“Няма розніцы, хто будзе кантактаваць з дзецьмі — настаўнік ці настаўніца, важна, каб гэта была асоба, — лічаць героі матэрыялу — хлопцы, якія ў найбліжэйшай будучыні стануць педагогамі. — Спадзяёмся, наш прыклад зможа павярнуць некага да прафесіі”. Трэцякурснік прыродазнаўчага факультэта БДПУ Мікалай Жураўкін характарызуе сябе як актыўнага, мэтанакіраванага і камунікабельнага юнака, гатовага прыйсці на дапамогу. Сябры дамалёўваюць яго партрэт такімі ... Падрабязней »
Архів тега: настаўнік
Як прыцягнуць маладое пакаленне мужчын у школы?
Гэтае пытанне ўзнікае ў мяне, калі ўсё часцей у школе сустракаю педагога жанчыну. У сярэдняй школе № 2 Свіслачы 9 мужчын (15%) выкладаюць вучэбныя прадметы ў 5—11 класах і 1 — на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Згодна з данымі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, на кастрычнік 2017 года толькі 14% настаўнікаў і кіраўнікоў школ у нашай краіне — мужчыны. ... Падрабязней »
Не памыліцца ў галоўным
— Правільна выбраная прафесія — гэта не проста ўдала ці няўдала прынятае ў юнацтве рашэнне, а даволі часта шчаслівы ці нешчаслівы лёс, актыўнае, творчае і радаснае жыццё ці пасіўнае, абыякавае і бэссэнсоўнае існаванне, — гаворыць настаўніца хіміі брэсцкага ліцэя № 1 імя А.С.Пушкіна Святлана Сяргееўна Мелехавец. Сучасны свет імкліва мяняецца. Разам з ім мяняюцца і прафесіі. Развіццё навукі і тэхнікі ... Падрабязней »
У педагогіку павінны ісці лепшыя
У сучасным свеце вельмі важна валодаць замежнымі мовамі, і чым больш моў ты ведаеш, тым шырэйшыя магчымасці, якія адкрывае перад табой жыццё. Знаўцы сцвярджаюць: каб на належным узроўні авалодаць той ці іншай мовай, неабходна палюбіць яе. І першы, хто можа закласці гэтую любоў, — настаўнік. Менавіта гэтаму вучаць у Рэчыцкім дзяржаўным педагагічным каледжы. Падрыхтоўка настаўнікаў-замежнікаў — адметнасць педкаледжа. Крыху гісторыі ... Падрабязней »
Настаўнік — прызванне тваё і маё
Прынята лічыць, што педагагічная прафесія мае тэндэнцыю да зніжэння сваёй запатрабаванасці. Маўляў, гэта толькі сапсаваныя нервы і нізкая заработная плата. Калектыў студэнтаў і выкладчыкаў Лоеўскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа нястомна развейвае гэты міф, з захапленнем адкрываючы для сваіх абітурыентаў цуды будучай прафесіі. Лоеўскі педагагічны каледж рыхтуе кадры па спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя” з кваліфікацыяй “настаўнік”. Пры гэтым ён прапаноўвае абітурыентам на выбар ... Падрабязней »
Пра філфак, студэнтаў і сесію…
Што такое філалогія і як яна звязана з юрыспрудэнцыяй? Чаму філолаг — гэта не толькі настаўнік у школе? Ці варта бацькам кантраляваць сваіх дзяцей-студэнтаў? На гэтыя пытанні мы знайшлі адказы на філалагічным факультэце БДУ. Ці сталі студэнты больш прагматычнымі? Як расказалі на факультэце, раней галоўнай мэтай было менавіта паступленне ў ВНУ і атрыманне адукацыі. Зараз абітурыентаў цікавіць тое, дзе яны ... Падрабязней »
Філолаг-паліглот — не павеў моды, а патрабаванне часу
Старэйшае пакаленне настаўнікаў памятае, як няпроста было раней трапіць на філалагічны факультэт: чатыры чалавекі на месца, а то і больш. Час змяніўся — іншымі сталі патрабаванні на рынку працы, а моладзь стала больш прагматычнай. Каб філалогія не страціла прывабнасці, а выпускнікі філфакаў заставаліся запатрабаванымі, кіраўніцтву філалагічных факультэтаў прыходзіцца ўносіць змены ў вучэбны працэс і шукаць новыя падыходы да падрыхтоўкі будучых ... Падрабязней »
Прыцягненне нязведанага
Настаўнікі паставілі вам аптымістычны і перспектыўны дыягназ — схільнасць да навуковай дзейнасці? Тады пры выбары месца далейшай вучобы варта ўлічваць не толькі спецыяльнасць, але і патэнцыял установы вышэйшай адукацыі: матэрыяльна-тэхнічную базу і кваліфікаванасць прафесарска-выкладчыцкага складу, традыцыі і прымяненне інавацыйных методык у адукацыйным працэсе, перспектывы для тых, хто мае намер сур’ёзна займацца навуковымі даследаваннямі. Калі прасачыць лёсы вучоных, імёны якіх вядомы ... Падрабязней »
Па месцы вучобы
У кожнага абітурыента свая стратэгія падрыхтоўкі да паступлення ў ВНУ. Але калі яе няма, то можна прыслухацца да экспертаў, якія раяць звярнуць увагу на школьныя факультатывы. Калі падумаць, то ў факультатываў шмат пераваг: магчымасць сумяшчаць асноўную вучобу і дадатковую, паглыбляць веды паэтапна і сістэмна, працаваць пад кіраўніцтвам знаёмага настаўніка, зацікаўленага ў поспехах сваіх вучняў. На мой жа погляд, адзін з ... Падрабязней »
Мы рыхтуем спецыялістаў для школы. І кропка
Часта даводзіцца чуць такі прафагітацыйны “заклік” ад прадстаўнікоў педагагічных факультэтаў: з педагагічнай адукацыяй зусім неабавязкова працаваць у школе! Веданне псіхалогіі зносін, інфармацыйных тэхналогій, замежных моў — з такім багажом можна ўладкавацца ў многіх сферах, у тым ліку і ў камерцыйнай. Нам жа больш імпануе іншы падыход: педагагічныя спецыяльнасці для таго і створаны, каб у навучальныя ўстановы прыходзілі настаўнікі і пажадана з ... Падрабязней »