Архіў катэгорыі : Уступная кампанія

Што гарантуе 100-працэнтны набор

Дэмаграфічны крызіс дыктуе свае правілы: дэфіцыт абітурыентаў сёлета адчулі ўсе без выключэння ўстановы вышэйшай адукацыі. Але ў той час як многія сталічныя ўніверсітэты ўпершыню ў поўнай меры сутыкнуліся з праблемай, рэгіянальныя ўстановы працуюць у падобнай сітуацыі не першы год. Зрэшты, некаторыя з ёй паспяхова спраўляюцца. Прыкладам з’яўляецца вопыт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава. У 2013 годзе па выніках конкурсу на ... Падрабязней »

Рыхтуемся да “Творчасці”

“Не палохайцеся творчых іспытаў”, — прыйшлося мне падбадзёрваць і настройваць на правільны лад сваіх знаёмых, якія вырашылі паступаць на факультэт, дзе ўнутраны экзамен па творчасці абавязковы. І хоць яшчэ пачатак года, і часу на падрыхтоўку хапае, абітурыенты і іх бацькі ўжо адчуваюць страх, а разам з ім узнікае нядобрая думка адмовіцца ад сваёй мары і выбраць іншую спецыяльнасць, дзе трох ... Падрабязней »

Калі спецыяльнасці запатрабаваны і абітурыентамі, і рынкам…

“Дзе густа, а дзе пуста” — паводле гэтага прынцыпу размяркоўваюцца абітурыенты па ўстановах адукацыі ўжо не першы год. І калі паглядзець уважліва, то добра відаць прычыны таго, чаму недзе перабор, а недзе недабор. Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж адносіцца да тых устаноў, дзе сёлета было “густа” абітурыентаў: конкурсы на большасць спецыяльнасцей тут выраслі, і, як вынік, — павысіліся прахадныя балы. “Дэмаграфічнага ... Падрабязней »

Cістэма мае перспектыву больш шырокага выкарыстання

Сёлета Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт імя А.Д.Сахарава, услед за БДУІР, пачаў прымяняць аўтаматызаваную сістэму падачы заяў і залічэння абітурыентаў. Пра тое, наколькі ўдалым быў першы вопыт выкарыстання згаданай сістэмы і пра яе далейшыя перспектывы, мы папрасілі расказаць Уладзіміра Іванавіча Красоўскага, першага прарэктара МДЭУ імя А.Д.Сахарава. — Скажыце, Уладзімір Іванавіч, ці апраўдала аўтаматызаваная сістэма падачы заяў і залічэння абітурыентаў вашыя чаканні? ... Падрабязней »

Зручна і для ўніверсітэта, і для абітурыентаў

Сёлетняя ўступная кампанія ў БДУІР мела цэлы шэраг адметнасцей. Па-першае, у параўнанні з мінулым годам істотна выраслі прахадныя балы (на некаторыя спецыяльнасці на 55 — 62 балы). Па-другое, пералік спецыяльнасцей, якія маглі ўказваць абітурыенты ў парадку прыярытэту, павялічыўся да сямі (летась было пяць). Дарэчы, плануецца, што ў будучым годзе і гэтае абмежаванне будзе знята: абітурыенты змогуць указаць хоць усе спецыяльнасці ... Падрабязней »

У БНТУ пашыраецца падрыхтоўка педагогаў

Многія ведаюць, што Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт рыхтуе не толькі інжынераў, але і педагогаў — на інжынерна-педагагічным факультэце. А вось тое, што факультэт пашырае кола педагагічных спецыяльнасцей, — мы ўпэўнены, для многіх навіна. Сёлета інжынерна-педагагічны факультэт пачне прыём абітурыентаў на дзве новыя спецыяльнасці: “Тэхнічная праца і прадпрымальніцтва”, а таксама “Прафесійнае навучанне” з напрамкам “Інфарматыка”. Першая з гэтых спецыяльнасцей бярэ свой ... Падрабязней »

Самая сацыяльна абароненая прафесія

Уступная кампанія пачалася не толькі ва ўстановах вышэйшай адукацыі. Сёння прыём дакументаў вядуць таксама прафесійна-тэхнічныя ліцэі і каледжы. Нельга сказаць, што там аншлагі (асноўная плынь паступаючых прыйдзецца на жнівень, калі завершыцца прыём ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі), але самыя матываваныя дзеці не чакаюць канца лета. Многія з іх ужо даўно вызначыліся і з будучай прафесіяй, і з навучальнай ... Падрабязней »

У першым патоку

У аўторак пачаўся прыём дакументаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі першага патоку. І хоць на той час цэнтры тэсціравання толькі прыступілі да выдачы сертыфікатаў ЦТ, многія абітурыенты паспелі і сертыфікаты атрымаць, і дакументы падаць. Напрыклад, у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў да канца дня на некаторыя спецыяльнасці ўжо быў конкурс. Дарэчы, у творчых установах адукацыі паняцце конкурсу мае тое ж значэнне, што ... Падрабязней »