Побач з Беларускім дзяржаўным медыцынскім каледжам знаходзіцца шмат устаноў аховы здароўя: бальніца хуткай дапамогі, РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, дзіцячая бальніца № 3 і дзіцячая паліклініка № 13. І не дзіўна, што ўстанова, дзе рыхтуюць спецыялістаў, якія пастаянна на перадавой, знаходзіцца менавіта тут. БДМК рыхтуе кадры па 4 спецыяльнасцях: “Сястрынская справа” (кваліфікацыя “медыцынская сястра”), “Лячэбная справа” (“фельчар”, “акушэр”, “памочнік урача па лабараторна-клінічнай практыцы”), ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Выбар прафесіі
Скарбніца для аматараў геаграфіі
На факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ сабрана ўнікальная калекцыя картаграфічных матэрыялаў і тапаграфічнага абсталявання. Сучасная картаграфія — гэта лічбавыя тэхналогіі, метады касмічнага і геаінфармацыйнага картаграфавання, сістэмы глабальнага пазіцыянавання (GPS) і найноўшыя электронныя інструменты. Заканамерна, што традыцыйная для факультэта спецыяльнасць “Картаграфія” трансфармавалася ў “Касмааэракартаграфію” — кардынальна змяніўся змест падрыхтоўкі спецыялістаў па картографа-геадэзічнай дзейнасці. Сённяшнія студэнты вучацца праектаваць і ствараць мультымедыйныя картаграфічныя творы, дэшыфраваць ... Падрабязней »
Дні адкрытых акон
Гэтай вясной установы вышэйшай адукацыі не рызыкнулі запрашаць абітурыентаў у госці. Традыцыйныя дні адкрытых дзвярэй многія перанеслі на больш позні тэрмін. Але некаторыя ўніверсітэты прапанавалі моладзі сустрэцца ў рэжыме анлайн. Для пакалення Z, якое ўмее камунікаваць са светам з дапамогай гаджэтаў, такі фармат даволі зручны (асабліва для іншагародніх прадстаўнікоў). Заманліва здзейсніць віртуальную экскурсію па ўніверсітэце, задаць пытанне рэктару ці дэкану, ... Падрабязней »
Тэхнічная “кухня”: праверана на сабе
Часта для таго каб выбраць прафесію, важна паглыбіцца ў яе, адчуць. А калі выбіраеш філіял БНТУ “Мінскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж”, гэта неабходна ўдвая: пры адсутнасці цягі і цікавасці да тэхнікі нават уседлівасць і стараннасць у вучобе не дапамогуць. Пасля знаёмства з установай відавочна: каледж створаны выключна для “тэхнароў”. Установа вядзе падрыхтоўку на дзвюх ступенях адукацыі: прафесійна-тэхнічнай (спецыяльнасці — “Тэхнічная эксплуатацыя абсталявання”, “Механічная ... Падрабязней »
Куды пайсці вучыцца?
Сучасныя тэндэнцыі такія, што абітурыенты ў большасці скіраваны на вышэйшую школу. Але менавіта ўстановы прафесійнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі могуць гарантаваць вельмі запатрабаваныя ў грамадстве прафесіі. Даволі шырокі пералік спецыяльнасцей прапануюць установы ССА і ПТА Магілёўскай вобласці. Галоўныя арыенціры ў іх дзейнасці — аналіз і прагноз структуры занятасці. Сярод ключавых задач — фарміраванне аптымальнага балансу патокаў абітурыентаў па ўзроўнях адукацыі ў адпаведнасці з перспектывамі развіцця рынку працы, найбольш поўнае забеспячэнне патрэбы эканомікі ў кваліфікаваных кадрах. — Сёлета дзверы для абітурыентаў расчыняць 26 устаноў прафесійна-тэхнічнай і ... Падрабязней »
Шанс далучыцца да вялікай навукі
Механіка-матэматычны факультэт БДУ не проста чакае, а вядзе пошук лепшых абітурыентаў. Не толькі ўладальнікаў высокіх балаў, а менавіта “сваіх” людзей — захопленых, мэтанакіраваных, матываваных на атрыманне канкрэтных спецыяльнасцей. Дзеля гэтага на факультэце арганізоўваюцца школы юных, праводзяцца канферэнцыі і алімпіяды для школьнікаў. Нядаўна на сайце мехмата з’явіліся ўмовы ўдзелу ажно ў трох інтэлектуальных спаборніцтвах. Такім чынам, вясна для юных аматараў матэматыкі, механікі ... Падрабязней »
Выбірай, каб працаваць з усмешкай
“Згараючы сам, свяці заўсёды іншым”, — сказаў задоўга да нашай эры бацька медыцыны Гіпакрат. З таго часу сплыло нямала вады, урачэбная справа значна прасунулася наперад, але погляды на асобасныя якасці дастойнага спецыяліста не змяніліся. Старшакурснікі-медыкі паспяхова спраўляюцца з другой часткай запавета славутага папярэдніка, але ведаюць, што згараць на працы трэба не ў прамым сэнсе: варта адчуваць прафесію з самага пачатку. ... Падрабязней »
Ад лічбавай эканомікі да міжнароднага турызму
На календары вясна, а ў думках будучых абітурыентаў — мары пра студэнцкае жыццё. Якую выбраць прафесію, каб знайсці сваё прызначэнне? У якой галіне будаваць кар’еру? На шчасце, выбар ёсць не толькі ў сталічных выпускнікоў, але і ў моладзі з рэгіёнаў. Сёлета Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны будзе ажыццяўляць набор на тры новыя спецыяльнасці дзённай формы навучання. Падрабязнасці чытайце далей. ... Падрабязней »
Дзіўны свет навукі
Дэманстрацыі фізічных доследаў, майстар-класы, экскурсіі — цікавую і пазнавальную праграму прапанавалі арганізатары фестывалю навукі і лічбавых тэхналогій DigiPhys 3.0, які прайшоў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Папярэднія фестывалі паказалі вялікую зацікаўленасць навучэнцаў школ, прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных устаноў, бацькоў дзяцей і настаўнікаў да гэтых мерапрыемстваў. — Сёлета мы правялі фестываль у абноўленым фармаце з улікам вопыту правядзення іх у ... Падрабязней »
Назаўсёды любімы філалагічны
Рыхтуючыся пісаць матэрыял пра філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, доўга разважала, з чаго пачаць. Пакуль не зразумела, што трэба казаць ад першай асобы, бо я сама выпускніца філфака ГДУ, а зараз яшчэ і рэдактар універсітэцкай газеты. Па службовай неабходнасці часта бываю на родным факультэце, сустракаюся з выкладчыкамі, якія за 14 гадоў амаль не змяніліся — засталіся такімі ж ... Падрабязней »