На пытанне “Кім быць?” Ія Ташлыкава-Бушкевіч знайшла адказ у 4 гады: безумоўна, фізікам! І з таго часу ніколі не сумнявалася ў сваім рашэнні. З самага маленства яна бачыла прыклад бацькі (Ігар Серафімавіч Ташлыкаў — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, пэўны час узначальваў фізічны факультэт БДПУ імя Максіма Танка) і таму марыла жыць і працаваць, як ён, — паўнацэнна, цікава, з адданасцю ... Падрабязней »