Архіў катэгорыі : Уступная кампанія

Планета БДУ

У Беларускім дзяржаўным універсітэце адбыўся анлайн-фэст для школьнікаў “Мая дарога ў БДУ”. Адметнасцю сустрэчы стаў яе фармат: на пытанні падлеткаў адказвалі студэнты. Да інтэрактыўнага фэсту старшакласнікі падрыхтаваліся грунтоўна. Іх пытанні закраналі многія аспекты жыцця студэнта і абітурыента БДУ: ці будзе праводзіцца традыцыйны “Студэнт на тыдзень”? Якія праблемы мо­гуць узнікнуць пры падачы дакументаў? Ці шмат бюджэтных месцаў? Што рабіць, калі страх ... Падрабязней »

Дзейнасць прыёмнай камісіі — як работа ўрача

Званкі на гарачую лінію прыёмнай камісіі Белдзяржуніверсітэта на працягу летніх месяцаў паступаюць безупынна. Абітурыенты найбольш актывізуюцца ў перыяд цэнтралізаванага тэсціравання і напярэдадні паступлення. Самыя распаўсюджаныя пытанні традыцыйна звязаны з прыёмам дакументаў. Пра асаблівасці сёлетняй прыёмнай кампаніі ў галоўным універсітэце краіны гутарым з адказным сакратаром прыёмнай камісіі БДУ Уладзімірам СЦЯПАНАВЫМ. — Уладзімір Андрэевіч, раскажыце пра асаблівасці сёлетняй прыёмнай кампаніі ў БДУ. — Мы ... Падрабязней »

Заўтра стартуе цэнтралізаванае тэсціраванне

Напярэдадні ўступнай кампаніі варта нагадаць абітурыентам, на якія моманты трэба звярнуць увагу. Нягледзячы на тое, што правілы прыёму не мяняліся, усё ж ёсць некаторыя адметнасці і новаўвядзенні. ЦТ: не забудзьце пашпарт! Сёлета на цэнтралізаванае тэсціраванне зарэгістравалася больш як 62 тысячы абітурыентаў. — Гэта крыху менш, чым летась, — адзначыла намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Наталля Вайцяховіч. — Самымі запатрабаванымі прадметамі ... Падрабязней »

БДУІР на тваім экране

У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі стартавала серыя вэбінараў, прысвечаных уступнай кампаніі. 9 чэрвеня адбылася другая анлайн-сустрэча прадстаўнікоў БДУІР з абітурыентамі. На пытанні сёлетніх выпускнікоў адказвала начальнік аддзела суправаджэння прыёмнай камісіі Паліна Сакалоўская. Сёння БДУІР — гэта 8 факультэтаў, 32 кафедры, навукова-даследчыя падраздзяленні, Інстытут інфармацыйных тэхналогій, Мінскі радыётэхнічны каледж і больш за 15 тысяч студэнтаў. Тут адкрыта 41 спецыяльнасць першай ступені (4 ... Падрабязней »

Абмяркоўваем разам

Міністэрства адукацыі запрашае абмеркаваць змены фармату ўступнай кампаніі 2022 года. Прапаноўваецца, што выпускнікі 11-х класаў у форме нацыянальнага экзамену (сумешчаны выпускны і ўступны іспыт) будуць здаваць адну з дзяржаўных моў (рускую ці беларускую) па выбары і а­дзін з профільных прадметаў, неабходных для паступлення ва ўстанову вышэйшай адукацыі. Па выніках нацыянальнага экзамену балы будуць пераведзены ў адзнаку па 10-бальнай шкале, якая ... Падрабязней »

Бясконцае абітурыенцкае лета

На долю сёлетніх абітурыентаў выпала шмат выпрабаванняў. Зблытаная эпідэміяй апошняя школьная чвэрць, калі сітуацыя мянялася што­дня і давялося нямала хвалявацца і пра здароўе, і пра вучобу, і пра выніковыя адзнакі. Адмененыя выпускныя ўрачыстасці, пра якія адзінаццацікласнікі марылі год ці нават больш, — эпагей школьнага сталення, калі яскрава разумееш, што стаў дарослым (сёлетнія выпускнікі пайшлі ў дарослае жыццё, не станцаваўшы рытуальнага ... Падрабязней »

Тэрміны ўступнай кампаніі

Сёлетняя ўступная кампанія скончыцца амаль на два тыдні пазней, чым у мінулыя гады. Напрыклад, залічэнне абітурыентаў, якія будуць паступаць ва ўстановы вышэйшай адукацыі на платнай аснове, завершыцца аж 17 жніўня. Тыя, каму пашчасціць паступіць на бюджэт, адправяцца адпачываць раней. Прыём дакументаў З 25 па 31 ліпеня ўстановы вышэйшай адукацыі прымаюць дакументы ад асоб, якія паступаюць за кошт сродкаў бюджэту, а ... Падрабязней »

Новыя спецыяльнасці і анлайн-кансультацыі па прадметах

Што чакае абітурыентаў падчас уступнай кампаніі — 2020? Як рыхтуецца сустракаць абітурыентаў вядучая ўстанова вышэйшай адукацыі Гомельшчыны — Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны? На гэтыя і іншыя пытанні адказаў першы прарэктар ГДУ, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Андрэй КРУК. — Андрэй Віктаравіч, зараз поўным ходам ідзе рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне. Якія дадатковыя меры бяспекі прымаюцца ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй? ... Падрабязней »

Гарачы ліпень

Cёлета прыём дакументаў ажыццяўляюць 49 устаноў вышэйшай адукацыі, з іх 42 дзяржаўныя і 7 прыватных. На першую ступень запланавана прыняць 54,7 тысячы чалавек (на 1% больш за план прыёму мінулага года). На бюджэтнае навучанне плануецца залічыць 26,6 тысячы чалавек, што на 0,7% больш за план прыёму 2018 года. Колькасць месцаў павялічана на дзённай форме за кошт медыцынскіх, IT-спецыяльнасцей, а таксама спецыяльнасцей фізічнай культуры ... Падрабязней »

Лета. Пытанні. Гарачая… лінія

Звычайна летам вельмі горача, і часта не толькі з-за надвор’я. Менавіта ў гэты час з новай сілай паўстаюць пытанні ўладкавання дзяцей у садкі і школы, пацвярджэння беларускіх дыпломаў за мяжой, датацый на атрыманне пуцёвак у летнікі, залічэння ва ўстановы вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі. Дапамагчы ў іх вырашэнні можа гарачая лінія Міністэрства адукацыі. Першапачаткова можа падацца, што ў час ... Падрабязней »