Архіў катэгорыі : Погляд

Ад студэнтаў для школьнікаў

Абноўленая дыстанцыйная школа мехмата БДУ Адным з пераможцаў конкурсу адукацыйных анлайн-рэсурсаў у намінацыі “Адукацыйныя анлайн-рэсурсы прыродазнаўчанавуковых факультэтаў” стаў анлайн-рэсурс “Камп’ютарны дызайн матэматычнага кантэнту”. Аднак гэты рэсурс цікавіць нас не толькі па прычыне сваёй перамогі. Займаючыся па ім, студэнты механіка-матэматычнага факультэта пры суправаджэнні выкладчыка ствараюць паўнавартаснае напаўненне дыстанцыйнай школы гэтага факультэта, якая з 1 верасня 2016 года будзе працаваць у абноўленым ... Падрабязней »

Упершыню ў БДУ— конкурс анлайн-рэсурсаў

У БДУ не першы год ідзе распрацоўка адукацыйных анлайн-рэсурсаў па самых розных дысцыплінах — ад гуманітарных да прыродазнаўчанавуковых. Ствараюцца яны на базе электронных сістэм кіравання навучаннем, сярод якіх, напрыклад, Moodle і e-University, якія атрымалі распаўсюджанасць. Тым не менш конкурс, дзе б ацэньвалася якасць гэтых анлайн-рэсурсаў, у вядучым універсітэце краіны праводзіўся ўпершыню. Аб гэтым нам расказаў адзін з арганізатараў конкурсу — ... Падрабязней »

Пакуты выбару

Адзінае, у чым можна быць упэўненым, што прафесія не будзе служыць вам заўсёды Тыя крытэрыі, якімі доўгі час кіраваліся абітурыенты і іх бацькі пры выбары спецыяльнасці (прэстыжнасць, запатрабаванасць, высокааплатнасць і г.д.), сёння ўжо не спрацоўваюць. Тое, што здавалася надзейным і перспектыўным учора, часта аказваецца эфемерным сёння і бескарысным заўтра. Жыццё надзвычай зменлівае, таму арыентацыя на знешнія фактары не заўсёды апраўдана. Шукаць ... Падрабязней »

Каго ж слухаць?!

Некалькі тыповых памылак, якія дапускаюць абітурыенты ў выбары прафесіі 17 гадоў здараецца толькі раз у жыцці, пры гэтым маладым людзям даводзіцца рабіць вельмі важны жыццёвы выбар — прафесійны. Складаная работа, якая патрабуе асэнсавання ўласных жаданняў і магчымасцей, аналізу велізарнага пераліку прафесій, якія прапаноўваюцца, рынку працы і ў значнай ступені прагназавання. Але наколькі па сілах для 17-гадовых хлопцаў і дзяўчат прыняць правільнае ... Падрабязней »

Свет робатаў і псіхатэрапеўтаў

У зоне рызыкі — усе прафесіі, якія можна аўтаматызаваць Адным з самых цікавых мерапрыемстваў, што праходзіла ў рамках навуковага фэсту “Карпарацыя ведаў”, стала панэльная дыскусія “Прафесіі будучыні”. Вучоныя, выкладчыкі ўніверсітэтаў, студэнты і школьнікі абмеркавалі тое, якім яны бачаць будучы свет, якія прафесіі будуць у трэндзе праз 25—50 гадоў, а якія загадаюць доўга жыць. У дыскусіі прынялі ўдзел: Мікалай ТУШЫН, загадчык кафедры ... Падрабязней »

Уладзімір Аляксандравіч ЯНЧУК: “Свет дзеліцца не на прафесараў і слесараў, а на добрых і дрэнных людзей”

Для многіх выбар прафесіі з’яўляецца непасільнай задачай, і яны аддаюць яе на волю іншых людзей, напрыклад бацькоў, або абставін (вынікі ЦТ). Аднак пусціўшы гэтую справу на самацёк, яны не ўсведамляюць, наколькі гэта несправядліва ў дачыненні да ўласнай будучыні. Бо нядбайнасць у такой важнай справе, як выбар прафесіі, можа каштаваць многіх радасцей у дарослым прафесійным жыцці. Пра складанасці выбару мы гутарым з ... Падрабязней »

Жыць сапраўдным жыццём

Напэўна, прыйдзе час, калі людзі значна больш, чым зараз, пачнуць цаніць сапраўднае жыццё. Тое жыццё, дзе шмат чыстага паветра і зеляніны. Дзе кожную раніцу можна назіраць, як узыходзіць сонца, і штовечар дзівіцца прыгажосці неба на захадзе. Дзе час праходзіць не ў пагоні за нейкім верагодным шчасцем, а ў зямным клопаце пра сваю сям’ю, свой дом і сваю гаспадарку. Вясковыя людзі ... Падрабязней »

Аўстрыю і Аўстралію беларусы пакуль не блытаюць. Што будзе далей?

Сённяшняя наша размова пойдзе з чалавекам, які арганізоўвае работу геаграфічнага факультэта, — з яго дэканам Дзмітрыем Леанідавічам ІВАНОВЫМ. Аднак размова не толькі і нават не столькі пра геаграфічную адукацыю. Хутчэй, гэта развагі чалавека, які ўжо не першы год працуе на факультэце, аб працэсах, якія адбываюцца ў сферы адукацыі: чаму школьнікаў і студэнтаў ужо не так цікавіць вучоба, як гэта было ... Падрабязней »

Піяр: што, як, навошта?

Трэба вырашыць задачу. Толькі не матэматычную, а побытавую: напрыклад, з якой турфірмай сёлета паехаць адпачываць. А пасля цудоўнага адпачынку канчаткова вызначыцца са спецыяльнасцю, куды паступаць. Ірына Уладзіміраўна Сідорская, загадчык кафедры тэхналогій камунікацыі факультэта журналістыкі БДУ, упэўнена, што на наш выбар уплываюць імідж і рэпутацыя арганізацыі. Ствараць пазітыўны вобраз фірмы вучацца студэнты спецыяльнасці “Інфармацыя і камунікацыя”.  Навошта? “Каб паспяхова прадаваць і ... Падрабязней »

Фізіка цяжкая толькі для тых, хто яе не вучыць

Пра вынікі работы Юрыя Уладзіміравіча Развіна мы ўжо пісалі (нумар ад 13 лютага). Нагадаем, што з двух класаў, якія ён выпусціў у гімназіі № 41 імя В.Х.Сярэбранага Мінска, цэнтралізаванае тэсціраванне па фізіцы здавалі 26 чалавек. У выніку адзін вучань Ю.М.Развіна атрымаў 100 балаў, 5 — па 96 балаў, 8 — у дыяпазоне ад 90 да 95 балаў. Сярэдні паказчык — ... Падрабязней »