Рыхтуючыся пісаць матэрыял пра філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, доўга разважала, з чаго пачаць. Пакуль не зразумела, што трэба казаць ад першай асобы, бо я сама выпускніца філфака ГДУ, а зараз яшчэ і рэдактар універсітэцкай газеты. Па службовай неабходнасці часта бываю на родным факультэце, сустракаюся з выкладчыкамі, якія за 14 гадоў амаль не змяніліся — засталіся такімі ж ... Падрабязней »
Архів тега: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны
Фальклорныя падарожжы
Кожнае лета першакурснікі філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны едуць збіраць фальклор. Сёлета падчас фальклорнай экспедыцыі нам давялося падарожнічаць па Ельскім раёне. Вельмі цікавай і надзвычай плённай аказалася наша вандроўка: прыгожыя мясціны, гасцінныя і шчырыя людзі, цікавыя фальклорна-этнаграфічныя запісы. Мы пабывалі ў вёсках Валаўск, Кочышчы, Рамязы, Зашыр’е, Засінцы, Багуціцы, Валаўская Рудня, Старое Высокае. Там пачулі пра Каляды, куццю ... Падрабязней »
Поспех чакае тых, хто імкнецца развівацца
Факультэту псіхалогіі і педагогікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны два дзясяткі гадоў. За час свайго існавання факультэт вырас як колькасна, так і якасна. Зараз у яго склад уваходзіць тры кафедры — педагогікі, псіхалогіі, сацыяльнай і педагагічнай псіхалогіі, дзе працуе каля 40 выкладчыкаў і вучыцца больш як 500 студэнтаў. А першыя выпускнікі паспяхова працуюць у самых розных сферах дзейнасці. Практыка ... Падрабязней »
Валодаць англійскай гэтак жа важна, як і асновамі прафесіі
Год назад на базе вядучай у Гомельскім рэгіёне IT-кампаніі — рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій ТАА “ІВА-Гомель-Парк” быў адкрыты філіял кафедры англійскай мовы факультэта замежных моў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Кіраўнік філіяла — загадчык кафедры англійскай мовы, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Таццяна Пачынак. Разам з Таццянай Віктараўнай мы абмеркавалі вынікі першага года работы філіяла і паразважалі пра мэтазгоднасць сумеснай ... Падрабязней »
Навошта грамадству філолагі?
Сёлетняя ўступная кампанія ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны паказала, што ў маладых людзей узрастае цікавасць да філалогіі. Прахадны бал на рускую філалогію на філалагічным факультэце складаў 296, на беларускую — крыху менш. Конкурс вытрымаць прыйшлося і абітурыентам, якія мелі мэтавыя накіраванні. Васьмёра чалавек былі залічаны без экзаменаў — гэта выпускнікі, якія скончылі ўстанову сярэдняй адукацыі з адзнакай, і ... Падрабязней »
Мова адчыняе дзверы
Шлях у прафесію ў кожнага свой. У адных ён усвядомлены, у іншых выпадковы. Ёсць меркаванне, што ўсвядомлены выбар больш паспяховы. З гэтым можна пагадзіцца альбо не, аднак, аналізуючы жыццёвыя гісторыі сяброў і знаёмых, разумееш: справа, абраная па душы, заўсёды прыносіць плён. Нельга плыць па цячэнні — Калі мне было 5 гадоў, дзядзька падарыў мне кнігу — дапаможнік па англійскай мове, ... Падрабязней »
Добрыя эканамісты патрэбны заўсёды
Тое, што сёння ў краіне лішак спецыялістаў з эканамічнай адукацыяй, не можа быць перашкодай для маладых людзей, якія бачаць сябе менавіта ў гэтай прафесіі і імкнуцца стаць прафесіяналамі. Выдатныя спецыялісты заўсёды запатрабаваны ў любой сферы дзейнасці. У Гомельскай вобласці вядучая роля пры падрыхтоўцы спецыялістаў эканамічнага профілю належыць эканамічнаму факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Сёння на факультэце налічваецца больш ... Падрабязней »
Прафесія дбайная, творчая, вечная
Колькі б ні мінула часу, як бы ні мяняўся свет, пакуль будуць існаваць эканамічныя адносіны, будзе запатрабавана прафесія бухгалтара. Менавіта бухгалтар вызначае фінансавую стратэгію развіцця бізнесу і трымае ўсе даходы і расходы прадпрыемства пад кантролем. Яму даводзіцца пастаянна прымаць важныя рашэнні і несці за іх адказнасць. Зразумела, для эфектыўнай работы ад бухгалтара патрабуецца актыўны творчы падыход, кампетэнтнае меркаванне, арганізатарская ініцыятыва. ... Падрабязней »
Класічная адукацыя для сучаснага жыцця
Новай хваляй першакурснікаў папоўнілася самая вялікая ўстанова адукацыі Беларускага Палесся — Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. За права вучыцца тут змагаліся звыш 2,6 тысячы абітурыентаў, аднак толькі 1608 з іх сталі студэнтамі. На першы курс дзённага аддзялення залічана больш за тысячу юнакоў і дзяўчат, завочнага — каля шасцісот. Адукацыю за кошт бюджэтных сродкаў атрымаюць 780 першакурснікаў, на ўмовах аплаты ... Падрабязней »
Першы рэгіянальны інстытут Канфуцыя
Хутка ў Беларусі з’явіцца яшчэ адзін інстытут Канфуцыя. Ён будзе працаваць у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны і стане першым рэгіянальным інстытутам па вывучэнні кітайскай мовы і культуры. Адкрыццё запланавана на канец восені. Дамоўленасць аб гэтым была дасягнута падчас візіту ў Гомельскі ўніверсітэт афіцыйнай дэлегацыі Нанкінскага ўніверсітэта навукі і тэхналогіі. Новы крок у вывучэнні кітайскай мовы Кітайскія госці сустрэліся ... Падрабязней »