Кожнае лета першакурснікі філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны едуць збіраць фальклор. Сёлета падчас фальклорнай экспедыцыі нам давялося падарожнічаць па Ельскім раёне. Вельмі цікавай і надзвычай плённай аказалася наша вандроўка: прыгожыя мясціны, гасцінныя і шчырыя людзі, цікавыя фальклорна-этнаграфічныя запісы. Мы пабывалі ў вёсках Валаўск, Кочышчы, Рамязы, Зашыр’е, Засінцы, Багуціцы, Валаўская Рудня, Старое Высокае. Там пачулі пра Каляды, куццю ... Падрабязней »