Архіў катэгорыі : Выбар прафесіі

Трэнд-­хантар, тарседар ці фумелье?

Выбар прафесіі: выпадковасць ці заканамернасць? Вэбінар па такой тэме правяла Наталля БАРТУЛЁВА, магістр псіхалогіі, старшы выкладчык кафедры андрагогікі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ імя Максіма Танка. Педагог падзялілася з калегамі дзейснымі рэкамендацыямі, як дапамагчы абітурыентам з самавызначэннем. Скрыжаванні на шляху да прафесіі — Першы выбар прафесіі адбываецца ў падлеткава-юнацкім узросце. І хоць на працягу жыцця чалавек яшчэ неаднойчы сутыкнецца з ... Падрабязней »

На скрыжаванні навук

У 2022 годзе ў БДУ адкрываецца новая для нашай краіны спецыяльнасць “Біяінжынерыя і біяінфарматыка”. Абітурыентам прапануецца суперсучасная адукацыйная праграма на стыку вельмі запатрабаваных і перспектыўных навук. Новая спецыяльнасць мае два вялікія складнікі. І каб зразумець, чым будзе займацца “біяінжынер-біяінфарматык”, разгледзім кожны складнік паасобку. — Біяінжынерыя — гэта міждысцыплінарная галіна ведаў, якая прымяняе падыходы біялогіі і інжынерыі для фундаментальных і прыкладных ... Падрабязней »

Гарачы сезон для аграрыяў

15 лістапада пачаўся прыём дакументаў на завочную форму навучання на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці. Аграрыі, якія завяршылі работу ў палях, могуць спакойна заняцца будучай адукацыяй. Прыём дакументаў на завочную форму будзе доўжыцца да 5 снежня. Уступныя выпрабаванні пройдуць з 6 па 15 снежня. Залічэнне завяршыцца 20 снежня. У Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт едуць паступаць абітурыенты з усёй краіны. Сёлета для завочнікаў выдзелена больш ... Падрабязней »

Мы цяпер амаль зоркі

Такімі словамі гродзенскія школьнікі апісваюць свае першыя ўражанні ад наведвання курсаў па хіміі і біялогіі на факультэце біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы. Тут у межах Школы дакладных навук кожную суботу дзеці будуць паглыблена асвойваць розныя раздзелы школьнай праграмы. Ідэя рэалізаваць падобную задуму з’явілася на факультэце даўно. Яе неабходнасць пацвердзілі і патрэбы практыкаў: гродзенскія педагогі часта пыталіся ў выкладчыкаў пра арганізацыю адукацыйных курсаў для школьнікаў на ... Падрабязней »

Высокатэхналагічны турызм

У 2022 годзе на факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ адкрываецца новая спецыяльнасць. Тут чакаюць абітурыентаў, якія мараць развіваць турызм з выкарыстаннем усіх магчымасцей лічбавай эпохі. Адказ на выклікі глабалізацыі Новая спецыяльнасць называецца “Геатэхналогіі турызму і экскурсійная дзейнасць”. Падрыхтоўка па гэтым напрамку прапаноўвае інавацыйныя падыходы да ўсіх працэсаў у турыстычнай індустрыі. — У Беларусі развіццё турыз­му з’яўляецца адным з прыя­рытэтных напрамкаў ... Падрабязней »

Адзіны на ўсю краіну

Адзіная ў краіне ўстанова вышэйшай адукацыі, дзе ажыццяўляюць падрыхтоўку поўнага спектра спецыялістаў для харчовай, перапрацоўчай і хімічнай прамысловасці. Буйны навукова-адукацыйны цэнтр. Так коратка можна ахарактарызаваць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій. Установа мае багатую гісторыю, але сённяшнюю назву і статус нацыянальнай ВНУ ўніверсітэт атрымаў толькі сёлета. Змены станоўчыя. Але якім чынам яны паўплывалі на перспектывы для студэнтаў і будучых ... Падрабязней »

Па педагогах звяраюць жыццё

Выпускнікоў БДПУ імя Максіма Танка ці педагогаў, што маюць дачыненне да гэтай установы, можна сустрэць ва ўсіх кутках Беларусі. Лёсы гэтых людзей часта становяцца прыкладамі для моладзі, якая толькі пачынае прафесійны шлях. Таму студэнты БДПУ з захапленнем слухалі гісторыі, расказаныя ўдзельнікамі круглага стала “Настаўнік XXI стагоддзя: арыентацыя на будучае пакаленне”. Жыццё з новага ліста  — Кажуць, што школа — гэта імгненне, калі дзіця ... Падрабязней »

Характар у факультэта спартыўны

Пра спартыўны характар мы вялі размову з дэканам факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы доктарам педагагічных навук Віталем Храмавым. Менавіта такім дэкан лічыць характар сваіх студэнтаў, укладваючы ў гэтае азначэнне адказнасць, настойлівасць, сілу волі, вялікую працаздольнасць. — Нашы студэнты, адвучыўшыся на лекцыях, працягваюць свой дзень на трэніроўках, — гаворыць Віталь Уладзіміравіч. — І такі расклад жыцця патрабуе ... Падрабязней »

У марах пра неба

У бягучым годзе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі набралі першых курсантаў на ўнікальную для краіны спецыяльнасць “Лётная эксплуатацыя паветраных суднаў грамадзянскай авіяцыі”. Трыма шчасліўчыкамі, якія ў гісторыі навучальнай установы назаўсёды застануцца піянерамі ў гэтым напрамку, сталі Іван Каратай, Мікіта Русецкі і Мікалай Мачанскі.  Каб стаць курсантамі БДАА, юнакам прыйшлося нямала папрацаваць. Хлопцы здавалі ЦТ па трох прадметах (матэматыка, замежная і ... Падрабязней »

Супергероі, якія ведаюць розныя мовы

Каб эфектыўна камунікаваць, людзям трэба добра разумець адзін аднаго. Гэта асабліва важна, калі дыялог вядуць носьбіты розных моў. Часта ў пабудове паспяховай камунікацыі могуць дапамагчы толькі кампетэнтныя перакладчыкі. Большасць беларускіх спецыялістаў такога профілю рыхтуюць на перакладчыцкім факультэце Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Гісторыя падрыхтоўкі перакладчыцкіх кадраў у МДЛУ пачалася ў 1960-я гады з аддзяленняў пры розных факультэтах. У перыяд хрушчоўскай “адлігі” ў ... Падрабязней »