Архів тега: Беларускі дзяржаўны універсітэт

Адукацыя. Лепшы экспарцёр

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прызнаны пераможцам у конкурсе “Лепшы экспарцёр — 2020” у намінацыі “Адукацыя”. Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў адбылася ў Мінскай гарадской ратушы. Дыплом і памятную статуэтку рэктару БДУ Андрэю Каралю ўручыў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч. Такая высокая ўзнагарода стала магчымай дзякуючы актыўнай рабоце БДУ па навучанні замежных грамадзян. Сёння ва ўніверсітэце праходзяць падрыхтоўку звыш 4 тысяч замежных студэнтаў ... Падрабязней »

У калекцыю нумізматаў краіны і свету

“Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. 100 гадоў”. Памятную манету з такім надпісам выпусціў Нацыянальны банк у гонар векавога юбілею БДУ. Гэта першы выпадак у сучаснай гісторыі, калі манета прысвечана ўстанове адукацыі. Дызайнерам памятнай манеты выступіла мастак Нацыянальнага банка Святлана Заскевіч. Выраблены грашовы знак у Казахстанскім манетным двары. Пярэдні бок манеты дэкарыраваны фірменным элементам БДУ ў выглядзе беларускага арнаменту “васьмірог”. У цэнтры размешчаны ... Падрабязней »

Лавіце птушачку!

Рэспубліканскі фотаконкурс для школьнікаў упершыню пройдзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы школ, ліцэяў і гімназій. Як паведамілі ў прэс-службе БДУ, мэта конкурсу — стварэнне ўмоў для самарэалізацыі школьнікаў у галіне дзіцячай журналістыкі і фарміраванне ў іх інфармацыйнай культуры. Арганізатарам творчага спаборніцтва выступіў факультэт журналістыкі БДУ пры ўдзеле міністэрстваў адукацыі і інфармацыі, Рэспубліканскага фонду развіцця турызму і падтрымкі ... Падрабязней »

Інстытут адзінства

Будынак Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта знаходзіцца ў сэрцы горада — на праспекце Незалежнасці, 24. Гэтак жа ўстанова займае цэнтральнае месца ў жыцці тых, хто пераступае яе парог у статусе студэнта. Падраздзяленне ўзнікла як тэалагічны факультэт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў 1992 годзе. Месца размяшчэння вучэбнага корпуса было выбрана нездарма: некалі тут была духоўная кансісторыя, дзе вырашаліся пытанні аб змене веравызнання, аб ... Падрабязней »

Анлайн-школа юнага матэматыка. Ужо адкрыта

З 1 красавіка Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт адкрыў бясплатны доcтуп да анлайн-школы юнага матэматыка. Навучанне будзе праходзіць у межах школьнай праграмы 5—11 класаў. Курс, распрацаваны выкладчыкамі механіка-матэматычнага факультэта, дасць дзецям магчымасць сістэматызаваць і праверыць уласныя веды, а таксама самастойна падцягнуць некаторыя тэмы. Для вучняў кожнага класа арганізатары падрыхтавалі сем блокаў (адны заняткі на тыдзень), якія працягнуцца да канца навучальнага года. У ... Падрабязней »

БДУ: 101% да плана прыёму мінулага года

Сёлета Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт плануе прыняць на першую ступень навучання 5193 чалавекі, што складае 101% да плана прыёму 2018 года (летась — 5142). На дзённую бюджэтную форму набор у БДУ складае 2130 чалавек, на завочную бю­джэтную — 216 студэнтаў. Суадносіны месцаў на прыродазнаўчыя і сацыяльна-эканамічныя, гуманітарныя спецыяльнасці — 67% і 33% адпаведна. Звяртаем увагу, што БДУ таксама ажыццяўляе прыём на педагагічныя напрамкі спецыяльнасцей ... Падрабязней »

БДУ чакае гасцей

У Беларускім дзяржаўным універсітэце стартавалі ўжо традыцыйныя зімовыя дні адкрытых дзвярэй. Усе вучэбныя інстытуты і факультэты, а таксама Юрыдычны каледж і Ліцэй БДУ чакаюць у госці абітурыентаў 2018 года. Ужо ў суботу, 23 снежня, дзверы перад абітурыентамі расчыніць хімічны факультэт. Госці змогуць атрымаць вычарпальную інфармацыю аб правілах і парадку паступлення, задаць пытанні кіраўніцтву, выкладчыкам і студэнтам, азнаёміцца з умовамі навучання. ... Падрабязней »

Галоўная мэта — сяброўства

“Першакурснік FESTival” хоць і маладое свята, але паспела стаць любімым сярод студэнтаў 1 курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. І нездарма, бо яно ствараецца з імі і для іх. Сёлета фэст сабраў гасцей другі раз. Ідэя яго правядзення ўзнікла ў 2016 годзе, і мінулагодняе лета актывістаў БРСМ БДУ было накіравана на распрацоўку канцэпцыі мерапрыемства. “Мы ўбачылі, што ёсць патрэба ў азнаямленні першакурснікаў ... Падрабязней »

Містар International БДУ

У Беларускім дзяржаўным універсітэце адбыўся конкурс Mister International BSU, у якім прынялі ўдзел замежныя студэнты. У фінале спаборнічалі грамадзяне Туркменістана, Турцыі, Расіі, Таджыкістана, Казахстана і Кітая. А перамогу святкаваў другакурснік філалагічнага факультэта Ахмет Ковусаў з Туркменістана (на здымку). У зале, дзе праходзіла фінальнае шоу, быў аншлаг. Студэнты розных факультэтаў прыйшлі падтрымаць сваіх замежных сяброў, якім давялося прайсці шэраг розных выпрабаванняў. ... Падрабязней »

Маладыя эрудыты мераюцца інтэлектам

У мінулыя выхадныя Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прымаў на сваёй пляцоўцы Рэспубліканскі школьны фестываль інтэлектуальных гульняў. У рамках фестывалю прайшоў дзясяты чэмпіянат Беларусі па інтэлектуальных гульнях “Тройка”, дзе ўдзельнікі праходзяць тры туры, у кожным з якіх трэба адказаць на тры пытанні па трох тэмах, і “Эрудыт-квартэт” — спартыўны варыянт тэлевізійнай гульні “Свая гульня”. Акрамя таго, сёлета ў праграму фестывалю быў уключаны ... Падрабязней »