Архів тега: БНТУ

Больш камфорту і бяспекі

“Разумны горад” пачынаецца з разумнай арганізацыі дарожнага руху У апошні час адкрыццё новых спецыяльнасцей у вышэйшай школе адбываецца даволі рэдка. Усе чакаюць новага класіфікатара. А вось у БНТУ чакаць не сталі, і з гэтага года аўтатрактарны факультэт пачынае набор на новую спецыяльнасць — “Эксплуатацыя інтэлектуальных транспартных сістэм на аўтамабільным і гарадскім транспарце”. Пра тое, чым адметная новая спецыяльнасць, нам расказаў ... Падрабязней »

Падрыхтаваць інжынера з экалагічным мысленнем

Такую стратэгічную задачу вырашае кафедра экалогіі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Сёння тут вядзецца падрыхтоўка інжынераў па спецыяльнасці “Экалагічны менеджмент і аўдыт у прамысловасці”. Больш таго, кафедра працуе для ўсяго БНТУ, дзе распрацавана і ўкаранёна сістэма бесперапыннай экалагічнай падрыхтоўкі інжынераў на працягу ўсяго перыяду іх навучання. Чаму экалагічныя веды неабходны кожнаму адукаванаму чалавеку? Пра гэта гутарым з загадчыкам кафедры экалогіі БНТУ ... Падрабязней »

Магія тэхнічнай творчасці

Філіял БНТУ “Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж” — навучальная ўстанова з багатай гісторыяй і традыцыямі, з прызнаным аўтарытэтам. Сярод выпускнікоў каледжа — заслужаныя архітэктары, вядомыя дызайнеры, паспяховыя кіраўнікі. Сённяшнія навучэнцы таксама амбіцыйныя асобы, для якіх архітэктурна-будаўнічая сфера — магія тэхнічнай творчасці. У каледж паступаюць матываваныя маладыя людзі, бо навучанне тут мае свае асаблівасці. Будучыя архітэктары і дызайнеры ўжо на ўваходзе ў ... Падрабязней »

Убачыць, дакрануцца, адчуць

У БНТУ стартаваў другі сезон праекта “Прафарыентацыйныя суботы”. 28 кастрычніка тут прайшоў дзень адкрытых дзвярэй, дзе абітурыентам быў прадстаўлены ўвесь калейдаскоп універсітэцкіх магчымасцей. А з пачатку лістапада кожную суботу выпускаючыя кафедры будуць прэзентаваць асобныя спецыяльнасці. Першай 4 лістапада пачала кафедра прамысловага дызайну і ўпакоўкі, якая прадставіла спецыяльнасці “Упаковачная вытворчасць” і “Дызайн вытворчага абсталявання”. — Дзень адкрытых дзвярэй — гэта перш ... Падрабязней »

Незвычайны свет горнай вытворчасці

Абітурыентам факультэта горнай справы і інжынернай экалогіі БНТУ пашанцавала. Прычым не толькі з выбарам унікальных спецыяльнасцей, але і з дасціпнымі лектарамі, якія пазнавальна і цікава расказалі пра кожную з іх. Днямі на факультэце прайшоў дзень адкрытых дзвярэй. У холе вучэбнага корпуса № 9 БНТУ было ажыўлена: тут сабралася не менш за 30 школьнікаў, гімназістаў і ліцэістаў, сярод якіх немаленькую частку ... Падрабязней »

Чалавек — для творчасці, а манатонную нецікавую працу павінны выконваць робаты

У апошнія гады ва ўсім свеце, у тым ліку ў Беларусі, назіраецца сапраўдны бум дзіцячай робататэхнікі. Падрастае пакаленне, якое не проста марыць праграмаваць ці кіраваць пэўнымі працэсамі, а хоча ствараць новую рэальнасць, дзе ўсю нудную працу выконваюць робаты, а чалавек займаецца навукай і творчасцю. Напэўна, праз некалькі гадоў гэтыя дзеці будуць штурмаваць факультэты, дзе вучаць аўтаматызацыі і робататэхніцы. Дарэчы, так ... Падрабязней »

Хто спраектуе беларускі электрамабіль?

Інфармацыйныя тэхналогіі даўно знаходзяцца ў зоне павышанай увагі абітурыентаў. Падчас уступнай кампаніі факультэты і спецыяльнасці адпаведнага напрамку запаўняюцца звычайна ў першую чаргу. А што з тымі цікавымі складанымі спецыяльнасцямі, якія знаходзяцца на скрыжаванні праграмавання і інжынернай навукі? Пра гэта мы гутарым з дэканам факультэта інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі БНТУ Яўгенам Яўгенавічам ТРАФІМЕНКАМ. — Яўген Яўгенавіч, я мяркую, што спецыяльнасцям вашага ... Падрабязней »

Школьныя крокі да паспяховай прафесійнай будучыні

У гэтым годзе ў краіне з’явілася новая алімпіяда “Крок да інавацый”, а з ёй і новая магчымасць для школьнікаў выпрабаваць сябе. У Інстытуце інтэграваных форм навучання і маніторынгу адукацыі БНТУ, які стаў арганізатарам гэтага спаборніцтва, дакладна ведаюць, што гэтая адкрытая алімпіяда ні ў якім разе не стане апошняй. Прабацькам алімпіяды можна назваць знакаміты конкурс “ТэхнаІнтэлект”. Тым не менш у гэтых ... Падрабязней »

Цікавасць да тэхнічных спецыяльнасцей расце

Дзень адкрытых дзвярэй — гэта каштоўная магчымасць атрымаць уласнае ўяўленне пра ўніверсітэт і зразумець тое, пра што не прачытаеш ні ў адным буклеце ці на сайце. У гэты дзень можна проста пагутарыць з прафесарам, загадчыкам кафедры ці дэканам факультэта, можна ўбачыць новыя ракурсы абранай спецыяльнасці і пераканацца ў сваім выбары або… перадумаць (што таксама нядрэнна, бо гэта лепш, чым пазнейшыя ... Падрабязней »

Пасрэднікі паміж навукай і вытворчасцю

Інавацыі… Як многа ў гэтым слове — навука, творчасць, абнаўленне, лідарства, прагрэс. Гэта тое, што павышае эфектыўнасць эканомікі, спрыяе павышэнню якасці жыцця і робіць кожнага ўдзельніка працэсу багацейшым матэрыяльна, інтэлектуальна і маральна. Як вядома, наша краіна ўзяла курс на пабудову інавацыйнай эканомікі, і пастаўлена задача аб падрыхтоўцы адпаведных кадраў. Эксперты падлічылі, што для новай інавацыйнай эканомікі патрабуецца каля 60 тысяч ... Падрабязней »