Архіў катэгорыі : Кампетэнтна

Рыгор ПЯТРЫШЫН: “Інжынер ніколі не застанецца без працы”

Машынабудаўнічы факультэт — адзін з найстарэйшых факультэтаў Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В.Сухога. Яго гісторыя пачынае адлік з утварэння ў 1973 годзе Гомельскага філіяла Беларускага політэхнічнага інстытута. Гэтаму спрыяла развіццё прамысловых прадпрыемстваў, якія мелі патрэбу ў кваліфікаваных інжынерах.  Гомель быў і застаецца буйным прамысловым цэнтрам, на яго тэрыторыі размяшчаюцца прадпрыемствы-гіганты, якія ўносяць значны ўклад у эканоміку краіны, а галоўная кузня ... Падрабязней »

Універсітэт — адзінства адукацыі і навукі

Каб звязаць сваё жыццё з перадавымі даследаваннямі ў навуцы ці з інавацыйнай вытворчасцю, магілёўскай моладзі зусім не абавязкова адпраўляцца на вучобу ў сталіцу. У абласным цэнтры ёсць свой універсітэт, у якім адукацыя цесна звязана з навукай. Сёлета Беларуска-Расійскі ўніверсітэт адзначае 55-годдзе з дня свайго адкрыцця. Аб дасягненнях, праблемах і перспектывах навучальнай установы карэспандэнт “Настаўніцкай газеты” пагутарыла з рэктарам універсітэта, прафесарам, ... Падрабязней »

Хто спраектуе беларускі электрамабіль?

Інфармацыйныя тэхналогіі даўно знаходзяцца ў зоне павышанай увагі абітурыентаў. Падчас уступнай кампаніі факультэты і спецыяльнасці адпаведнага напрамку запаўняюцца звычайна ў першую чаргу. А што з тымі цікавымі складанымі спецыяльнасцямі, якія знаходзяцца на скрыжаванні праграмавання і інжынернай навукі? Пра гэта мы гутарым з дэканам факультэта інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі БНТУ Яўгенам Яўгенавічам ТРАФІМЕНКАМ. — Яўген Яўгенавіч, я мяркую, што спецыяльнасцям вашага ... Падрабязней »

Вучыцца прымаць рашэнні і дзейнічаць

Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ, які сёлета адзначыў сваё 20-годдзе, ад самага пачатку з’яўляецца ўнікальнай установай адукацыі з адметнай траекторыяй развіцця. У свой час ён стаў першай бізнес-школай у Беларусі і дагэтуль займае вядучае месца ў сваёй сферы. І калі многія ўстановы адукацыі пачыналіся з малога і толькі з цягам часу дарасталі да магістратуры, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, то ... Падрабязней »

Сем экспертыз для экспертаў-крыміналістаў

Пры паступленні яны выберуць спецыяльнасць “Судовыя крыміналістычныя экспертызы”, навучанне па якой вядзецца на следча-экспертным факультэце Акадэміі МУС. Яны — гэта маладыя людзі, якія ў будучыні бачаць сябе экспертамі-крыміналістамі. Вылічыць па слядах “Пры падрыхтоўцы курсантаў па спецыяльнасці “Судовыя крыміналістычныя экспертызы” мы даём спецыяльныя веды, што дазваляюць выпускнікам праводзіць крыміналістычныя экспертызы ўсіх відаў”, — гаворыць Інеса Анішчанка, кандыдат юрыдычных навук, начальнік кафедры ... Падрабязней »

Аляксандр КАПІЛАЎ: “Наша мэта — рыхтаваць якасных спецыялістаў”

Гаварыць “першая” пра гэтую ўстанову вышэйшай адукацыі можна многа разоў. Гэта першая прыватная ўстанова вышэйшай адукацыі нашай краіны. Яе студэнты і выпускнікі займаюць першыя месцы на прэстыжных нацыянальных i мiжнародных конкурсах, сярод якіх “Млын моды”, New Names у рамках Belarus Fashion Week (“Новыя імёны” на Тыдні моды ў Беларусі) і “Моладзь — за Саюзную дзяржаву”. Гэтая ВНУ стала першай, дзе ... Падрабязней »

Псіхалогія для IT-спецыялістаў

Якім павінен быць сучасны выкладчык? Выдатна ведаць свой прадмет і не менш выдатна карыстацца пры навучанні магчымасцямі, якія дае тэхніка? Пастаянна ўзгадняць свае веды з апошнімі навуковымі адкрыццямі? Ведаць псіхалогію сваіх студэнтаў? Менавіта такой бачыцца прафесійная дзейнасць Дар’і Аляксандраўны Пархоменка, старшага выкладчыка кафедры інжынернай псіхалогіі і эрганомікі факультэта камп’ютарнага праектавання БДУІР. Перад тым як мы пазнаёмімся з прынцыпамі выкладання гэтага ... Падрабязней »

Пачынаць ніколі не рана

Нават калі ты яшчэ студэнт і вучышся толькі на 3 курсе. Нават калі гэта IT-сфера, дзе складана не столькі заявіць пра сябе, колькі ўтрымацца на плаву і не згубіцца сярод сваіх канкурэнтаў. Аднак, як падказвае жыццё, канкурэнтаў баяцца — сваёй справы не пачаць. Такое крэда блізка і стваральнікам IT-кампаніі са знаёмай беларускаму вуху назвай “Хмарка” — Ганне Лось, Мікіту Пушному ... Падрабязней »

Спаборніцтва і працоўныя будні

Імя Гардзея Хоміча ўжо знаёма беларусам. Як айчынныя, так і расійскія СМІ паведамілі аб перамозе старшага выкладчыка філалагічнага факультэта БДУ на прэстыжным Міжнародным конкурсе “Лепшы настаўнік рускай славеснасці замежжа”. “За майстэрства пераканання” ўшанаваны ён быў і спецыяльным прызам “Учительской газеты”. Мы сустрэліся з Гардзеем Хомічам, каб пагутарыць аб уражаннях ад самога конкурсу, а таксама аб яго методыцы выкладання, якая, дарэчы, ... Падрабязней »

Ідэалогія спажывання перамагае рамантыку

Пра тое, як пачуваецца сучасная фізіка, мы запыталіся ў старшыні Беларускага фізічнага таварыства, загадчыка цэнтра ”Тэарэтычная фізіка” Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава Юрыя Андрэевіча КУРАЧКІНА. — Мы ўсе памятаем знакаміты фільм М.Рома “9 дзён аднаго года” — своеасаблівы партрэт навукі і вучоных 60-х гадоў мінулага стагоддзя і яскравае адлюстраванне той апантанасці, амаль што фанатызму, якія панавалі ў навуковых лабараторыях таго часу. ... Падрабязней »