Некалькі гадоў назад я сур’ёзна зацікавіўся фатаграфіяй і жадаю стаць прафесійным фатографам. Падкажыце, калі ласка, дзе, акрамя курсаў фатаграфіі, можна атрымаць адпаведную адукацыю. І ці можна пайсці вучыцца на фатографа пасля 9 класа? Сяргей Мірончык, Мінск. На наш погляд, выдатным варыянтам навучальнай установы для Сяргея можа стаць Мінскі дзяржаўны тэхналагічны каледж. Спецыяльнасць “Фатаграфія” там адкрылася яшчэ ў 1982 годзе, аднак і ... Падрабязней »
Архів тега: прафарыентацыя
Хто запатрабаваны ў сталіцы, або Арыенцір для тых, хто выбірае прафесію
Не хацелася б запалохваць абітурыентаў верагодным беспрацоўем (спадзяюся, большасць з вас знойдзе спецыяльнасць па душы), але ад гэтага ніхто не застрахаваны. Застацца без працы нястрашна. Страшна не ведаць, што ў такой сітуацыі рабіць. Візіт у службу занятасці можа стаць нядрэнным рашэннем. Напрыклад, тут могуць дапамагчы тым, хто не паступіў пасля школы ў ВНУ ці ССНУ і не вырашыў яшчэ, чым заняцца. Цэлы шэраг прафесій можна атрымаць вельмі хутка, пры гэтым сумяшчаючы навучанне з падрыхтоўкай да паступлення. На момант наступнай уступнай кампаніі вы будзеце мець ужо вопыт работы. Акрамя таго, камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама аказвае падтрымку людзям, якія валодаюць прадпрымальніцкай ініцыятывай і плануюць адкрыць уласную справу: ім выдзяляецца субсідыя больш за 8 мільёнаў рублёў. Чаму б чыста гіпатэтычна не дапусціць наяўнасці добрай камерцыйнай ідэі ў выпускніка школы?.. Падрабязней »
Прафарыентацыя для асаблівых выпускнікоў
У нашай школе вучыліся як дзеці з інтэлектуальнай недастатковасцю, так і з цяжкасцямі ў вучобе і выхаванні. Зыходзячы з гэтага, я як педагог-псіхолаг будую сваю дзейнасць сумесна з настаўнікамі-прадметнікамі, настаўнікамі-дэфектолагамі і класнымі кіраўнікамі. Каардынатарамі нашай работы з’яўляюцца намеснікі дырэктара па вучэбнай рабоце Таццяна Іванаўна Атбаканава і Мар’яна Віктараўна Уласік, а таксама намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Аксана Уладзіміраўна Ціхая. Прафарыентацыйная ... Падрабязней »