Author Archives: admin

Бясплатная вучоба без абавязковага размеркавання

У Міжнародным універсітэце “МІТСО” стане больш студэнтаў, якія будуць вучыцца бясплатна. У новым навучальным годзе такіх месцаў будзе 110, прычым размеркаваны яны будуць не толькі на ўніверсітэт у Мінску, але і на філіялы ў Віцебску і Гомелі. “Ужо трэці год запар мы ўводзім бясплатныя месцы для самых паспяховых абітурыентаў, якія паступаюць на дзённую форму атрымання адукацыі”, — расказаў першы прарэктар ... Падрабязней »

Пра мядовую грэчку і майстроў вытворчага навучання

Прафесіі, якім вучаць у Гарадоцкім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы сельскагаспадарчай вытворчасці імя І.В.Дарошчанкі, ніколі не страчваюць сваёй актуальнасці і запатрабаванасці. Аграрыі, вадзіцелі, кухары, прадаўцы, тэхнікі-механікі і майстры вытворчага навучання — якія б змены ні адбываліся, грамадства трымаецца менавіта на такіх рабочых кадрах. Недасведчаны скептык можа заўважыць, маўляў, падобных устаноў адукацыі ў краіне шмат, і ўсё пра іх даўно вядома. Аднак прафесійна-тэхнічны ... Падрабязней »

Анатоль Раманавіч КУЛАГА: “Чвэрць рабочых МАЗа — нашы выпускнікі”

Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 9 аўтамабілебудавання быў адкрыты 70 гадоў назад як рамеснае вучылішча з мэтай падрыхтоўкі рабочых кадраў для Мінскага аўтазавода. З’яўляючыся амаль што равеснікамі (МАЗ усяго на год старэйшы), завод і ўстанова адукацыі разам сталелі, разам перажывалі перыяды спадаў і пад’ёмаў. За гэты час ва ўстанове адукацыі былі падрыхтаваны цэлыя дынастыі, якімі ганарыцца МАЗ. Прынамсі, чвэрць рабочых ... Падрабязней »

Мабільнае навучанне і практыка ў Кітаі

Нагодай для сустрэчы з дэканам факультэта эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Марынай Карпіцкай сталі два факты: стапрацэнтнае размеркаванне выпускнікоў (і так адбываецца штогод) і запланаваная на летні перыяд практыка студэнткі спецыяльнасці “Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт” у Кітаі. Мы папрасілі Марыну Яўгеньеўну расказаць аб тым, як на факультэце рыхтуюць запатрабаваных спецыялістаў. “Факультэт з’яўляецца адным з найбуйнейшых у ... Падрабязней »

Прыёмная кампанія будзе дэмакратычнай і галоснай

На пачатку лета быў зацверджаны склад Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам правядзення ўступных выпрабаванняў у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установах адукацыі. Як і ў папярэднія гады, у рабоце камісіі задзейнічана каля 200 работнікаў Камітэта дзяржкантролю, якія будуць сачыць за выкананнем заканадаўства падчас уступнай кампаніі. Узначаліла Дзяржаўную камісію віцэ-прэм’ер урада Наталля Іванаўна Качанава. Днямі пад яе старшынствам у Камітэце дзяржкантролю ... Падрабязней »

Спартыўныя шляхі вядуць на факультэт фізічнага выхавання

Факультэт фізічнага выхавання — адзін з самых маладых у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Створаны ён у 2009 годзе ў выніку рэарганізацыі факультэта народнай культуры. Тым не менш ён ужо добра вядомы ў краіне сваімі выпускнікамі, якія працуюць як у школах, так і ў лячэбна-аздараўленчых цэнтрах, а таксама ў сферы турызму і арганізацыі спартыўна-масавых мерапрыемстваў. Славіцца ён і ... Падрабязней »

З вышэйшага каледжа ў акадэмію: новыя магчымасці для курсантаў

У канцы зімы адукацыйную прастору нашай краіны ўскалыхнула навіна — колькасць акадэмій краіны павялічваецца. Было аб’яўлена, што на базе Мінскага дзяржаўнага вышэйшага авіяцыйнага каледжа ствараецца Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі. І ўжо сёлетнія выпускнікі атрымаюць дыплом аб заканчэнні акадэміі.  Падзея выклікала вялікую цікавасць, як і вялікую колькасць пытанняў. Чаму ўзнікла неабходнасць пайсці на такі крок? Што дасць курсантам, якія там вучацца ... Падрабязней »

Уладзімір Аляксандравіч ЯНЧУК: “Свет дзеліцца не на прафесараў і слесараў, а на добрых і дрэнных людзей”

Для многіх выбар прафесіі з’яўляецца непасільнай задачай, і яны аддаюць яе на волю іншых людзей, напрыклад бацькоў, або абставін (вынікі ЦТ). Аднак пусціўшы гэтую справу на самацёк, яны не ўсведамляюць, наколькі гэта несправядліва ў дачыненні да ўласнай будучыні. Бо нядбайнасць у такой важнай справе, як выбар прафесіі, можа каштаваць многіх радасцей у дарослым прафесійным жыцці. Пра складанасці выбару мы гутарым з ... Падрабязней »

Студэнты змогуць самастойна мадэляваць уласную адукацыю

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі з’яўляецца несумненным лідарам у сферы дыстанцыйнай адукацыі. Сёння па гэтай форме займаецца каля 500 чалавек, якія асвойваюць 11 спецыяльнасцей эканамічнага і ІТ-профілю. Зараз БДУІР пайшоў яшчэ далей. Ужо з верасня студэнты ўсіх форм навучання змогуць асвойваць асобныя дысцыпліны з выкарыстаннем дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій, і яны будуць залічвацца дэканатам. Калі дагэтуль такая практыка дзейнічала пераважна для ... Падрабязней »

БДУІР робіць ухіл на прафарыентацыю

Ужо некалькі гадоў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі выкарыстоўвае электронную сістэму падачы заяў і залічэння абітурыентаў. Яна аказалася вельмі зручнай як для прыёмнай камісіі, так і для паступаючых. Эканомяцца рэсурсы і час, а самае галоўнае — добра падрыхтаваныя абітурыенты могуць быць упэўнены ў сваім паступленні. Сёлета, аднак, у парадку прыёму БДУІР адбыліся пэўныя змены. Цяпер стаўка робіцца на прафарыентацыю ... Падрабязней »