Сярод новых спецыяльнасцей, адкрытых сёлета ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны, адной з найбольш папулярных стала “Прыкладная інфарматыка (праграмнае забеспячэнне камп’ютарных сістэм)” са спецыялізацыяй “Мультымедыйныя сістэмы і інтэрнэт-праграмаванне”. Рыхтаваць спецыялістаў па гэтым напрамку пачалі на факультэце матэматыкі і тэхналогій праграмавання. Яшчэ сем месяцаў назад першакурснік Алег Сяменчык здаваў цэнтралізаванае тэсціраванне і хваляваўся пра паступленне ва ўніверсітэт. Юнак кажа, што спецыяльнасць выбраў даўно, нават не ... Падрабязней »