы­ваць на  выхаванне маральных якасцей асобы. ... Падрабязней »

БДУ чакае гасцей

У Беларускім дзяржаўным універсітэце стартавалі ўжо традыцыйныя зімовыя дні адкрытых дзвярэй. Усе вучэбныя інстытуты і факультэты, а таксама Юрыдычны каледж і Ліцэй БДУ чакаюць у госці абітурыентаў 2018 года. Ужо ў суботу, 23 снежня, дзверы перад абітурыентамі расчыніць хімічны факультэт. Госці змогуць атрымаць вычарпальную інфармацыю аб правілах і парадку паступлення, задаць пытанні кіраўніцтву, выкладчыкам і студэнтам, азнаёміцца з умовамі навучання. ... Падрабязней »