Архів тега: ЦТ

На крок наперадзе

Зрэшты, без асабістага візіту ў прыёмную камісію ўніверсітэта пакуль не абысціся. У вызначаныя тэрміны абітурыентам трэба будзе прынесці сюды свае атэстаты, сертыфікаты ЦТ, медыцынскія даведкі і іншыя неабходныя дакументы, а таксама паставіць асабістыя подпісы на заявах. Аднак несумненны плюс электроннай заявы ў тым, што гэты важны для абітурыента дакумент, дзе ўказваецца пералік пажаданых спецыяльнасцей, будзе запаўняцца загадзя, без чэргаў і ... Падрабязней »

Рыхтуемся да “Творчасці”

“Не палохайцеся творчых іспытаў”, — прыйшлося мне падбадзёрваць і настройваць на правільны лад сваіх знаёмых, якія вырашылі паступаць на факультэт, дзе ўнутраны экзамен па творчасці абавязковы. І хоць яшчэ пачатак года, і часу на падрыхтоўку хапае, абітурыенты і іх бацькі ўжо адчуваюць страх, а разам з ім узнікае нядобрая думка адмовіцца ад сваёй мары і выбраць іншую спецыяльнасць, дзе трох ... Падрабязней »

Ці так “уж невтерпёж” гадаць, чаму роўны лік π у тэстах па матэматыцы?

Даць адназначную ацэнку, удалымі ці не зусім былі вынікі ўступных іспытаў у бягучым годзе, немагчыма. Гэта залежыць ад таго, наколькі тая ці іншая частка насельніцтва задаволіла свае асабістыя ці грамадскія патрэбы. На самай справе, не могуць быць у аднолькавай ступені задаволены вынікамі ўступных іспытаў настаўнік школы і, як цяпер кажуць, менеджар сістэмы адукацыі, бацькі абітурыента і работадаўца будучага выпускніка ўніверсітэта. ... Падрабязней »

Чаму бал ЦТ істотна ніжэйшы за адзнаку ў атэстаце?

Тэма сённяшняга апытання, заяўленая ў загалоўку, некаму пакажацца надуманай, а некага, магчыма, насцярожыць. Першая думка, якая ўзнікае, калі шукаеш адказ, — напэўна, у школе завышаюць адзнакі. Другая думка такая: а ці павінны ўвогуле супадаць гэтыя паказчыкі? Школьны экзамен і цэнтралізаванае тэсціраванне вельмі адрозніваюцца і па форме, і па сваіх задачах. Але, з другога боку, калі ў вучня 9 балаў па ... Падрабязней »

Абітурыенты сталі больш дысцыплінаванымі

Завяршылася цэнтралізаванае тэсціраванне. Зараз поўным ходам ідзе выдача сертыфікатаў, а Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў пачаў падводзіць першыя вынікі. Пра адметнасці сёлетняга ЦТ мы папрасілі расказаць дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў М.С.Фяськова. — Відавочна, што тэма цэнтралізаванага тэсціравання спакваля сыходзіць з першых палос: і рэгістрацыя, і самі іспыты праходзяць у спакойным штатным рэжыме, ЦТ стала звыклым і зразумелым для ўсіх удзельнікаў уступнай ... Падрабязней »

У першым патоку

У аўторак пачаўся прыём дакументаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі першага патоку. І хоць на той час цэнтры тэсціравання толькі прыступілі да выдачы сертыфікатаў ЦТ, многія абітурыенты паспелі і сертыфікаты атрымаць, і дакументы падаць. Напрыклад, у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў да канца дня на некаторыя спецыяльнасці ўжо быў конкурс. Дарэчы, у творчых установах адукацыі паняцце конкурсу мае тое ж значэнне, што ... Падрабязней »

Як рашыць самую складаную задачу?

Нядаўна ў нашу рэдакцыю прыйшоў ліст ад настаўніка фізікі гомельскай гімназіі № 56 Аляксея Мікалаевіча Паўлава. У ім аўтар выказаў свае развагі наконт цэнтралізаванага тэсціравання і ў прыватнасці наконт адной фізічнай задачы. “Хацелася б падзяліцца варыянтам рашэння задачы В10 у заданнях 2012 года па фізіцы, — піша Аляксей Мікалаевіч. — Скажу прама, на выкананне гэтай задачы было затрачана значна больш як тры гадзіны”. Аўтар пісьма даслаў нам уласнаерашэннезгаданай задачы, ... Падрабязней »

Дамашняе заданне для будучых абітурыентаў

Паважаныя абітурыенты наступнага года! Не здзіўляйцеся, што ў гэтыя ліпеньскія дні, калі цэнтралізаванае тэсціраванне бягучага года завяршылася, я звяртаюся да вас, каб перасцерагчы ад магчымых памылак ці наўмысных дзеянняў, якія могуць нашкодзіць у час вашых уступных іспытаў у 2013 годзе. Карацей, каб адно і тое ж грабільна не дастала і вашага лба. Зразумейце, што ўсе парады абумоўлены практыкай сёлетніх уступных іспытаў. У ... Падрабязней »

Нішто не павінна збіць вас з толку

Цэнтралізаванае тэсціраванне праводзіцца ў Беларусі ўжо 8 гадоў. За гэты час Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў сфарміравана некалькі тысяч тэставых заданняў па кожным прадмеце, якія з’яўляюцца магутным арсеналам для абітурыентаў пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання. Прааналізаваўшы гэтыя матэрыялы, нескладана заўважыць, што тыпы заданняў з году ў год практычна не мяняюцца, за выключэннем некаторых адрозненняў. Вось на гэтых адрозненнях, а калі быць ... Падрабязней »

Зімовыя роздумы аб летнім ЦТ

Цэнтралізаванае тэсціраванне даўно і трывала ўвайшло ў наша жыццё, яго прынялі і ВНУ, і школа, і грамадства. Але кожны год падрастаюць новыя абітурыенты — старшакласнікі, для якіх ЦТ — гэта яшчэ нязведаны вопыт, а таму многія хвалююцца, перажываюць. Натуральна, яны прыслухоўваюцца да чужых меркаванняў, а гэта могуць быць і аб’ектыўныя ацэнкі, і міфы. Прычым, аб’ектыўныя ацэнкі звычайна спакойныя, узважаныя, а ... Падрабязней »