Дапаможа вызначыцца “ПрафСТАРТ”

Выбар прафесійнага шляху — адно з найважнейшых рашэнняў у жыцці чалавека. Дапамагчы маладым людзям зрабіць гэты выбар свядома, вызначыць іх схільнасці да той ці іншай спецыяльнасці, уцягнуць у працэс настаўнікаў і бацькоў — вось задачы, над выкананнем якіх працуе Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі.

Прафесар В.П.Таранцей на “Педагагіядзе”.

Сёлета на Гродзеншчыне дзейнічаюць 108 профільных класаў педагагічнай накіраванасці, у якіх вучыцца 901 чалавек. Адзначаецца тэндэнцыя штогадовага павелічэння іх колькасці прыкладна на 6,3 працэнта.

— Супрацоўнікі ГрАІРА сталі першапраходцамі ў стварэнні праграм для педагагічных і аграрных класаў у Гродзенскай вобласці. Педагагічныя класы былі створаны ў рэгіёне ў 2014 годзе, і з першых дзён іх існавання інстытут вядзе сістэмную работу з педагогамі, якія ў іх працуюць, — расказвае рэктар Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Сяргейка. — Да ўдзелу ў мерапрыемствах далучаем і навучэнцаў профільных класаў.

Дарэчы, Святлана Сяргейка, а таксама дэкан факультэта прафесійнай самарэалізацыі Ларыса Таранцей у складзе аўтарскага калектыву разам з выкладчыкамі БДПУ імя Максіма Танка былі распрацоўшчыкамі праграмы факультатыву “Уводзіны ў педагагічную прафесію”.

Цікавай і эфектыўнай формай работы з педагогамі сталі педагагічныя форумы “ПедСТАРТ”, а з навучэнцамі — педагагіяда “Дыялог вопыту і маладосці, навукі і практыкі”.

— Форум “ПедСТАРТ” стаў унікальнай платформай павышэння прафесійнага майстэрства педагогаў, якія працуюць у профільных класах педагагічнай накіраванасці, — расказвае дацэнт кафедры псіхолагапедагагічнага суправаджэння адукацыі Галіна Бархерыт. —  Асноўныя мэты форуму — садзеянне прафесійнаму развіццю, удасканаленне педагагічнага майстэрства ў сістэме профільнай педагагічнай адукацыі, пошук новых форм і метадаў павышэння эфектыўнасці работы з навучэнцамі, выяўленне і распаўсюджванне перадавога педагагічнага вопыту — эфектыўна дасягаюцца ў працэсе сумеснай дзейнасці ГрАІРА і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. 

За апошнія тры гады настаўнікі васьмі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі дзяліліся сваім вопытам, прадстаўлялі на форуме цікавыя напрацоўкі, праводзілі майстаркласы, прэзентацыі праектаў, панэльныя дыскусіі. Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі наладзіў цеснае супрацоўніцтва па прафарыентацыйнай рабоце з сярэдняй школай № 8 Слоніма, ліцэем № 1 Гродна,  сярэдняй школай № 11 Ліды, Іўеўскай сярэдняй школай, сярэдняй школай № 7 Ваўкавыска. 

Прафарыентацыя з’яўляецца задачай усяго дзяцінства. Крок за крокам, нават у дзіцяці дашкольнага ўзросту, павінна фарміравацца здольнасць разумець свае патрэбы, жаданні і інтарэсы.

Навучэнцаў профільных класаў аб’ядноўвае “Педагагіяда”. Штогод ГрАІРА прапаноўвае ўдзельнікам цікавую праграму. Так, сёлета ў рамках “Педагагіяды” праводзілася традыцыйная алімпіяда па педагогіцы, а таксама ўпершыню адбылася навуковапрактычная канферэнцыя “Адукацыя і моладзь. Навуковы пошук”, у якой прынялі ўдзел 30 навучэнцаў.

Работа з будучымі педагогамі працягваецца і летам. Інстытут развіцця адукацыі арганізоўвае дзевяцідзённы аздараўленчы летнік “ПрафСТАРТ”, які ўпершыню быў адкрыты ў 2019 годзе на базе інстытута. У 2020 годзе, з улікам эпідэмічнай сітуацыі, профільны летнік працаваў у дыстанцыйным рэжыме. Яго ўдзельнікамі сталі 379 навучэнцаў з усіх абласцей Беларусі, аб’яднаных у 85 каманд. Будучыя педагогі вызначалі перспектывы развіцця педагагічнай прафесіі і сучаснай установы адукацыі, стваралі мадэль педагога будучыні, праектавалі “Мадэль Я ў ролі сучаснага педагога і педагога будучыні”. Такія прафарыентацыйныя імпрэзы рознай накіраванасці праходзілі ў летніку штодня. 

Усе мерапрыемствы накіраваны на павышэнне прэстыжу педагагічнай прафесіі сярод навучэнцаў і іх бацькоў, павелічэнне колькасці матываваных навучэнцаў, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці, павышэнне  ўзроўню задаволенасці навучэнцаў і бацькоўскай грамадскасці якасцю адукацыйных паслуг. Удзел у згаданых мерапрыемствах спрыяе прафесійнаму самавызначэнню навучэнцаў. З імі сустракаюцца вядомыя людзі. Так, у красавіку гэтага года ў “Педагагіядзе” ўдзельнічаў загадчык кафедры педагогікі і сацыяльнай работы педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы,  доктар педагагічных навук, прафесар Віктар Пятровіч Таранцей. 

Падключыўся інстытут і да работы з аграрнымі класамі. Адбылася ўжо VIII сесія адукацыйнай платформы “АграКЛАС”, мэта якой — папулярызаваць аграрныя прафесіі сярод навучэнцаў, арганізоўваць навучанне педагогаў, садзейнічаць наладжванню эфектыўнага ўзаемадзеяння устаноў адукацыі і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Навучэнцы аграрных класаў у летніку.

Для падлетка выбар прыдатнай прафесіі не з лёгкіх, бо ён вызначае, па сутнасці, далейшае жыццё і з’яўляецца стрэсавым. Таксама ў падлетка няма неабходных ведаў пра змест прафесійнай дзейнасці, ёсць цяжкасці пры ацэнцы сваіх асобасных якасцей і іх супастаўленні з патрабаваннямі прафесіі. Разумная пабудова свайго працоўнага шляху для большасці дзяцей непасільная задача. Нам трэба прапанаваць падлетку не менш за тры варыянты прафесій, якія яму падыходзяць, а канчатковы выбар ён павінен зрабіць сам.

У гэтым навучальным годзе на Гродзеншчыне працуюць 62 класы аграрнай накіраванасці, у якіх вучыцца звыш 460 чалавек. Вялікую работу ГрАІРА сумесна з Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэтам праводзіць з навучэнцамі і настаўнікамі, метадыстамі раённых вучэбнаметадычных кабінетаў, якія курыруюць работу гэтых класаў. Да работы адукацыйнай платформы “АграКЛАС” далучаюцца спецыялісты з іншых абласцей Беларусі, а для навучэнцаў праводзяць “Аграгіяду” з арганізацыяй майстаркласаў, конкурсаў, наведваннем перадавых аграпрамысловых прадпрыемстваў.

Для адпачынку ў профільным летніку “ПрафСТАРТ” запрашаюцца і  навучэнцы аграрных класаў. Сярод прафарыентацыйных мерапрыемстваў — арганізацыя дыягностыкі “Прызванне ўнутры мяне”, дзякуючы якой навучэнцы аграрных класаў вызначаюць, якая прафесія адпавядае ім лепш за ўсё. А вэбдыягностыка дапамагае ўсвядоміць перашкоды на шляху да выбранай прафесіі.

Дзейнасць ГрАІРА ў гэтым напрамку была адзначана на рэспубліканскім аглядзеконкурсе на лепшы аздараўленчы летнік у намінацыі “Новыя мадэлі арганізацыі дзіцячага адпачынку “Зробім лета ярчэйшым” дыпломам ІІ ступені. Быў адзначаны і калектыў аўтараў — складальнікаў праекта “Гульнявая 9Dмадэль летніка “Грані майго асабістага і прафесійнага Я”: дэкан факультэта прафесійнай самарэалізацыі Ларыса Таранцей, прарэктар па вучэбнаметадычнай рабоце Алена Казаноўская, начальнік Цэнтра ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы Алена Акімава, метадыст метадычнага ўпраўлення маніторынгу і менеджменту адукацыі Наталля Сачэўка.

Вопыт арганізацыі летніка “ПрафСТАРТ” у анлайнфармаце Наталля Сачэўка прадставіла на рэспубліканскім семінарынарадзе па падвядзенні вынікаў летняга аздараўленчага сезона і на педагагічным форуме “Удасканаленне педагагічнага майстэрства ў сістэме профільнай педагагічнай адукацыі”.

— Прафарыентацыя з’яўляецца задачай усяго дзяцінства. Крок за крокам, нават у дзяцей дашкольнага ўзросту, павінна фарміравацца здольнасць разумець свае патрэбы, жаданні і інтарэсы, — лічыць кіраўнік Цэнтра прафесійнай арыентацыі старшы выкладчык кафедры псіхолагапедагагічнага суправаджэння адукацыі ГрАІРА Дар’я Драгун. — Вельмі часта задаюць пытанне: “З якога ўзросту пачынаць прафарыентацыю?” Калі гаворка ідзе пра тэсціраванне, то раней чым у 14—15 гадоў яно будзе хутчэй неэфектыўнае, бо псіхіка падлетка яшчэ вельмі рухомая і зменлівая. Падлетак хоча ўсяго і адразу, ён штодня здзіўляе сваім “канчатковым выбарам” прафесіі: то  кухара, то ўрача, то стыліста ці опернага спевака. Гэтая пошукавая актыўнасць цяпер жыццёва неабходная, і дарослыя павінны ствараць усе ўмовы для прафесійнага самавызначэння дзяцей.

— Сучасны свет прафесій — велізарны, разнастайны, і ён з году ў год пашыраецца, мяняецца. У сувязі з гэтым існуе неабходнасць правільнага, аб’ектыўнага, абгрунтаванага і ў канкрэтны момант часу патрэбнага грамадству выбару прафесіі, — дадае Ларыса Таранцей. — Для падлетка выбар прыдатнай прафесіі не з лёгкіх, бо ён вызначае, па сутнасці, далейшае жыццё і з’яўляецца стрэсавым. Таксама ў падлетка няма неабходных ведаў пра змест прафесійнай дзейнасці, ёсць цяжкасці пры ацэнцы сваіх асобасных якасцей і іх супастаўленні з патрабаваннямі прафесіі. Разумная пабудова свайго працоўнага шляху для большасці дзяцей непасільная задача. Асноўнымі напрамкамі прафарыентацыйнай работы з’яўляюцца прафесійнае інфармаванне, прафесійныя пробы, прафесійныя кансультацыі, прафесійны адбор, прафесійны і сацыяльнапрафесійны падбор. Усе гэтыя методыкі спецыялісты інстытута выкарыстоўваюць у прафарыентацыйнай рабоце. Падлетку трэба прапанаваць не менш за тры варыянты прафесій, якія яму падыходзяць, а канчатковы выбар ён павінен зрабіць сам.

Вялікая роля ў прафесійным вызначэнні навучэнцаў адводзіцца і школьным настаўнікам. У праграмы павышэння кваліфікацыі для асобных катэгорый педагагічных работнікаў у ГрАІРА на працягу трох апошніх гадоў уключаецца тэма круглага стала “Асноўныя напрамкі ўдасканалення сістэмы адукацыі рэгіёна”, дзе прадстаўлена дзейнасць сістэмы прафесійнатэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Гродзеншчыны. У 2020 годзе ў круглым стале прынялі ўдзел 5160 слухачоў. Створаны пералік устаноў прафесійнатэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прадпрыемстваў Гродна для наведвання слухачамі курсаў павышэння кваліфікацыі. Распрацавана таксама тэматыка практычных заняткаў і вызначаны катэгорыі слухачоў для рэалізацыі праграм павышэння кваліфікацыі з наведваннем найбуйнейшых прадпрыемстваў рэгіёна.

Сёлета ў ГрАІРА была рэалізавана праграма павышэння кваліфікацыі “Удасканаленне педагагічнага майстэрства ў сістэме профільнага педагагічнага навучання” для 30 педагогаў, якія працуюць у класах педагагічнай накіраванасці.

Зараз у Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі рыхтуюцца да арганізацыі чарговай змены летніка “ПрафСТАРТ”, якая запланавана на канец чэрвеня. Ставіцца задача стварыць умовы для прафесійнага самавызначэння старшакласнікаў, фарміравання пазітыўнага стаўлення да выбару прафесіі. Удзельнікі змены змогуць атрымаць профільнае суправаджэнне і куратарства, палепшыць свае навыкі ў будучай прафесіі, спазнаўшы яе асаблівасці. Дзеці паўдзельнічаюць у шматлікіх крэатыўных мерапрыемствах, створаць электронны прадукт у выбраным медыярэсурсе. Ста ць удзельнікамі ”ПрафСТАРТА” могуць навучэнцы не толькі з Гродзенскай вобласці, але і з іншых рэгіёнаў краіны.

Надзея ВАШКЕЛЕВІЧ.
Фота Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.